НАВІНКІ СТУДЗЕНЯСтудзень у нас выдаўся надзвычай плённым! Мы выпусцілі адразу ЧАТЫРЫ новыя кнігі, і асабліва радуе, што тры з іх — гэта арыгінальныя творы беларускіх аўтараў.
📕
«Апошняе пакаленне» Макар.Дэбютная аповесць маладога аўтара пра мінскую моладзь, якая жыве звычайным жыццём у рэаліях эпохі пасля 2020 года.
📕
«Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёк Штучны.Захапляльны дэтэктыў, падзеі якога адбываюцца ў Мінску пасля 2020 года.
📕
«Гвалт» Аляксандр Чарнуха.Зборнік апавяданняў, аб’яднаных тэмай гвалту ў розных яго праявах, ад аўтара рамана «Свінні». У студзені кніга нават трапіла ў топ-5 продажаў, прычым адразу на 2 месца.
📕
«Самасейкі» Дамініка Словік.Самая выразная і кранальная кніга сучаснай польскай пісьменніцы, ужо знаёмай беларускім чытачам па рамане «Зімоўка». Пераклад — Алена Пятровіч.
Знаёмцеся бліжэй з кожнай кнігай і выбірайце тое, што вам па душы.
📖 А ў каментарыях раскажыце, якія з гэтых кніг купілі і, магчыма, паспелі прачытаць.