Go to Belarus


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Путешествия


Падарожжы па Беларусі by 34travel.me.
***
Лепшае ў Беларусі: https://34travel.me/gotobelarus
Чытай таксама: https://t.me/travel34

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


⚡️ Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі

У новым матэрыяле разглядаем раскошныя парталы, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў. 

⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/brama

#gotobelarus @gotobelarus


Як Ветка стала культавым цэнтрам стараабрадніцтва?

Стараабрадніцтва – з'ява расійскай гісторыі, якая пакінула след у гісторыі беларускай. Горад Ветку на Гомельшчыне заснавалі ўцекачы з Маскоўскага царства, якія схаваліся ў Вялікім Княстве Літоўскім ад рэлігійных ганенняў. Іх традыцыі моцна паўплывалі на культуру рэгіёна: спарадзілі ўласны стыль іканапісу і кнігадрукавання.

✨ Распавядаем пра тое, хто такія стараабрадцы, як быў заснован горад Ветка ды ў чым асаблівасці стараабрадніцкіх абразоў: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/vetka-staraabryadcy

#gotobelarus


🌸 Агу, вясна, агу, красна!

Гуканне вясны – гэта абр
адавы перыяд пераходу ад зімы да лета, які пачынаецца ў лютым на Грамніцы (2 лютага для каталікоў, 15 – для праваслаўных) і сканчаецца ажно на пачатку чэрвеня. 

📸 На фота – абрад гукання вясны «Чырачка». Старажытны палескі абрад мае назву ад вадаплаўнай птушкі, якая першай прылятае і прыносіць на сваіх крылах вясну. Свята адбываецца ў мястэчку Тонеж (Лельчыцкі раён). Напярэдадні гаспадыні выпякаюць абрадавае печыва ў выглядзе птушак, якое раздаюць дзецям у дзень святкавання, каб шчасціла і «ўсе здаровенькія былі». Раніцай дзяўчаты ўпрыгожваюць елачку (сімвал вясенняга адраджэння), і ўся супольнасць едзе ў асаблівае месца – да старога дуба, дзе закідваюць елачку на дуб, паляць пудзіла зімы і водзяць карагоды.

🌿 Больш пра тое, калі і як гукалі вясну, што набліжала і сімвалізавала яе надыход – даведаешся тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/hukanne-viasny

#gotobelarus @gotobelarus / 📸 by sokolenok


👀 На якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?

У першы вясновы месяц адпраўляемся гукаць вясну, аб'ядацца блінамі, закупляцца ў рамеснікаў, слухаць жывую музыку і даследаваць Палессе.

У падборцы – падзеі, якія пройдуць не толькі ў абласных гарадах, але і ў мястэчках і вёсках.

https://34travel.me/gotobelarus/be/post/afisha-belarus-march-2024-bel


⚡️ Сёння пост для тых, хто імкнецца захаваць сувязь з Радзімай нават за мяжой. Сёння выпраўляемся ў віртуальнае падарожжа па Польшчы: там можна знайсці старыя маёнткі, якія належалі знакамітым беларусам і беларускам, помнікі беларускім дзеячам і музеі беларускай культуры. Напрыклад, музеі Адама Міцкевіча ці Эмерыка Гутэн-Чапскага, палацы Агінскіх і Радзівілаў ці месца нараджэння Каліноўскага.

⚡️ 7 мясцін у Польшчы, звязаных з беларускай гісторыяй: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/belarus-poland

#34travel #gotobelarus


⚡️ Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Ветка, Красная плошча, 5 / 52.558131, 31.171878)

Веткаўскі музей – адзіны ў Беларусі, які займаецца стараабрадніцкай культурай. Другі ключавы напрамак – беларуская традыцыйная культура. Зараз у музеі захоўваецца каля 15 тысяч прадметаў. Калекцыя складаецца галоўным чынам з іканапісу, старадрукаваных і рукапісных кніг, традыцыйнага ткацтва і вышыўкі, прадметаў побыту. Пры музеі працуюць рэстаўрацыйная майстэрня, цэнтр захавання і адраджэння народных рамёстваў.

📸 Больш інфармацыі пра адзін з самых цікавых музеяў у Беларусі і шмат фота – тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/vetka-museum

#gotobelarus


⚡️ Пахавальня роду Ажэшкаў ў Закозелі – да і падчас рэстаўрацыі.

📍 52.129107, 25.002687

На пачатку XIX стагоддзя ў Закозелі стаяла сядзіба роду Ажэшкаў і некалькі гаспадарчых пабудоў. Для будаўніцтва неагатычнай капліцы-пахавальні запрасілі польскага архітэктара Францішка Яшчалда. У 1849 годзе будаўніцтва было скончана – атрымалася высокая капліца з вострымі вежкамі і стральчатымі аркамі.

Да рэстаўрацыі пахавальня выглядала даволі містычна – тут можна было б зняць які-небудзь беларускі трылер. У 2008 годзе пад будынкам і каля яго правялі археалагічныя раскопкі: тады былі знойдзеныя парэшткі прадстаўнікоў сям'і Ажэшкаў, слуцкі пояс і іншыя артэфакты.
З 2019 года ў капліцы вядуцца работы.

⚡️ Тут сабралі яшчэ некалькі беларускіх славутасцяў, якія кардынальна змяніліся ў апошнія гады: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/restored-sights

#34travel #gotobelarus


⚡️ Траецкі касцёл у вёсцы Беніца (Маладзечанскі раён Менскай вобласці)

📍 54.346696, 26.556230

Беніца ўпершыню згадваецца ў гістарычных дакументах у XV стагоддзі. Тады гэта было сапраўднае княжацкае гняздо, якое належала ў розныя гады Астравухам, Валовічам і Коцелам.

У самым пачатку XVIII стагоддзя ў вёсцы з'явіўся вялікі касцёл. З яго будаўніцтвам звязваюць адну легенду: у 1701 годзе Міхал Коцел выязджаў з сям'ёй на павозцы з Беніцы ў Ашмяны. І калі ў калысцы знаходзілася адна толькі маленькая дачка Коцелаў, коні рэзка рванулі наперад і панеслі за сабой фурманку. Дзяўчынка магла загінуць, і ўсё, што паспеў зрабіць Міхал Коцел – зваліцца на калені ў малітве да Божай Маці. Паводле легенды, коні тут жа спыніліся, і дзяўчынку ўдалося выратаваць. Міхал Коцел пакляўся, што пабудуе на гэтым месцы храм, і клятву стрымаў – ужо ў 1704 годзе ў Беніцы вырас касцёл ў стылі позняга барока.

⚡️ Падрабязней тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/benica

Показано 8 последних публикаций.