LVIA 597-2-7 Акты гродских и судебных учреждений Минской губернии 1803 год
Перагартала я яшчэ раз гэтыя "Акты...".
Бабруйскага павета, вядома, не 99%, але недзе аркуша пасля 30-га — большасць. Таксама сустракаюцца паперкі з Рэчыцкага, Мазырскага, Мінскага і іншых паветаў (нават адна з Вілейскага, арк. 103), але ніяк не з Барысаўскага :) І трэба разумець, што выпіс з кніг суда таго ж Бабруйскага павета можа быць па справе паміж каморнікам Мсціслаўскім і скарбнікам Берасцейскім і спасылацца на рашэнне з Мазыра. Плюс памятаем, што Мінская губерня тут у складзе на 1803 год. Напрыклад, самы першы аркуш: гаворка ізде пра каморніка Рэчыцкага і ваколічную шляхту з Сенажаткаў, на той момант Мазырскага павета Мінскай губерні, што пазней стала Рагачоўскім паветам з Магілёўскай.
Акрамя выпісаў з кніг судоў па справах людзей з гучнымі прозвішчамі, трапляюцца зусім розныя паперкі: даверанасці (=plenipotencje), распіскі, прашэнні, ведамасці аб памесячных цэнах на збожжавыя і нават экстракты з інвентароў і РС.
Расчытваць усё гэта я, вядома ж, не буду. Некаторыя цікавыя старонкі:
• 1-2 — подпісы ваколічнай шляхты з Сенажаткаў (Мазырскі павет): 16 разборлівых + 2 крыжыкамі ад непісьменных, імёны і прозвішчы чытаюцца
• 6 — інвентар часткі вёскі Загалле, яна ж Татарка (адна сям’я, Мазырскі павет)
• 40-41 — ведамасць аб памесячным кошце збожжавых 1799–1803
• 120 — дадатковыя павіннасці (акрамя паншчыны і гвалтаў) сялян вёскі Радуш (Бабруйскі павет) (...do polewania y sadżenia kapusty, ...do stryżenia owiec)
• 162-163 — выпіс з РС 1795 года вёскі Кармы Целяжынскага (Мазырскі павет), 13 двароў
Якасць фота месцамі не лепшая, але на той момант мне хуткасць была важнейшай за якасць. Затое амаль усюды почырк узорна-паказальны, чытаць — адно задавальненне. Эх, такое б па Барысаву... (НГАБ не прапаноўваць)