Перад Новым годам палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна сустрэлася ў СІЗА з сынам.
«На наступны дзень пасля разгляду апеляцыі дазволілі сустрэчу з Ксеніяй», — распавёў «Народнай Волі» Алег Луцкін, бацька журналісткі.
«Сустракаліся з ёй у СІЗА я, яе брат і сын Мацвей. Размова доўжылася дзве гадзіны. Выгляд у дачкі, безумоўна, хваравіты, тым больш што яна не так даўно перахварэла або бранхітам, або запаленнем лёгкіх. У звязку з анкалогіяй — гэта наогул жах. Адным словам, складана ёй».
Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу.
Вядома, што Ксенія Луцкіна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.