Назвы беларускіх гарадоў пры патрэбе пішам беларускаю лацінкаю, а не трансьлітам з расейскае мовы.
Рáдашкавічы атрымалі статус места (гораду) ў 1549 годзе, а ў 1569 ад Жыгімонта Аўгуста — Магдэбурскае права. У касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы быў пахрышчаны малы Ян Луцэвіч (Янка Купала).
У ХХ стагодзьдзі Рáдашкавічы былі асяродкам беларускага жыцьця: тут працавала Радашкаўская беларуская гімназія імя Францішка Скарыны (1922–1928), вёў мастацкую студыю Язэп Драздовіч, жыў і заснаваў Таварыства беларускай школы Браніслаў Тарашкевіч (захаваўся ягоны дом).