Free Belarus Center 🇺🇦


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Юрыдычныя кансультацыі, псіхалагічная дапамога, культурныя мерапрыемствы і грамадзянская адукацыя для беларусаў_ак.
• Сайт: https://freebelaruscenter.org
• Юрыдычная падтрымка: @VolunteerFBC

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


З раніцы ўчорашняга дня рэсурсы Free Belarus Center, прысвечаныя Форуму Астрожскіх, зазнавалі атакі. Відавочна, варожыя спецслужбы таксама ацанілі значэнне падзеі і беларуска-ўкраінскага дыялогу. Такая ўвага нам, безумоўна, прыемная. На жаль, акрамя таго, некаторыя ўдзельнікі форуму атрымалі пагрозы. Мы ставімся да гэтага сур’ёзна і ўжо паведамілі пра сітуацыю адпаведным службам.

Негледзячы ні на што, сёння Форум распачаўся па раскладзе. Першы дзень аб’яднаў прадстаўнікоў беларускіх і ўкраінскіх дэмакратычных сіл, дзяржаўных структур, парламентаў, экспертнай супольнасці і грамадзянскай супольнасці. У цэнтры дыскусій — беларуска-ўкраінскі палітычны дыялог, рэгіянальная бяспека і новы парадак у рэгіёне, роля сілавых структур у палітыцы падчас вайны, вынікі даследавання беларуска-ўкраінскіх адносінаў, а таксама становішча беларусаў ва Украіне. Завяршым дзень не менш важнай часткай — нефармальнай сустрэчай удзельнікаў і выступам Сяргея Башлыкевіча.


📢 Інфармацыйная субота ва Упраўленні па справах замежнікаў у Варшаве

Упраўленне па справах замежнікаў запрашае на цыкл інфармацыйных субот у рамках праекта «У непасрэдным кантакце».

📅 26 верасня 2026 года
🕘 9:00–15:00
📍 вул. Таборава, 33, Варшава

📞 Індывідуальная кансультацыя

Калі вы хочаце азнаёміцца з матэрыяламі сваёй справы або атрымаць інфармацыю пра яе ход, неабходна папярэдне зарэзерваваць час па тэлефоне:

47 721 76 75

📆 Запісацца можна з 3 па 11 верасня.

У астатніх выпадках папярэдні запіс не патрабуецца.

🔎 Што можна будзе зрабіць падчас інфармацыйнай суботы:

• азнаёміцца з матэрыяламі справы і атрымаць інфармацыю пра вытворчасць ва Упраўленні;
• атрымаць інфармацыю па пытаннях легалізацыі знаходжання;
• забраць лісты і выклікі;
• падаць заявы для ўнясення ў пратакол;
• падаць дакументы ў канцылярыю;
• атрымаць дакументы, якія выдаюцца Кіраўніком Упраўлення — карту побыту, Жэнеўскі праязны дакумент, TZTC.

⚠️ Важна: на сустрэчу можна прыйсці разам з суправаджальнымі асобамі, аднак для абслугоўвання замежнік павінен прысутнічаць асабіста.


Што павінна змяніцца, каб беларуска-ўкраінскае партнёрства было не толькі тэмай палітычных заяў, але і працавала на практыцы?

Грамадска-палітычная частка 5-га Форума Астрожскіх пройдзе 18-19 верасня ў Кіеве. Форум Астрожскіх – гэта беларуска-ўкраінская пляцоўка для дыялогу палітыкаў, медыя, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, экспертаў і даследчыкаў.

Сёлета ўдзельнікі будуць шукаць адказы на пытанні:
🔹Якімі могуць быць адносіны Украіны з дэмакратычнай Беларуссю ўжо цяпер?
🔹Чаму падтрымка беларусаў, якія выступаюць на баку Украіны, не заўсёды ператвараецца ў вырашэнне міграцыйных, банкаўскіх і сацыяльных праблем?
🔹Якое месца беларусы займаюць ва ўкраінскім грамадстве – і якую адказнасць перад Украінай нясуць падчас вайны?
🔹Як вайна змяняе рэгіянальную бяспеку, палітыку і ролю вайскоўцаў у дзяржаўным кіраванні Беларусі і Украіны?
🔹Ці можа культура стаць часткай супольнай абароны Беларусі і Украіны ад «рускага міру»?
🔹Як зрабіць голас антываеннай Беларусі больш чутным ва Украіне і знайсці супольны погляд на вайну, гісторыю і будучыню рэгіёна?
🔹Кім з’яўляюцца беларускія добраахвотнікі для Украіны: удзельнікамі сённяшняй вайны ці магчымымі партнёрамі ў будучай сістэме рэгіянальнай бяспекі?

Падчас форуму таксама будуць прадстаўлены новыя даследаванні беларуска-ўкраінскіх адносін.

Праграма і рэгістрацыя тут✍️


35 год таму, 25 жніўня 1991 года, набыла законную сілу Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Дэкларацыя, якая абвясціла вяршэнства беларускай Канстытуцыі на тэрыторыі БССР, была прынятая Вярхоўным Саветам 27 ліпеня 1990-га.

Але законную сілу дакумент атрымаў праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве — 25 жніўня 1991 года.

А ўжо 19 верасня 1991 года краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, а дзяржаўнымі сімваламі сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🕯 Памёр беларускі палітык і былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч

Пра гэта паведаміў у Facebook сын яго жонкі Ігар Кулей.

«Сёння а 7:15 раніцы адышоў у вечнасць Аляксандр Мілінкевіч».


Палітыку было 79 гадоў.

Напрыканцы 2025 года Аляксандр Мілінкевіч перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі. Пасля яе ён доўгі час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю.

Чым вядомы Аляксандр Мілінкевіч:

• Навуковец і выкладчык: Кандыдат фізіка-матэматычных навук, выкладаў у Гродзенскім універсітэце.

• Былы кандыдат у прэзідэнты: У 2006 годзе быў вылучаны адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл. Менавіта пасля тых выбараў адбыліся масавыя пратэсты на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску («Плошча-2006»).

• Лаўрэат прэміі Сахарава: У 2006 годзе Еўрапарламент узнагародзіў яго прэстыжнай прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

• Грамадскі і культурны дзеяч: Шмат гадоў узначальваў Рух «За Свабоду», з'яўляўся заснавальнікам і канцлерам Вольнага Беларускага Універсітэту, а таксама працаваў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі.

Выказваем глыбокія спачуванні родным, блізкім і ўсім, для каго Аляксандр Мілінкевіч быў узорам мужнасці, чалавечнасці і вернасці сваім прынцыпам.


Энтузіясты распрацавалі гульню-хадзілку “Дарога да Новай Беларусі”

Пра беларускія праблемы звычайна пішуць доўга і сумна. Тут наадварот, трэба правесці героя да Новай Беларусі праз перашкоды, у якіх кожны пазнае нешта сваё. Гуляеш проста ў тэлефоне, без усталёўкі.

👉 Згуляць і ацаніць узровень захапляльнасці можна па спасылцы

Гульня распрацавана з нагоды Канферэнцыі “Новая Беларусь” (назва быццам падказвае) 🙂


Получили в наследство недвижимость в Польше, но не знаете, с чего начать оформление?

Наследование квартиры, дома или участка регулируется польским законодательством и проходит через местный суд или нотариуса. Главный нюанс — система здесь существенно отличается от привычных правил в странах СНГ, особенно когда речь заходит о долгах и обязательствах наследодателя.

Как правильно вступить в права, какие есть варианты принятия наследства и как обезопасить себя от чужих кредитов? Рассказываем обо всех тонкостях в новом материале юридического отдела Free Belarus Center.

Полная текстовая версия доступна на сайте 👉 https://freebelaruscenter.org/?p=3096

🤝 Будем благодарны, если вы поделитесь этой информацией с теми, кому она может быть полезна.

✅ Обратиться за бесплатной юридической консультацией



Показано 8 последних публикаций.