Урочышча пад Менскам, дзе палягло мноства бязьвінных, гістарычна звалася Брод, а яго схіл — Курапаты. Аўтары першага артыкула пра таямніцу гэтага месца З. Пазьняк і Я. Шмыгалёў спаслаліся на мясцовых людзей: яны сказалі, што гэта белыя веснавыя кветкі.
Курапата ў беларускіх гаворках — птушка. Аднак вобраз курапатаў як кветак над магіламі ўжо ўвайшоў у паэтычную мову.
Месцы пахаваньня ахвяраў камунізму трэба называць адпаведна народным традыцыям. Хайсы́ — пад Віцебскам (ад назвы вёскі, відаць, татарскага паходжаньня), Кабыляцкая гара — пад Воршай, урочышча Цагельня — пад Ігуменам (Чэрвенем). У Гомлі — не „9-ы км Чарнігаўскай шашы“, а народныя — Шчакатоўскі лес, урочышча Тры Слупы.
Шырэй у артыкуле https://smarturl.click/vqL5