Репост из: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Моцная Еўропа патрэбная нам зараз як ніколі»
– Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка ўзяў удзел у Berlin Foreign Policy Forum 2024
Форум прысвечаны абмеркаванню актуальных выклікаў і напрамкаў знешняй палітыкі Германіі і Еўропы ва ўмовах шматпалярнасці і глабальнай нестабільнасці. У гэтым годзе асноўнымі тэмамі мерапрыемства сталі ўмацаванне бяспекі і ўстойлівасці Еўропы і роля Германіі ў гэтым, падтрыманне дыялогу ва ўмовах міжнароднай напружанасці і пошук новых стратэгічных партнёрстваў.
Павел Латушка: «Я цалкам згодзен з міністаркай замежных спраў Германіі Аналенай Бэрбак, якая агучыла падчас адкрыцця форуму важны тэзіс. Моцная Еўропа патрэбная нам зараз як ніколі. І нам патрэбная моцная воля Міністэрстваў замежных спраў Германіі, Польшчы, Латвіі і іншых партнёраў, каб прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе за злачынствы супраць чалавечнасці.
Таксама ў ходзе выступленняў падчас форуму падкрэслівалася важнасць таго, каб не пакінуць Украіну ў складанай сітуацыі, калі ЗША пойдуць на скарачэнне фінансавай падтрымкі для абароны Украінай сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці».
На палях форуму намеснік кіраўніцы Кабінета правёў сустрэчы з дзяржсакратаром МЗС Германіі Томасам Багерам, з дзяржсакратаром МЗС Польшчы Уладзіславам Тэафілам Барташэўскім, шэрагам нямецкіх палітыкаў. Абмеркавалі адсутнасць умоў для прызнання так званых «прэзідэнцкіх выбараў» 2025 года ў Беларусі, а таксама важнасць падтрымкі дэмакратычнымі краінамі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларусаў.
Павел Латушка: «Падчас такіх форумаў і сустрэч для нас важна даносіць партнёрам тэзіс, што нельга адгароджваць беларусаў ад Еўропы. Бо калі пабудаваць сцяну, пра што цяпер вельмі шмат гаворыцца і ў суседніх дзяржавах, гэта прывядзе да таго, што беларусы акажуцца ў Паўночнай Карэі 2.0. Гэта выклік для ўсіх нас: пераконваць еўрапейскіх палітыкаў не здзяйсняць гэтую стратэгічную памылку».
@CabinetBelarus