🇪🇺 Учора стаў вядомы яшчэ адзін удзельнік плэй-оф, і гэта не Англія.
• Сербія ўратавала нічыю і спадзевы на праход далей у самай канцоўцы матчу. Гэта быў роўны матч, калі каманды абменьваліся небяспечнымі момантамі, што праўда, у Славеніі іх было болей і яны былі гастрэй у першай палове. Сербы паляпшалі свой футбол, пачалі болей атакаваць, але прапусцілі ў другой палове, калі Карнічнік пачаў атаку сваім перахопам, а працягнуўшы мяч адкрыўся і замкнуў мяч на далёкай стойцы. Сербы ціснулі і атакавалі, але Облак і абаронцы адбіваліся. Падавалася, што Славенія ідзе да сваёй першай перамогі на ЭЎРА, але Ёвіч забіў на 90+5' хвіліне, завяршыўся напружаны матч на эмацыйнай ноце - толькі эмоцыі ў абедзвюх камандаў былі розныя.
• Данія і Англія разыйшліся нічыёй у роўным матчы, калі Кейн забіў першы, а Х'юльманд адказаў сваёй гарматай. Гэта быў "цягучы" матч, з мізэрнай колькасцю сапраўды небяспечных момантаў і Англія не выглядала пераконлівай, і нават блізка не нагадвала фаварыта. Агулам, Англія правяла добрыя паў гадзіны, але далейшая пасіўнасць адлюстроўвае вынік, калі з Сербіяй пашанцавала і ўдалася ўтрымаць ноль, то Данія свой гол адшукала. Лепшы момант, каб забіць пераможны гол - была ў Фодэна, але стрэл тога прыйшоўся ў стойку. Справядлівы сыход баявой сустрэчы. У гэтай групе нас чакае "вогненны" апошні тур.
• Гішпанія атрымлівае мінімальную перамогу над Італіяй, але лік не мусіць нас блытаць, бо ў футбол, прынамсі атакуючы і камбінацыйны, гуляла толькі адна зборная, якая, зрэшты і перамагла. Скажам так, мінімальная, але ўпэўненая перамога Гішпаніі. "Фурыя Роха" адразу ўзяла гульню пад кантроль і ўся небяспека ў матчы была каля варот Донарумы, які шэраг разоў выратаваў сваю каманду. Адзіны гол быў забіты сваім жа гульцом, калі пасля чарговай актыўнасці Ўільямса, мяч адляцеў ад Калафьёры ў вароты. Італія не здолела прыстойна адрэагаваць, а вось Гішпанія магла перамагаць буйней, "скуадры адзуры" пашанцавала прайграць мінімальна. Такім чынам, Гішпанія з першага месца выходзіць у плэй-оф.