Напэўна, ужо можна падводзіць вынікі году.
Чаго не адбылося.
1. Міжнародны крымінальны суд не выдаў ордэру на арышт Аляксандра Лукашэнкі, ані за незаконнае перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей ані за масавыя дэпартацыі. Аўтар праектаў - Павал Латушка. Дарэчы, пра ўкраінскіх дзяцей ён неяк ужо й забыўся. Мабыць, грант адмысловы скончыўся.
2. Пашпарт Новай Беларусі не зьявіўся. Аўтар праекта - Валер Кавалеўскі. Пра гэты праект забыліся ўжо амаль усе. Дарэчы, спадар Валер зараз пачаў крытыкаваць офіса-рада-габінэт за тое, што там усюды адны й тыя ж людзі й безадказнасьць. Што не перашкаджала яму гэтую сістэму будаваць.
3. Гадзіньнік Франака Вячоркі не прададзены на дабрачынным аўкцыёне. Аўтар праекта - Франак Вячорка. Сам аукцыён, відавочна, нават не плянаваўся.
4. Адказ на пытаньне: "Што адбылося ў габінэце Лідзіі Ярмошынай?". Словы, пра тое, што "нічога такога" нельга лічыць адказам.
Што адбылося.
1. Імітацыйныя выбары ў Каардынацыйную раду, якія паказалі ўзровень цікавасьці да офіса-рада-габінэтных структур. Не дацягвае нават да 10к. Аўтар праекту офіса-рада-габінэт.
2. Прызначэньне Сьвятланы Ціханоўскай на адвечную пасаду нацыянальнага лідара. За 5 гадоў у большасьці краінаў зьмяніліся кіраўнікі, а тут не. Аўтар праекта - офіса-рада-габінэт.
3. Стратэгічны дыялёг з ЗША. Асноўнае пытаньне - грошы. Другое пытаньне - як патрапіць за стол, дзе грошы абмяркоўваюцца. Аўтар праекта офіса-рада-габінэт.
4. Прызыў ісьці на "выбары" ад рэжумы Аляксандра Лукашэнкі і маляваць сонейкі. Набыцьцё рэклямы для адмысловага роліка. Аўтар праекта офіса-рада-габінэт і ініцыятыва "Шчырыя людзі".
5. Палітычныя чысткі на Белсаце. Аўтар праекта - Аліна Коўшык.
Абодва сьпісы можна працягваць.
Выснова тут можа быць адна - пабудова віртуальнай копіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, цалкам ад яго залежнай, дайшла да фінальнай стадыі.
#АгрызкіЛукашэнкі