Цэнтр новых ідэй


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр.
Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі.
info@newideas.center

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Ваў! Раўнютка 101 — жадаючых (як у назве:) вучыцца на курсе "Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты"💫

Навучанне зусім хутка пачнецца, ад чаго ўся каманда Кампуса палітычнай навукі ў прыемным прадчуванні 🤩

А пакуль што прынеслі добрую навіну тым, хто таксама хацеў вучыцца, але не паспеў падаць заяўку. У красавіку будзе праходзіць краш-курс ад Кампуса палітычнай навукі на тэму: палітычная палярызацыя і яе пагрозы для дэмакратыі.

Па плане, разабрацца з наступнымі пытаннямі:
▪️ Наогул, што такое палярызацыя?
▪️ Чаму ў Беларусі ўзровень палярызацыі адзін з самых высокіх у свеце?
▪️ Як менавіта палярызацыя ў ЗША дапамагла прыйсці Трампу да ўлады?
▪️ У чым псіхалагічныя падставы палярызацыі?
▪️ І як такія канфлікты можна (ці нельга) пераадольваць?
... і не толькі:)

🤫 Арганізатаркі і арганізатары нам па сакрэце расказалі, што спікеркі і спікеры будуць топавыя!

🔗 Каб у гэты раз дакладна не спазніцца — запоўні анкету папярэдняга запісу!


It’s officially — сёння апошні шанец падаць заяўку на курс “Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты”, які можа змяніць твой погляд на палітыку і падзеі, што адбываюцца ў свеце!

А таксама, пасля якога пачнеш смяяцца не толькі над мемамі з каточкамі 😏

Паспей далучыцца!


Дзелімся шчырымі водгукамі тых, хто ўжо прайшоў ш‌‌‌л‌‌‌я‌‌‌х‌‌‌ ‌‌‌с‌‌‌а‌‌‌м‌‌‌у‌‌‌р‌‌‌а‌‌‌я‌ курс "Палітыка 101”. Можа быць яны атрымалі ад гэтай адукацыйнай праграмы якраз тое, што шукаеш ты?

  📢 І кind reminder: ​​заўтра апошняя магчымасць падаць заяўку, каб вывучаць і абмяркоўваць сучасную палітычную навуку разам з топавымі спікеркамі і спікерамі з Гарварда, Берклі і іншых класных універаў!

  💫 А калі ўжо адправіла / адправіў сваю заяўку для ўдзелу, дык раскажы сваім калежанкам і калегам, сяброўкам і сябрам, прыяцелькам і прыяцелям, знаёмым ды нават сыну мамінай сяброўкі — якую магчымасць нельга прапусціць!

📎 Спасылка для рэгістрацыі тут 🙃


Арганізатаркі і арганізатары адукацыйнага курса "Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты" сабралі флэш раяль з топавых спікерак і спікераў у сферы паліталогіі!🚀

🎓У навучэнцаў курса будуць выкладаць тыя, хто навучае ў Гарвардзе, Берклі і іншых класных універах. Праграма разам злучае іх веды і кампетэнцыі, а таксама лепшыя практыкі, узятыя з грунтоўных паліталагічных даследванняў, — усё для таго — каб ты змагла / змог з навуковага пункту гледжання зірнуць на тое, што адбываецца ў свеце.

👩‍🎓Тут вам і Піпа Норыс з Гарварда, якая ўжо 30+ гадоў займаецца тэмай выбараў.

👩‍🎓Сьюзен Гайд з Берклі — знакамітая даследчыца, якая вывучае тэму выбараў у аўтакратыях і розныя формы электаральных маніпуляцый.

Увогуле, чытай карткі з інфармацыяй пра праграму — тады дакладна зразумееш, чаму ўзровень ведаў, якія можна атрымаць на адукацыйнай праграме "Палітыка 101", эквівалентны базаваму курсу прэстыжнага амерыканскага каледжа.

Не прапусці гэты шанец — падай заяўку да 12 лютага 2025 года (уключна)💫


Курс "Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты" пройдзе ў анлайн з 17 лютага па 27 сакавіка 2025 года.

👩‍💻 Для каго створана гэта адукацыйная праграма?
▫️студэнтак і студэнтаў спецыяльнасцей сацыяльных і гуманітарных навук;
▫️даследчыц і даследчыкаў, журналістак і журналістаў, якія пішуць на сацыяльна-палітычныя тэмы;
▫️праваабаронцаў, якія займаюцца пытаннямі правоў і свабод у лічбавым асяроддзі;
▫️усіх тых, хто цікавіцца палітыкай і яе даследаваннямі.

💬 Мовы курса: беларуская, руская, англійская (не ніжэй B1).

Калі адчуваеш, што гэта адукацыйная праграма створана для цябе 👉 падай заяўку да 12 лютага (уключна)!


У сваім новым артыкуле сацыёлаг і старшы даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў аналізуе перспектывы зніжэння рэпрэсій у Беларусі пасля чарговых “выбараў”.

Напрыклад, Арцём Шрайбман лічыць, што пры Лукашэнку разлічваць на адлігу бессэнсоўна. Падзеі 2020-га пакінулі незагойную рану, якая закрыла шлях да папярэдніх практык “постэлектаральнай лібералізацыі”.

👉 Чытайце свежанькую аналітыку ад Генадзя Коршунава!


Мы ведаем, што вы гэтага чакалі: пачынаецца набор на новы паток курса "Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты"!

Гэта адукацыйная праграма — унікальны шанец бясплатна (!) вучыцца ў прафесарак і прафесараў Гарварда, Універсітэцкага каледжа Лондана (які, на секундачку, уваходзіць у топ-5 ВНУ Вялікабрытаніі), Фінскага інстытута міжнародных адносін, гуманітарнага амерыканскага ўніверсітэта і еўрапейскіх універаў🎓

А яшчэ гэта магчымасць паглядзець глыбей на тое, што адбываецца ў Беларусі з навуковага пункту гледжання. Бо ўвесь курс распрацаваны на аснове грунтоўных паліталагічных даследванняў.

❓Чаго не будзе?
Ніякіх тужлівых лекцый! Будзеце аналізаваць кейсы іншых краін, дыскусаваць, працаваць у групах, абмяркоўваць рэлевантную літаратуру.

💫 І дзякуючы гэтаму разгледзеце як знешнія, так і ўнутраныя фактары, якія ўплываюць на палітычныя транзіты або іх адсутнасць; даведаецеся, што можа забяспечваць ці тармазіць развіццё дэмакратыі.

🕰 Дэдлайн: 12 лютага (уключна)

👉 Далучайся!


Пакуль мы ўсе чакаем крушэння аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі, прапануем падрыхтавацца і вывучыць урокі, якія нам падае сучасная гісторыя✍️

У новым артыкуле ЦНІ разбіраем, чаму нас вучыць румынская палітычная драма вакол прэзідэнцкіх выбараў. І што карысна будзе змяніць у электаральным заканадаўстве постаўтарытарнай Беларусі.

👉 Чытай артыкул цалкам!


Репост из: Press Club Belarus
💥 8-й Беларусский трекер перемен (анализ предвыборных трендов). Презентация аналитического отчета

🕰Когда: 24 января, пятница, 11:00 (СЕТ, Варшава) / 12:00 (Вильнюс, Киев) / 13:00 (Минск)

Эксклюзивный соцопрос в докладе фиксирует изменения общественного мнения в разных сегментах беларусского общества, что делает его особенно ценным.

🔹Спикеры:
Артем Шрайбман, основатель агентства Sense Analytics;
Леся Рудник, директорка Центра новых идей;
Геннадий Коршунов, программный директор Беларусской академии, старший аналитик «Центра новых идей»;
Лев Львовский, академический директор BEROC;
Филипп Биканов, независимый социолог.

🔹Рабочие языки: русский/беларусский и английский (с синхронным переводом).

🔗Детали и регистрация тут

Проект реализован в партнерстве с Фондом имени Фридриха Эберта при инфоподдержке Пресс-клуба Беларусь.

Сайт / Instagram / Facebook / Рассылка Прэс-клуба


Дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і старшы аналітык ЦНІ Генадзь Коршунаў удзельнічалі ў падрыхтоўцы сацапытання, якое фіксуе змены грамадскай думкі ў розных сегментах беларускага грамадства.

І 24 студзеня будуць прэзентаваць вынікі.

Запрашаем паслухаць!


Верым у сілу чытання кніг і працягваем дзяліцца рэкамендацыямі ад каманды ЦНІ💫

На гэты раз раім прачытаць магутны твор, які насамрэч выходзіць за рамкі канкрэтнай трагедыі венгерскіх яўрэяў.

У кнізе "Без лёсу" лаўрэат Нобелеўскай прэміі Імрэ Кертэс успамінае аб беззаконні навязанага адрознення вачыма наіўнага падлетка.

Захоўвай, каб не згубіць🙃

Показано 11 последних публикаций.