Futbol Paŭsiuĺ ⚽️


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Спорт


Футбол паўсюль - гэта погляд на топавы футбол і каляфутбольны вэрхал з Беларусі.
YouTube: https://youtube.com/@FutbolPausiull?si=yz8OOawUEAlqRq5r
Падзякаваць за працу можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/futbolpausiul
Сувязь: @FootballPausiul_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Спорт
Статистика
Фильтр публикаций


✔️ АФІЦЫЙНА: Джошуа Кіміх падпісаў чарговую ўгоду з Баварыяй да 2029 года.


🥳 У свой дзень нараджэння (11 сакавіка) Эндру Роберцан 3 разы гуляў за Ліверпуль і прайграў усе 3 матчы:

⚽️ 2:3 супраць Атлетыка Мадрыд у 2020 годзе
⚽️ 0:1 супраць Борнмута ў 2023 годзе
🗼 0:1 супраць ПСЖ у 2025 годзе


🏆 Ну і куды ж без Лігі Канферэнцыяў.


🏆 Расклад матчаў Лігі Эўропы на сёння.


😅 Сацыяльныя сеткі Сан-Марына не першы раз прыцягваюць маю ўвагу.


⚽️ Астан Віла - дзевяты ангельскі клуб, які дасягнуў стадыі чвэрцьфіналу ў ЛЧ.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🏆 Менавіта вось з-за гэтага Вінісіус і не атрымаў "Залаты мяч".

🏟 Паводзіны за межамі поля, таксама ацэньваюцца ў намінацыі.

129 0 1 13 19

Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🗣 Дыега Сіміонэ:

🗣️ "Калі хтосьці з прысутных бачыў, што Альварэс крануўся да мяча двойчы - падыміце руку. І? Ніхто?"

🤔 А вы бачылі?


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🔍👱‍♂️🔎


🏆 Цяпер мы ведаем поўны склад чвэрцьфіналістаў:

• Дортмунд здолеў аформіць вяртанне ў другой палове, пасля таго, як яны ўжо на 5' хвіліне прайгравалі, а абарона Ліля на чале з Шэвалье вытрымала моцны ціск Дортмунда ў першыя сорак пяць хвілін. Але ў другой палове Джан з пенальці і Баер шыкоўным стрэлам са штрафной далі перавагу Дортмунду і яны яе ўтрымалі да праходу далей.

• Астан Віла правяла амаль увесь матч у большасці, бо ў Бруге на 16' хвіліне быў выдалены Сабэ. Пасля перапынку на поле выходзіць Асэнсіа і робіць дубль, да яго галоў далучаецца Роджэрс і Астан Віла з камфортам праходзіць у наступны раўнд.

• Арсенал і ПСВ правялі прыгожы "матч без ланцугоў", каманды ўсё вырашылі ў першай гульні, то ў Лондане быў проста файны футбол, з прыгожымі галамі, а ПСВ паказаў, што яны не проста так гулялі ў 1/8, нават, не гледзячы на разгром у першым матчы.

• Атлетыка Мадрыд забіў гол на 22 секундзе і гульня пасля гэтага дайшла да серыі пенальці, хаця ў Вінісіуса быў шанец забіць з пенальці на 70' хвіліне, але ён прабіў міма. Потым была спрэчная серыя пенальці, з умяшаннем ВАР і адменай голу Альварэса, а Рэал чарговы раз перамог Атлетыка ў ЛЧ.

#ЛЧ


🗣 Рафінья:

🗣️ "Мы можам выйграць усе тытулы ў гэтым сезоне. Мы можам выйграць усё".


🏆 Яшчэ чатыры матчы і мы даведаемся ўсе пары чвэрцьфіналістаў.

⚽️🆚⚽️ Ліль і Дортмунд пачнуць а 20:45

⏰ Астатнія матчы а 23:00


🏆 Першая чацвёрка чвэрцьфіналістаў вядомая:

• Барселона спакойна перагуляла Бенфіку, а Ямін Ямаль выдаў два шыкоўныя эпізоды, што прывялі да асісту і голу.

• ПСЖ па пенальці прайшоў Ліверпуль. Спачатку Дэмбеле скарыстаўся памылкай у абароне гаспадароў і зраўняў лік па суме двух матчаў. Каманды правялі роўны матч, але па суме двух матчаў, менавіта ПСЖ варты быў прайсці.

• Баварыя дабіла Леверкузэн, калі ў другой палове Кейн забіў, а потым дапамог забіць Дэвісу. 0:5 па суме двух матчаў, мяркую, мала хто чакаў на падобнае.

• Інтэр завяршыў пачатае тыдзень таму, але варта аддаць належнае Фейнорду, яны правялі добры матч.

#ЛЧ


🏆 Ужо сёння даведаемся першых удзельнікаў чвэрцьфіналаў.

⚽️🆚⚽️ Барселона і Бенфіка пачнуць свой двубой а 20:45.

⏰ Астатнія матчы пачнуцца а 23:00.


👋 Вітаю, на сувязі Адмін ⚽️

🆕 Чарговы выпуск нашага падкасту, мы вярнуліся пасля доўгай паўзы:

📌 Пагутарылі аб першых матчах ЛЧ.
📌 Закранулі апошнія падзеі ў лігах.
📌 Крыху закранулі Лігу Эўропы.

▶️ Падкаст на Ютубе: https://youtu.be/8lv-NlOLvSA

🎙 Падкаст на іншых пляцоўках:
https://pc.st/e/1_pjDU6nJoo

☕️ Калі ёсць жаданьне, можна пачаставаць нас кубачкам кавы https://www.buymeacoffee.com/futbolpausiul


⚽️ У СерыіА ў апошнім матчы тура Лацыа прымаў Удзінэзэ.

• Матч выйшаў роўны, каманда шмат атакавалі і на доўга не адпускалі адно адну. Тавэн забіў на 22' хвіліне, а Раманьёлі зраўняў лік на 32'. Далей матч працягваўся ў напружанай барацьбе і завяршыўся ўнічыю.

#СерыяА


🏆 У ЛаЛізе завяршыўся 27-ы тур:

• Напружаны матч паміж Эспаньёлам і Жыронай завяршыўся ўнічыю. Госці забілі ратавальны гол на 88' хвіліне і зрабіў гэта Стуані. Жырона дзейнічала першым нумарам, пасля таго, як прапусціла гол. Нічыя пакідае разрыў паміж камандамі ў 5 пунктаў.

#ЛаЛіга


⚽️ 28-ы тур АПЛ завяршыўся ў Лондане:

• ВэстХэм і Ньюкасл правялі роўны матч, каманды не стварылі багата момантаў і часцей атакі завяршаліся ўдарамі міма. Але на 63' хвіліне ўдар Гімараеша дасягнуў мэты і "сарокі" заваявалі важлівую перамогу ў плане барацьбы за ЛЧ. ВэстХэм на шаснаццатым месцы, але ў іх 33 пункты, а ў васемнаццатага Іпсвіча ўсяго 17.

#АПЛ


❌ Коўл Палмер упершыню ў сваёй кар'еры не рэалізаваў пенальці ў Прэм'ер-лізе.

💯 Перад матчам ён меў 100% вынік - 12/12.


🇫🇷 У Лізе1 завяршыўся 25-ы тур:

• Брэст упэўнена разабраўся з Анжэр і заваяваў перамогу 2:0. Барацьбы ў матчы не было, Брэст хутка адкрыў лік і давёў матч да перамогі, павялічыўшы разрыў у ліку.

• Гаўр і Сэнт-Эцьен у вельмі прынцыповым матчы мацнейшага не выявілі і згулялі ўнічыю на карысць канкурэнтам у барацьбе за выжыванне.

• Асэр у гасцях перагуляў Рэймс. Па момантах роўны матч, але рэалезацыя гасцей была значна лепей ды і агульнае ўражанне ад каманднага футболу лепей у Асэра.

• Закрыты матч паміж Нантам і Страсбурам вырашыў момант у канцоўцы, калі госці забілі пераможны гол на 79' хвіліне. Страсбур у барацьбе за эўракубкі.

• Ніца прымала на сваім полі Ліён і разлічвала нагнаць Марсэль, але Ліён праявіў моц і яны спынілі пераможную серыю гаспадароў. Агулам, роўны матч, але ў канцоўцы Ліён забіў два галы на 78' і 83' хвілінах. Гэтая перамога вяртае Ліён у зону эўракубкаў і да Ніцы, якая ў зоне ЛЧ, усяго чатыры пункты.

#Ліга1

Показано 20 последних публикаций.