🎄 Калядны фан-шопПадрыхтавалі для вас падборку цікавага святочнага мерча з фан-шопаў розных клубаў. Сёння публікуем першую яе частку.
• Французскі «Нант» зрабіў святочны
швэдар, які свеціцца. На ім змясцілі 10 ліхтарыкаў.
• А ў «Плімута Аргайл», які трэніруе Уэйн Руні, мы знайшлі
такую шапку, з якой тырчаць ногі Санты.
• Іншы англійскі клуб — «Іпсвіч Таўн» — абгуляў сваю мянушку «трактарысты» і выпусціў
ёлачную цацку ў выглядзе трактара.
• Існуюць адвэнт-календары толькі з шакаладкамі ці, наадварот, з разнастайнымі падарункамі на кожны дзень. Нямецкі «Кёльн» стварыў жа нешта пасярэдзіне —
адвэнт з шкарпэткамі.
• «Шэфілд Юнайтэд» робіць прыгожыя
снежныя шары з шчаўкункамі.
• А «Айнтрахт» прадае непасрэдна саміх
шчаўкункоў.
• Мілата ад «Бостан Селтыкс»: для маленькіх заўзятараў, якія толькі нарадзіліся ў гэтым годзе, баскетбольны клуб падрыхтаваў
адмысловае бодзі.
Па-за гульнёй