Репост из: Haradzienski
27 верасня 1533 года нарадзіўся Стэфан (Іштван) Баторы – вялікі князь літоўскі і кароль польскі, адзін з найбольш вядомых і выдатных уладароў Рэчы Паспалітай. Менавіта ў яго часы Горадня выконвала функцыю "каралеўскай рэзідэнцыі", замак пачаў перабудоўвацца ў рэнесансавым стылі і сталі ажыццяўляць планы запрасіць езуітай у мэтах заснавання калегіума. А яшчэ пры старым касцёле каля Рынку быў узведзены новы, пазней вядомы як "Фара Вітаўта". Манарх так палюбіў наш горад, што хацеў быць тут пахаваны. Варта ўзгадаць, што ў міжваенны час у гонар Баторыя была названа галоўная плошча горада - вышэй згаданы Рынак.