📌 Сёння ці не кожны дзень на YouTube выходзяць агляды Гродна ад розных блогераў-падарожнікаў. Але яны не першыя пачалі гэты жанр. Travel-нататкі пра наш горад з'яўляліся ўжо стагоддзі раней.
🌐 Адно такое апісанне Гродна пакінуў французскі падарожнік Обры дэ ла Мотрэ. Ён на шляху з Пецярбурга ў Англію наведаў Рэч Паспалітую. У лістападзе 1726 года француз спыніўся ў Гродне. Свае ўражанні ад горада ён апісаў у кнізе "Падарожжа на англійскай і французскай мовах Обры дэ ла Мотрэ па розных правінцыях і мясцовасцях герцагскай і каралеўскай Прусіі, Расіі, Польшчы і г. д..." (Лондан-Дублін, 1732).
Вось, што ён пісаў пра Гродна:
Сапраўды, французскі падарожнік прыехаў у Гродна ўсяго пяць гадоў пасля заканчэння Паўночнай вайны і горад усё яшчэ выглядаў жаласліва.
Ілюстрацыя: сенатарская зала ў Гродне ў 1720-я, Wikimedia Commons
🤝 Паводле інфармацыі Аляксандра Перагудава

"Замак альбо Палац, дзе збіраўся Сейм і дзе спыняўся кароль, не адрозніваецца вялікай пышнасцю ды прыгажосцю архітэктуры, залы для сенатараў і нунцыяў не нашмат саступаюць па велічыні залам Вестмінстэра, а Сенацкая зала – самая вялікая, яны злучаюцца з Палацам галерэямі; судовыя памяшканні акуратныя і зручныя; усё гэта можна сказаць у пахвалу, бо ў горадзе толькі некалькі добрых дамоў, часткова з цэглы і гліны, часткова з груба апрацаванага дрэва з вапнай, большасць з іх цалкам драўляныя, дзе-нідзе ёсць пустыя месцы і разваліны; вуліцы дрэнна выбрукаваныя, а некаторыя з іх настолькі брудныя падчас дажджу, што па іх немагчыма прайсці без ботаў; храмы даволі прыгожыя і дагледжаныя ўнутры; касцёл езуітаў, які прылягае да Каралеўскага палаца з поўначы, пераўзыходзіць іх усіх пышнасцю архітэктуры і багаццем упрыгожванняў, парафіяльны касцёл, які стаіць насупраць, пабудаваны ў гатычным стылі, касцёл братоў-дамініканцаў з'яўляецца лепшым будынкам у гэтым стылі, і, што дзіўна, галоўны алтар у ім звернуты на захад. Горад быў пабудаваны Стэфанам Баторыям, які памёр там у 1586 годзе, у 1655 годзе ён быў узяты маскавітамі, якія разрабавалі яго і моцна разбурылі; мне казалі, што ў апошнюю вайну ён пацярпеў не менш ад гэтага народа і ад шведаў, і што яны разрабавалі нават цэрквы, і што менавіта па гэтай прычыне я ўбачыў яго ў такім жаласным стане, паколькі многія жыхары былі пазбаўленыя магчымасці перабудаваць або адрамантаваць свае дамы".