Репост из: Галоўнае. Каротка. Раз на дзень
Найважнейшае за 7 красавіка
💵 На Беларускай валютна-фондавай біржы вызначаны рэкордны курс даляра.
🇪🇸 У Вільні адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай і міністаркі замежных спраў Гішпаніі Марыяй Арансасу Гансалес Лая
👊🏼 Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч расказаў пра «новыя ўмовы для палітычных» у ізалятары Жодзіна.
🔒 Праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ 15 чалавек, асуджаных за ўдзел у мірных акцыях. Агулам у Беларусі 339 палітвязьняў.
🧑🏻🦱 Палітзьняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле 342 артыкула Крымінальнага кодэксу.
🚫 Савет міністраў Беларусі ўнёс зьмены ў Працоўны кодэкс, якія дазваляюць наймальніку звальняць работнікаў за адміністрацыйнае пакараньне ці заклікі да страйку. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі папраўкі ў першым чытаньні.
💸 За першы квартал 2021 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьменшыліся на 528,5 млн даляраў (на 7,1%).