РобімНогі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Спорт


бег у Беларусі
каляндар стартаў | навіны | інсайды
адмін: @rbmnhi
інста: https://www.instagram.com/robimnohi/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Спорт
Статистика
Фильтр публикаций


Хто будзе штурмаваць 100 км на бегавой дарожцы ў гэтыя выхадныя?

Аляксей Патрусаў (клуб "Аматар")
Неўтаймаваны магілёўскі ўльтрач, за плячыма якога больш за 500 марафонаў і 40 "сотак". Яго максімум на бегавой дарожцы - 111 км за 14 гадзін 11 хвілін.

Аляксандр Гурыкаў
Фанат бегу з Горак. На яго рахунку 5 "сотак" і 2 стамільнікі. На апошнім з іх ён стаў трэцім на Касперскім-2024. Максімум на дарожцы - 22 км. Аляксандр звычайна бегае са сваім чацьвераногім сябрам, і арганізатары плануюць паставіць дарожку і для сабакі.

Мікалай Крывабок
Нацыянальны рэкардсмен з Мінску. Сёлета ён вытрымаў 44 колы бэк'ярду і прабег стомільнік за 15:25. Такімі вынікамі не можа пахваліцца ніхто з беларусаў. Максімум на дарожцы - 15 км.

Кірыл Пракапчук (клуб "M7RUNNING")
Прапагандыст бегу з Малінаўкі. За яго плячыма 3 "соткі", уключна з дваццацю коламі бэк'ярду. На апошніх ультрамарафонах сезону, жук-трэйле "Лагойск" і "Дзікім трэйле", ён станавіўся другім. Максімум на трэнажоры - 21 км.

На каго ставім?:)

558 0 15 15 31

Гэтай восенню ў Мінску з'явіўся важны праект, які яднае спорт і дабрачыннасць - QUATRIUM Challenge.

Сэнс праекту ў тым, каб праз цікавы спартыўны чэлендж сабраць дапамогу для людзей, якія змагаюцца з цяжкімі захворваннямі.

Першы этап QUATRIUM Challenge прайшоў у верасні, і ў яго межах ідэйны натхняльнік праекту Яўген Мельнікаў на адмысловым трэнажоры-лесвіцы ўсталяваў нацыянальны рэкорд - прайшоў 1000 паверхаў за 4 гадзіны 40 хвілін 4 секунды.

Чарговы чэлендж праекту пройдзе ў гэтыя выходныя, 23-24 лістапада (з 11:00 да 21:00), у гандлёвых цэнтрах "Galleria Minsk" і "Palazzo". Мэта выкліку - нацыянальны рэкорд на 100 км на бегавой дарожцы і збор дапамогі для Багдана Міронава, які змагаецца з арганічным паражэннем ЦНС.

Любы жадаючы зможа далучыцца да праекту і прабегчы дыстанцыю ў 100 м, 500 м ці 1000 м на трэнажоры. Усе вынікі будуць фіксавацца і дэманстравацца на агульным лідэрбордзе.

Зарэгістравацца на чэлендж можна будзе 22 лістапада. Падрабязнасці з'явяцца на старонцы арганізатараў у Instagram.


Адкрылася рэгістрацыя на "Гарадзенскую вандроўку-2025"!

Забег пройдзе 15 чэрвеня. Дыстанцыі традыцыйныя - 5 і 10 км.

Агульная колькасць слотаў - 1000.

З новага-цікавага:

1) карпаратыўны залік на 5 км і камандны (клубны) на 10 км. У абодвух выпадках будуць улічвацца вынікі чатырох лепшых прадстаўнікоў (сярод якіх мусіць быць як мінімум адзін жаночы вынік) каманд;

2) асобны стартавы кластэр Pro для эліты;

3) новы маршрут.


Марына Арзамасава падзялілася ў Instagram, як прайшла яе пераможная гонка ў Італіі:

Илья (муж Илья Арзамасов - Ред.) провел меня первую половину дистанции в 11 км. Без него мне было бы гораздо сложнее разогнаться. Первый километр пробежала за 3:34, потому что нужно было выбегать вперед из толпы. Далее темп держала очень ровно, около 3:48-3:50 на км.

На 5-6 км у меня начали колоть бока с обеих сторон, но затем стало легче. После 11 км стало тяжелее. В нашей группе бегунов никто особо не вёл, и мне приходилось «тащить» за собой мужчин.

Как же здорово поддерживали болельщики по дистанции! Они видели меня и подбадривали, крича: «Primadonna! Bravo! Prima bella!” 🩷

К 17-18 км мне стало очень тяжело. Не хватило питьевого пункта, но я заставила себя поддерживать темп хотя бы в пределах 3:50-3:55. За 2 км до финиша посмотрела на часы и поняла, что выбежать из 1:20 уже не получится, потому что сил на ускорение не осталось. Плюс, финальные 2-3 км были непростыми: постоянные повороты, спуски и подъемы...


Што з астатнімі беларускімі вынікамі на Гардзе?!

Усяго 149 беларусаў і беларусак сёння прабегла поўную дыстанцыю паўмарафона. Большы лік сёлета сабралі толькі Мінскі паўмарафон і забег OneRun.

Лепшыя беларускія вынікі на "палоўцы":

1. Мікалай Нікалаенка - 1:20:32
2. Вадзім Малыхін - 1:21:11
3. Юрый Ветраў - 1:22:01 (па чыпе - 1:21:56)
3. Яўген Міміш - 1:23:10 (па чыпе - 1:21:47)

1. Марына Арзамасава - 1:20:49 (PB, 1-е месца ў жаночым заліку)
2. Хрысціна Заяц - 1:28:51
3. Вольга Мармыль - 1:29:37

На "дзясятцы" лепшымі сярод беларусаў (усяго было 115 прадстаўнікоў Беларусі) сталі Андрэй Недабой (34:14) і Паліна Гарбачова (43:10)

Фота з інстаграм Sporttour


Марына Арзамасава перамагла на Garda Trentino Half Marathon🔥 Марына - трэнер уласнай школы бегу Arza Running, а ў мінулым - топавая спартсменка на сярэдніх дыстанцыях. Яна станавілася чэмпіёнкай Еўропы і свету на дыстанцыі 800 м у 2014-15 гадах. І толькі ў 2024-м пачала бегаць паўмарафоны.

Мой трэці паўмарафон у жыцці, асабісты рэкорд і першае месца сярод усіх жанчын!


Фота: інстаграм Марыны Арзамасавай


Ва ўзросце 70-і гадоў адыйшоў у лепшы свет аматар бегу з Мядзела, паэт і пісьменнік Аляксандр Быкаў.

У мяне ў 40 гадоў пахіснулася здароўе. Стаў задумвацца: а ці не зарана пачынаюцца праблемы? Вырашыў рэзка абмежаваць ужыванне спіртных напояў і больш-менш сур’ёзна заняцца бегам.

Самая вялікая дыстанцыя, якую я бегаў, «Нарачанскае кальцо» — 61 кіламетр. Калі б мне хтосьці сказаў у мае школьныя гады, а тады я ледзь выконваў фізкультурныя нарматывы, што буду нармальна вытрымліваць шматкроць большыя дыстанцыі пасля сарака, не паверыў бы!

Звычка да спартыўных нагрузак дапамагла і тады, калі некалькі гадоў назад атрымаў інфаркт праз высокі халестэрын. Дактары потым казалі: калі б не бегаў, мог бы не перажыць. У хуткім часе пасля выпіскі аднавіў трэніроўкі.

Бег, зрэшты, не гарантыя таго, што пражывеш сто гадоў. Але дае надзею, што столькі гадоў, колькі табе адмерана, жыццё будзе максімальна актыўным.
Аляксандр да апошняга трымаў сябе ў форме і яшчэ ў мінулую нядзелю бегаў старт у Маладзечне.

Светлая памяць!


Final round | У якіх красоўках вы бегалі апошні год?
Опрос
  •   Nike
  •   Asics
  •   Adidas
  •   Hoka
  •   Saucony
  •   Mizuno
  •   Salomon
  •   Puma
  •   New Balance
  •   Li-Ning
359 голосов


Вызначаем самыя папулярныя брэнды красовак сярод беларусаў сезона-2024. У чым вы бегалі апошні год? (пакуль без брэндаў-фаварытаў, паўфінальны раўнд:))
Опрос
  •   Salomon
  •   Li-Ning
  •   Puma
  •   Altra
  •   Brooks
  •   Demix
  •   New Balance
  •   Joma
  •   361°
  •   Я паглядзець
203 голосов


Магілеўчанін Аляксей Патрусаў, наліха ўсім хейтэрам, узяў новы рубеж - 500 марафонаў. Юбілейную дыстанцыю ён прабег на "Дзікім трэйле" у Асіповіцкім раёне на гэтых выхадных (на фота - Аляксей пад нумарам 500 на старце ультрамарафона 55 км).

Всем спасибо за поддержку! Интересный был челендж не только спортивный, но и жизненный. 5 лет и 5 месяцев прошли как один забег длинной в 31 000 км.

Скорее всего дальнейшие планы будут вдали от ультрадистанций. Я уже многое испытал на себе, многое попробовал. Хорошая цифра 500 - вполне хватит для дембеля бегового в марафонах.


У гэтым годзе Аляксей таксама паспяхова закрыў свой чэлендж #марафоннакаждыйдень


Сусветны марафонскі рух нарэшце адыйшоў ад "кавіднага" крызісу і старты ў 2024-м пачалі збіраць усё больш удзельнікаў. Адразу тры разы за год быў пабіты сусветны рэкорд па колькасці фінішораў на марафонах.

Парыжскі марафон (красавік 2024) - 54175 фінішораў
Берлінскі (верасень 2024) - 54280
Нью-Ёркскі (лістапад 2024) - 55646

Дарэчы, у Нью-Ёрку на мінулых выхадных фінішавалі 12 удзельнікаў з Беларусі. Спіс фінішораў - на выяве.


Прапаную падпісацца на "Куфар старажытнасцяў" - блог пра цікавыя старонкі з беларускай гісторыі і культуры: байкі з жыцця класікаў, рэдкія фотаздымкі і дасціпны гумар.

t.me/kufar_starazytnasc

Дарэчы якія стасункі са спортам былі ў беларускіх класікаў? Возмем, напрыклад, Янку Купалу. Адказ шукаем на канале "Куфар старажытнасцяў":

"Хоць большасць з класікаў не была спартсменамі, але часам рабіла сапраўдныя подзвігі.
Янка Купала на першую сустрэчу з Якубам Коласам прайшоў пешшу праз лясы 12 кіламетраў. Яшчэ б столькі і была б дыстанцыя паўмарафона 😄🏃
Пры гэтым Купала заблукаў, але з'арыентаваўся на мясцовасці і дабраўся да фінішу.
Для такога марш-кідку ён быў апрануты спецыфічна. Як моднік і дэндзі набыў новы піджак, але толькі пасля агледзеўся, што рукавы замалыя. Таму калі святкавалі яны з Коласам сустрэчу, то рукі Купала далёка не выцягваў за пачастункам.

А яшчэ ад той дыстанцыі Купала намуляў ногі, з'явіліся мазолі (каму з марафонцаў не знаёма такая праблема!?). Зваротны шлях ён мусіў ісці басанож...
"


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Ёсць традыцыя ў аматараў бегу свой дзень народзінаў адзначаць забегам на дыстанцыю, адпаведную ўзросту. У заснавальніцы школы бегу ProRun Анастасіі Дашкевіч гэта атрымалася вельмі эфектна: 42 кіламетры на 42-годдзе на Нью-Ёркскім марафоне! Час Анастасіі - 3:00:27. Віншуем! 🎉


Галоўны кросавы старт сезона-2024 - чэмпіянат Беларусі прайшоў учора ў Каробчыцах.

П'едэстал на асноўных дыстанцыях:

🏃1,5 км
1. Вячаслаў Скудны - 4:14
2. Ілля Карнавухаў - 4:14
3. Вадзім Старасценка - 4:16

🏃‍♀️1,5 км
1. Таццяна Шабанава - 4:57
2. Паліна Кіберава - 5:04
3. Ілона Велікановіч - 5:08

🏃8 км
1. Сяргей Платонаў - 25:06
2. Ілля Карнавухаў - 25:21
3. Уладзіслаў Прамаў - 25:28

🏃‍♀️6 км
1. Ніна Савіна - 21:32
2. Таццяна Шабанава - 21:54
3. Ганна Максімава - 22:15

Фота - БФЛА


Кастрычнік адбеганы - забягаем у лістапад!

Да кастрычніцкага чэленджу #робімногі ў Garmin Connect далучыліся 95 аматараў бегу, а найбольш прабегла за месяц асіповіцкая ўльтрамарафонка Таццяна Гурская - 567,4 км.

І ўжо стартаваў лістападаўскі чэлендж - далучайцеся! Для гэтага трэба падпісацца на вось гэты акаўнт у Garmin Connect і прыняць запрашэнне да удзелу. Да тых, хто ўжо падпісаны, запрашэнне ўжо прыйшло!


Беларусы - небегавая нацыя!? На паўмарафон вакол маляўнічага возера Гарда на поўначы Італіі зарэгістравалася 604 прадстаўніка "сінявокай". Сярод замежнікаў больш толькі з Германіі - 715, далей ідуць бегуны з Велікабрытаніі - 286, Венгрыі - 267, Аўстрыі - 212 і Расіі - 187.

У мінулым годзе беларусаў на Garda Trentino Half Marathon зарэгістравалася яшчэ больш - 608 чалавек. А асноўную дыстанцыю - 21,1 км прабеглі 186 беларусаў і беларусак.

Сёлета паўмарафон пройдзе 10 лістапада.


Дзе бяжым у лістападзе?
Опрос
  •   Дзікі трэйл (Асіповіцкі раён, 3 лістапада)
  •   Гадзінны бег у Маладзечне (3 лістапада)
  •   Нью-Ёркскі марафон (3 лістапада)
  •   Garda Trentino Half Marathon (10 лістапада)
  •   Паркавы марафон (Мінск, 24 лістапада)
  •   Я ўсё яшчэ чакаю вясны
196 голосов


Генадзь Жаўронак распавёў пра свой удзел у Франкфурцкім марафоне:

"У Франкфурце першаснай задачай было знайсці групу на патрэбны мне тэмп. Бег "у пачцы" і "ў адзіночку" - гэта дзве вялікія розніцы. На беларускіх і нават расійскіх стартах знайсці "сваю групу" фактычна нерэальна. За маю бегавую кар'еру гэта не атрымлівалася: няма ў нас такіх стартаў.

Пачатак марафона сыйшоў на тое, каб знайсці "сваю групу". Толькі на 9-м кіламетры гэта атрымалася. Палову дыстанцыі трымаліся гуртом, але недзе на 31-м кіламетры я ўжо апынуўся лідарам групы, а сам "пачак" пачаў запавольвацца і развальвацца. А пасля 35-га кіламетра ўжо даводзілася працаваць "у адзіночку", збіраючы тых, хто запаволіўся (шмат назбіраў).

Трэба адзначыць вельмi добрую падтрымку. Асаблiва на апошнiх кіламетрах яна патрэбна, а там быў жывы калiдор. Атмасфера падтрымкі гледачоў на апошніх кіламетрах падобна да эфекту дзеяння кафеiна цi гуараны:) I яшчэ адна фiшка Франкфурта - фiнiш у цёплае зацемненае памяшканне па чырвонай дарожцы ў святле сафiтаў."


Генадзь Жаўронак застаецца верным сабе: нягледзячы на ўзрост, ён штогод штампуе асабістыя рэкоды ў марафоне.

Сёння ён прабег Франкфурцкі марафон за 2:28:51! Гэта рэкорд Беларусі для ўзросту 50+.

Свой першы марафон Генадзь прабег ў 40-гадовым ўзросце - 2:55:24. Праз два гады натарыус з Беразіно бегаў ужо за 2:35. А ў 2023-м (у 51 год) - упершыню выбег з 2:30.

1.2k 0 23 9 113

Інклюзіўная спартыўная каманда "Усё магчыма" ("Всё возможно") у гонар свайго дня заснавання праводзіць традыцыйны анлайн-забег. Падзея пройдзе з 26 кастрычніка па 3 лістапада. Месца правядзення і дыстанцыю ўдзельнікі выбіраюць самастойна. Першыя 80 зарэгістраваных атрымаюць прыгожы медаль (што праўда, слоты з медалём скончацца напэўна ўжо сёння). Палажэнне падзеі тут -
https://42195.by/regulations/?event_id=870

Далучыцца можа кожны і тым самым падтрымаць важны праект па сацыялізацыі сем'яў, якія сутыкнуліся з інваліднасцю. Падрабязней прачытаць пра дзейнасць каманды "Усё магчыма" можна тут - https://t.me/robimnohi/254.

UPD. Форма рэгістрацыі закрыта. Напэўна з прычыны таго, што медалі скончыліся. Але нішто не перашкаджае кожнаму ахвочаму падтрымаць праект дабрачынным унёскам, прабегчы пасільную дыстанцыю і падзяліцца ёй у сацсетках, адзначыўшы акаўнт "Усё магчыма" і паставіўшы хэштэг #всёвозможно

Показано 20 последних публикаций.