Репост из: Naračanščyna | Нарачанскі край
Інтэр'ер Будслаўскага Касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на фотаздымках ураджэнкі Будслава lizzaveta.gr.
Звярніце ўвагу на унікальныя роспісы сценаў базілікі, выкананыя Казімірам Анташэўскім. Іх асаблівасць — «аб’ёмныя» выявы скульптур, калон, якія насамрэч цалкам плоскія. Такая тэхніка — грызайль — прадугледжвала выкарыстанне толькі аднаго колеру. Але пры гэтым вельмі добра перадавала аб'ём. Калі стаяць перад распісанай сцяной, то падаецца што гэта асобны алтар з вялікім унутраным вымярэннем. Выключна цікавая і прыгожая ілюзія 18 стагоддзя.
Крыніца