Не, я не ўпала ў восеньскую спячку (мне б паспаць лішнюю гадзінку на самай справе)
Таму пакуль што коратка па навінах:
Урэшце атрымала сканы з НГАБ. Антырэкорды па тэрмінах, на запыт на беларускай адказалі на рускай, ды і з рускай у іх так сабе: гэта трэба прымудрыцца выслаць цэлы ліст з нагоды даплаты за нефарматны аркуш так, каб было незразумела, што гэта даплата (і за што). Плюс з расшытымі МК за 1866 (якія я блін гартала ў ЧЗ даўным-даўно, але мазгоў выпісаць увесь прыход яшчэ не хапала) ад варот паварот, «ОЦ, не имеет фонда пользования, идите нафиг». Лепшы стымул не кусаць локці з нагоды дарагіх сканаў, таму што зараз кусаю локці, што гэтыя сканы раней не замовіла.
Што атрымалася (усё Вяляцічы, калі не пазначана іншае):
• Працягваем з Андрэем выкупляць аркушы аб нараджэнні расшытай 136-34-72 за 1910-1914. Пакуль паспяхова, тэорыя пра тое, што 1910 год ідзе двойчы пацвердзілася, 1910 і 1911 маем амаль цалкам, 1913 і 1914 «намацалі» плюс-мінус, дзе знаходзяцца, на касцёл на шчасце пакуль не напароліся. Будзем працягваць, да нас яшчэ не позна далучыцца, нават адзін аркуш будзе дапамогай. І так, Андрэй, яшчэ раз дзякуй!
Сканы тут - 136-34-72
Індэксацыя традыцыйна тут, дадала 195 новых запісаў са сканаў: жмяк
• 6 старонак з расшытых спаведак 1901 з 105-1-44 і + 4 з 105-1-43, каб паглядзець, як аркушы ідуць. За 1901 якраз засценкі пайшлі на сканах, думаю наступным разам даб'ю год да канца (усё яшчэ шмат брахні, але дапісаныя алоўкам «згубленыя» у папярэдніх спаведках дзеці 10+ гадоў (не ўсе, частка) лепей, чым іх адсутнасць)
Індэксацыя 1901 года традыцыйна тут: жмяк
• Лошніца з Радзівілаўскага ф694:
• • 694-2-512 Рэестр збору чыншу па Барысаўскім старостве за 1765 г. арк. 15-16
• •694-7-596 Звесткі аб насельніцтве лясніцтваў і вёсак Барысаўскага староства, 1789 г., арк. 27адв
І там, і там Лошніца не цалкам, але цяпер зразумела ў які бок рухацца. Другі інвентар так і зусім з поўнымі складамі сем'яў, ды і год прыемны ва ўмовах адсутнасці РС 1795 года.
PS Тым часам нас 100 🥂Хто б мне сказаў год таму, калі нас было трое — не паверыла б) Усім дзякуй і генеалагічных поспехаў 😊