А шчэ абяцаў расказваць больш пра гданьскае жылое будаўніцтва часоў Вольнага Места Гданьску.
Пачнем ці не з найцікавейшага, вуліцы Damaschke Weg (цяпер Ojcowska), забудаванае ў 1929-1930 гадох зь дзіўнага праекта архітэктараў Бэкэра ды Тамінскага. Іхняю мэтаю было стварэньне комплексу дамоў на адну сямью, арэндныя кошты ў каторым былі б прымальнымі для як мага большае колькасьці людзей.
Дарэчы й названа вуліца была ў гонар публіцыста, эканаміста ды ў першыя гады Вэймарскае рэспублікі дужа ўплывовага палітыка Адольфа Дамашке (1865-1935), каторы біўся за таннае даступнае жытло для ўсіх нямецкіх сямей.
Дамы арганізаваныя такім чынам: на партэры былі невялікія сені, сходы на паверх ды кухня. У кухні таксама сходы: ужо да піўніцы, дзе месьціліся лазёнка, туалет, пральня ды гаспадарчая каморка. А паверх быў адданы пад два пакоі. На двары пры кожным доме быў гародзік (гародзікі й цяпер нікуды не падзеліся, а некаторыя хіба й вырасьлі).
На кожным баку вуліцы было 55 дамоў, а ў ейным канцы зладзілі аглядную пляцоўку зь відам на Галоўнае Места (па вайне на гэтым мейсцы зь нейкае невядомае прычыны пабудавалі крамку, стаіць тамака й цяпер: абсалютная дурасьць!).
Каб жыхары ня блыталіся, дзе чый дом, пры дзьвярох кожнага быў разьмешчаны барэльеф з выяваю жывёлы ці кветкі (багата хто з сучасных жыльцоў размаляваў іх, каторыя ўдала, каторыя даволі сумнеўна).
З кшталтамі ліній дамоў (падобныя да падвойнае літары S) зьвязаная мейская легенда, нібы яны будаваліся немцамі для сс-манаў. Вядома, гэта ня так: аседле зьявілася тады, калі гэтае арганізацыі шчэ ўвогуле не існавала. А тагачасныя жыхары празвалі забудову D-Zug (нямецкі цягнік-экспрэс).
#мэваgdańska
#мэваsiedlecka
#WMG