«Я сябе ў гэтай працы адчуваю як рыба ў вадзе»
Працягваем серыю гісторый беларускіх журналістаў_к, якія пабывалі ў турмах, але вярнуліся ў прафесію.
Сёння наша гераіня — Дар'я Чульцова. Для «Прэсы пад прэсам» яна расказала пра тое, як недаацаніла рызыкі працы, пра падтрымку ў СІЗА, ціск на каранціне ў калоніі і пра тое, як вярнулася да журналістыкі і чым плануе займацца далей.
💬Думак сыходзіць з прафесіі ў мяне асабліва не было. Аднойчы месяцы за два да вызвалення, я размаўляла з Машай Каленік і казала, што не ведаю, ці трэба мне гэтая праца. Але цяпер я разумею, што гэта быў такі стан… Нават не дэпрэсіўны, а трэмарны перад вызваленнем. Гэта была хвілінка слабасці.
💬 Я кажу, што тады сышла ў такі кепскі нежаданы адпачынак, а потым вярнулася да працы. Я не хацела, каб гэтая пасадка на штосьці сур’ёзна паўплывала. Я выйшла на волю ў верасні, а да працы вярнулася ў снежні.
💬Спачатку я выконвала самыя звычайныя журналісцкія задачы, як усе журналісты, што сядзяць у офісе. Паездку ва Украіну я сама прапанавала рэдакцыі. Мне цяжка сядзець на месцы, я ўсё ж карэспандэнтка.
💬У журналістыцы я застаюся, гэта ўвогуле не пытанне. Я планую працягваюць ездзіць ва Украіну і не толькі туды. Я хачу асвятляць пратэсты, нешта такое. Я разумею, што я гэта ўмею, у мяне гэта атрымліваецца, я сябе ў гэтай працы адчуваю як рыба ў вадзе.
🫶Чытаць гісторыю цалкам
➡️ Сайт / Рассылка / Instagram / Facebook Прэс-клуба