🎄 Калядны фан-шоп. Частка 3
• Адным з адкрыццяў у плане каляднага мерча для нас стаў «Плімут Аргайл» з Чэмпіёншыпу. Пра шапку з нагамі Санты мы ўжо распавядалі. А сёння на чарзе — кубачак у выглядзе каляднага гнома.
• Яшчэ нечаканы калядны тавар — качка для купання берлінскай «Герты».
• «Інтэр» заняўся гульнёй слоў і на сваім швэдры зычыць Happy W-Inter.
• Швэдры актыўна робяць і для жывёл. Прыклад ад «Сандэрленда».
• Шмат у фан-шопах (асабліва англійскіх і нямецкіх) можна знайсці і хлапушак. Вось такія прадае «Куінз Парк Рэйнджэрс».
• А калі ў святочныя дні вам трэба наведаць дзелавую сустрэчу, то калядны гальштук вы можаце набыць у краме «Уотфарда».
Гэта апошняя частка агляду каляднага спартыўнага мерча. Спадабалася падборка — пастаўце рэакцыю, і праз год мы вернемся з новымі цікавымі таварамі клубных фан-шопаў 🫶
Па-за гульнёй