Репост из: Салавейка
Працягваем вывучаць адметы беларускага вымаўленьня
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Мы ўжо разабраліся зь пераходам НЕ й БЕЗ у НЯ й БЯЗ, з асыміляцыйнаю мяккасьцю й вымаўленьнем І, Ы — цяперака нарэшце прышоў час разабраць памякчэньне зычных перад Е, Ё, Ю, Я, І.
Гэтая тэма ўходзіць у топ-5 памылак вымаўленьня, якія несьвядома робяць амаль усе беларускамоўныя людзі — нават дыктары на радыё, сьпевакі, вядоўцы, блогеры, лектары й акторы.
Усяму віною — па-першае, рэхорма правапісу 1933 году, якая скасавала разьдзяляльныя мяккія знакі пасьля З і ўвяла заместа йіх апострафы (што захоўваецца й у сучасным афіцыйным правапісе, які вывучаюць у ўстановах адукацыі),
а па-другое — дрэнная якасьць выкладаньня беларускае мовы ў школах, унівэрсытэтах.
Такім парадкам, настаўнікі беларускае мовы добра вучаць, што апостраф (') паказвае цьвёрдасьць, а пра вынятак з афіцыйных правілаў чамусьці амаль увесь час маўчаць, праз што большасьць беларусаў звыклі вымаўляць словы тыпу „з'яўляецца, з'езд“, як і напісана — выразна цьвёрда (заместа мяккага „зьяўляецца, зьезд“).
Наступнымі допісамі будуць тыорыя й практыкаваньні на тэму „Памякчэньне зычных перад Е, Ё, Ю, Я, І“, якія маюць дапамагчы навучыцца мяккаму вымаўленьню.✨
Зычу ўсім посьпехаў і добрага дня!❤️
***
p.s. надоечы крыху выправіла допіс з тэорыяй пра вымаўленьне І, Ы, і цяперака ён стаўся лягчэйшым для ўспрыняцьця, то ж, хто яшчэ ня бачыў ці каму было складана — раю пачытаць 😉