Наша чарговае маленькае дасягненне!
З вялікай радасцю паведамляем, што мы заключылі кантракт на беларускае выданне культавага рамана Фрэнка Герберта «Дзюна» (перакладчык — Ігар Кулікоў).
Чаму «Дзюна» такая важная? Апублікаваная ў 1965 годзе «Дзюна» — гэта не проста эпічныя прыгоды на бязлюднай планеце, гэта празорлівае даследаванне палітыкі, рэлігіі, экалогіі і чалавечых амбіцый. У «Дзюне» закранаюцца складаныя тэмы ўлады, выжывання і аховы навакольнага асяроддзя, якія сёння актуальныя як ніколі.
Раман Герберта паўплываў на мноства іншых твораў навуковай фантастыкі, ад «Зорных войнаў» да сучаснай літаратуры. Беларускі пераклад дазволіць нашым чытачам па-новаму зірнуць на гэты шэдэўр фантастыкі, вечнае змаганне паміж чалавецтвам і прыродай, тэхналогіямі і традыцыямі.
2025 — год беларускай «Дзюны».
P. S. Да трэцяй часткі экранізацыі Дэні Вільнёва дакладна паспеем 😉