У ЗША адрэстаўравалі і прадаюць (магчыма, пірацкія) копіі фільма "Дзікае паляванне караля Стаха" Валерыя Рубінчыка
Амерыканская студыя Deaf Crocodile у супрацоўніцтве з Seagull Films правялі рэстаўрацыю, як яны сцвярджаюць, рэжысёрскай версіі фільма Валерыя Рубінчыка "Дзікае паляванне караля Стаха".
Фільм можна набыць на сайце ў розных варыянтах. Самы дарагі — за 75 долараў на Blu-ray з 60 старонкавай кнігай, якая змяшчае эсэ кінакрытыкаў і гісторыкаў кіно. Акрамя гэтага, у камплект уваходзяць аналіз фільма і яго значэння ў кантэксце гатычнага хорару, два аўдыякаментары ад экспертаў-рэстаўратараў.
Па QR-кодзе, размешчаным на футаляры з дыскам, можна пазнаёміцца з дадатковымі матэрыяламі пра фільм.
Незразумела толькі на якой падставе амерыканцы рэстаўруюць і прадаюць кіно, правы на якое належыць студыі "Беларусьфільм". Выглядае, што перад намі тыповае пірацтва, ды яшчэ ў лакшэры варыянце.
Дарэчы, паглядзець адрэстаўраваную версію "Дзікага палявання" можна цалкам бескаштоўна. Год таму працу па аднаўленню ленты правяла студыя "Беларусьфільма", я пісаў пра гэта адпаведны пост.