dissidentby


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️
Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot
По всем вопросам:
@Dahary_nahami
@X_vegan_justice_X
🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


#dissidentby

💔 Dissidentby атрымаў 18 000 еўра ад Міжнароднага гуманітарнага фонду, стварэнне якога ініцыявала Святлана Ціханоўская.

З 2019 году наша каманда аказвае сістэматычную дапамогу зняволеным і дапамагае сваякам забяспечыць неабходную падтрымку рэпрэсаванаму чалавеку. Мы заўсёды адгукаемся на вашы запыты, бо разумеем, як цяжка праходзіць такія выпрабаванні. Кожны месяц мы атрымоўваем каля 20 запытаў. Падтрымка ад фонду дазволіць нам аператыўна і хутка рэагаваць бліжэйшы час і закрыць 60+ перадач у месцы зняволення.

Нагадаем пра тое, што мы заўсёды збіраем грошы, якія 100% ідуць на перадачы і пасылкі. Вы можаце зрабіць разавае ахвяраванне або падпісацца на штомесячную падтрымку беларускіх палітвязняў. Важны кожныя 5 еўра, бо ўся перадача каштуе ў сярэднім 300 еўра:

▪️ на старонцы "Падтрымаць" можна знайсці прамыя рэквізіты, магчымасць заданаціць разава або аформіць падпіску;
▪️ падпішыцеся на Patreon;
▪️ зрабіце данат праз PayPal: imdissidentby@gmail.com.

⚠️ Не рабіце ніякіх фінансавых аперацый з беларускіх/расійскіх картак. Любая падтрымка магчыма толькі з еўрапейскіх картак.

Дзякуй!
Звяртайцеся ❤️‍🩹


#dissidentby
🔔 ПРАЦУЕ «КАЛЯДНАЯ ПОШТА»

Cтартавала акцыя для дзетак палітвязняў. Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства. Праз яго дзеці, якія спазналі, што такое — чакаць матулю ці тату з турмы, вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца.

🍪 Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў уключна. Як і кожны год мы прапануем кожнаму дзіцяці даслать ліст з пажаданнямі, і мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Адмысловая форма тут.

🚗 Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі

Можаце не запаўняць форму, а звярнуцца ў Тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

🔴 Хто можа зрабіць сапраўдны цуд?

Прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную сям'ю. Запрашаем вас далучыцца да акцыі.

🎁 Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас - пералічыце на рахунак фонду Краіны для Жыцця суму, што адпавядае кошту падарунка. Абяцаем шчырую падзяку за салідарнасць! ✨

❗️
Збор заявак — да 12 снежня ўключна.

❤️ Партнёры акцыі ў 2024 годзе:

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»;
Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»;
Аssociation of Belarusians in America (ABA);
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V;
Народныя Амбасады Беларусі.


#dissidentby

На праўладных каналах з'явілася інфармацыя, што сёння былі памілаваны 32 чалавекі, з якіх 17 маюць хранічныя захворванні і адзін з'яўляецца інвалідам, У 17 палітвязняў ёсць дзеці, з іх двое — шматдзетныя. 9 чалавек — старэйшыя за 50 гадоў (8 жанчын і 24 мужчыны).

Нагадаем, што 7 лістапада было падпісана памілаванне на 31 чалавека (2 жанчыны і 29 мужчын), 16 верасня на волю выйшлі 37 чалавек, 4 верасня - 30 чалавек, 20 жніўня - 30 чалавек, 3 ліпеня - 18 чалавек, 20 чэрвеня Украіна вярнула з расейскага палону 10 чалавек, сярод іх было 5 грамадзян Украіны, затрыманых у Беларусі.

Калі ласка, паведамляйце нам пра вызваленні праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без vpn).


#dissidentby
🎉 Застаўся 1 дзень, каб падтрымаць Іллю Туркова пасля вызвалення!

🌟 Ілля Туркоў - мінчанін, які быў асуджаны на 4 гады зняволення за падзеі каля ст. м. Плошча Перамогі 14 ліпеня 2020. На волю Ілля выйшаў толькі ў сакавіку 2024, але разам з сям'ей ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Аднойчы ноччу, жадаючы злавіць мяне на парушэнні рэжыму, да нас у вёску прыехала міліцыя. Яны свяцілі ліхтарыкамі ў вокны, разбудзілі мігалкамі ўсіх суседзяў, напалохалі жонку і дачку. З цягам часу іх начныя візіты сталі рэгулярнымі, як і звычайныя праверкі. Я зразумеў, што рана ці позна яны збяруць дастатковую колькасць парушэнняў, каб зноў адправіць мяне ў калонію. Мы знаходзіліся ў нязменным страху і такое жыццё стала проста невыносным.


Зараз Ілля з сям'ей адаптуюцца на новым месцы і ім патрэбна ваша дапамога:
https://bysol.org/be/private/ilyaturkov/


#dissidentby

❗️ Сёняшняя аблава закранула сваякоў палітзняволеных па ўсёй краіне. Арышты і вобшукі прайшлі ў шматлікіх людзей на прадмет атрымання дапамогі. Калі ласка, беражыце сябе, не захоўвайце перапіскі і файлы, якія могуць быць цікавыя сілавым структурам, не сведчыце супраць сябе, папярэдзьце блізкіх і пакіньце інструкцыі на выпадак затрымання. Звязвайцеся з праваабаронцамі толькі па бяспечных каналах.

📌 Нашы кантакты можна знайсці ў апісанні каналу. Ананімна вы можаце паведаміць інфармацыю праз сайт stayrebel.fun (без ВПН).


Репост из: Суды, задержания. Гродно и область
Нам поступает множество сообщений о сегодняшних задержаниях в области. В задержаниях участвуют сотрудники КГБ.

❗️Просим всех беларусов соблюдать осторожность и заботиться о безопасности себя и своих близких: чем меньше цифровых следов у вас обнаружат, тем выше шанс остаться вне зоны риска в разгар репрессий.

Берегите себя и оставайтесь бдительными!


#dissidentby

❗️ Якім быў кастрычнік у Беларусі? За месяц мы зафіксавалі:
🔵 7 чалавек, якія выйшлі на волю па сканчэнні тэрміну
🔵 105 чалавек, з якіх {як мінімум} 47 знаходзяцца ў зняволенні і прызнаны палітзняволенымі
🔵 205 паседжанняў па крымінальных справах, звязаных з палітычным пераследам

Акрамя гэтага, напрыканцы кастрычніку ў краіне прайшла серыя вобшукаў і арыштаў. Агульная колькасць затрыманых - каля 100 чалавек, частка апынулася ў СІЗА па сур'езных крымінальных артыкулах.

🔴 Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас або вашых блізкіх і знаёмых. Вы можаце гэта зрабіць ананімна праз сайт stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку ✅


Репост из: Фонд «Краіна для Жыцця»
🎄 РАСПАЧЫНАЕ ПРАЦУ ШТОГАДОВАЯ «КАЛЯДНАЯ ПОШТА»

Ад сёння стартавала акцыя для дзетак палітвязняў. Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства. Праз яго дзеці, якія спазналі, што такое — чакаць матулю ці тату з турмы, вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца.

🔺Партнёрамі акцыі гэтым разам сталі:

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»;
Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»;
Аssociation of Belarusians in America (ABA);
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V;
Народныя Амбасады Беларусі.

🔺Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў уключна. Як і кожны год мы прапануем кожнаму дзіцяці даслать ліст з пажаданнямі, і мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Адмысловая форма тут.

‼️Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі

Запаўняйце форму бяспечным спосабам — напрыклад, праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце звярнуцца па дапамогу праз тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

🔺Хто можа зрабіць сапраўдны цуд?

Прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную сям'ю. Запрашаем вас далучыцца да акцыі.

🎁 Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас - пералічыце на рахунак фонду суму, што адпавядае кошту падарунка. Абяцаем шчырую падзяку за салідарнасць! ✨

Збор заявак — да 12 снежня ўключна.


#dissidentby

Адбылася сустрэча Марыі Калеснікавай з татам. Дагэтуль Марыя знаходзілася 639 дзён у рэжыме інкамунікада. Здымак быў апублікаваны на праўладных каналах.


#dissidentby

"Я выхажу". Чатыры гады з моманту забойства Рамана Бандарэнкі.

Раман — жыхар «Плошчы Перамен», які 11 лістапада 2020 пабачыў у чаце паведамленне, што невядомыя зрываюць бела-чырвона-белыя стужкі паблізу яго дома. Раман выйшаў з імі паразмаўляць, за што хлопца моцна збілі. Раман Бандарэнка трапіў у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі а 00:05 12 лістапада 2020 года з вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, знаходзіўся ў затарможаным стане, але ў аперацыйную яго прывезлі ўжо ў коме. перацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак стан яго пагаршаўся, увечары ён памёр.

BYPOL правеў расследванне і назваў датычных да забойства маладзёна. Сярод іх апынуліся Дзмітрый Шакута (чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу), Дзмітрый Баскаў (кіраўнік федэрацыі хакея), Наталля Эйсмант (прэс-сакратарка Лукашэнкі), байцы САХР і АМАП.

Увечары 12 лістапада 2020 года некалькі тысяч беларусаў прыйшлі і прыехалі на «Плошчу Перамен», каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі. Акцыі памяці беларусы і беларускі праводзяць кожны год.


#dissidentby

💧 118, 04 рублеў зарабіла палітзняволеная за 12 месяцаў працы ў калоніі.

Праз гомельскую жаночую калонію прайшлі {як мінімум} 256 жанчын. На сёняшні дзень на Антошкіна знаходзіцца {як мінімум} 98 жанчын-палітзняволеных. У калоніі яны вымушаны працаваць на швейнай вытворчасці, дзе шыюць форму для чыноўнікаў, мянтоў і вайскоўцаў. Жанчыны працуюць 5-7 дзён на тыдзень у жудасных умовах.

Былыя палітзняволеныя кажуць, што ўся праца ідзе ў дзве змены: 7:30-14:30 і 14:50-21:30. За ўсю змену жанчына мае толькі адзін перапынак - 10 хвілін. Ежу прыносіць нельга.

Былыя жанчыны-палітвязні адначаюць шэраг парушэнняў на працоўных месцах:
🔴 антысанітарыя
🔴 адсутнасць вентыляцыі
🔴 пыл, праца з тканінай, пасля якой з’яўляецца алергія
🔴 дрэннае асвятленне працоўных месцаў
🔴 вельмі старае абсталяванне
🔴 зневажальнае стаўленне адміністрацыі
🔴 адсутнасць тэхнікі бяспекі

Адмовіцца ад працы нельга. За такое жанчыну чакае ШІЗА або рапарт. Вольнага часу ў жанчын амаль няма - адміністрацыя заўсёды знойдзе, чым заняць палітзняволеных (напрыклад, чэрпаць ваду з лужыны або прыбяраць снег).

❤️‍🩹 Мы будзем удзячны, калі вы запоўніце анкету, каб мы маглі і далей аналізаваць умовы ў месцах утрымання зняволеных асобаў.


#dissidentby
🗺️ 9 лістапада па ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму.

У гэты дзень у 1938 годзе гітлераўцы зладзілі першую масавую гвалтоўную акцыю супраць габрэяў Германіі, якая атрымала назву "хрустальная ноч".

❓Чаму гэта актуальна для беларусаў і беларусак? Найперш таму, што сучасны рэжым у Беларусі набыў усе рысы фашыстоўскай улады і, абапіраючыся выключна на гвалт паслухмяных сілавікоў-паліцаяў, чыніць беззаконне. Усё сучаснае палітычнае і сацыяльнае жыццё ў краіне ператварылася ў маштабны канвеер тэрору супраць нязгодных з несправядлівасцю з адной толькі мэтай — захаваць уладу лукашэнкі.

У гісторыі мы не першыя і, на жаль, не адзіныя, хто перажывае такія цёмныя часы. Але гэта не азначае, што нам варта забыцца на светлыя ідэалы дабрыні і справядлівасці, правы чалавека.

No pasaran! Яны не пройдуць!
🎧https://youtu.be/JQxj_yfAi-o?feature=shared


#dissidentby

💜 Нашы вынікі ў кастрычніку:

👉 16 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы;
👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку;
👉 68 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 49 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
91 ліст мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
👉 1000 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 101 запыт мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 105 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 205 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!


#dissidentby

На праўладных каналах з'явілася інфармацыя, што 7 лістапада падпісана памілаванне на 31 чалавека (2 жанчыны і 29 мужчын).

Калі ласка, паведамляйце нам пра вызваленні праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без vpn).


#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў лістападзе.

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (❌не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя вязн_іцам.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️У магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Шлетгаўэр. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 11 кастрычніка. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.

Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» (арт. 358 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі.

З сацсетак стала вядома, што Дзмітрыю было 22 гады. Ён нарадзіўся ў расійскім Слаўгарадзе. У 2018 годзе атрымаў беларускі ВНЖ. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116609

🥀Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім хлопца


#dissidentby

Антырэкорды - 7000 імёнаў каманда dissidentby зафіксавала ў межах крымінальнага палітычныга пераследу. З іх 1416 асобаў у зняволенні на сёняшні дзень, 1555 чалавек адбылі пакаранне цалкам або часткова, 428 - у вымушанай эміграцыі.

🔴 Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас або вашых блізкіх і знаёмых.
💜 Мы будзем таксама ўдзячны, калі вы запоўніце анкету, каб мы маглі прааналізаваць умовы ў месцах утрымання зняволеных асобаў.


#dissidentby

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі») былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітныя дзеячы культуры, мастацтва і навукі. Усе яны былі пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты разам з дзясяткамі тысяч іншых ахвяраў сталінскага тэрору.

Разам з гэтым 1 жніўня 1937 году, ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР было спалена некалькі дзясяткаў тысячаў рукапісаў ненадрукаваных твораў тых дзеячаў, што не прайшлі цэнзуру.

Сёння мы ўзгадваем ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і тых, хто быў рэпрэсаваны за свабоду думкі ў сучаснай Беларусі. Так, з 2020 больш за 6994 чалавека трапілі пад крымінальны пераслед і больш за 38 954 чалавека - пад адміністрацыйны. Вялікая колькасць людзей вымушана з'ехала з краіны.

🌙 Спіс мерапрыемстваў : https://tsikhanouskaya.org/be/news/merapryemstvy-da-dnya-pamyaci-rasstralyanyx-paetau.html

Я не чакаў
І не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.
Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, —
Кажу вам — я не вінаваты!

Міхась Чарот


Гэта верш Міхася Чарота - выбітнага беларускага паэта, драматурга, празаіка. Гэты верш быў апошнім у ягоным жыцці - ён напісаў на сцяне менскай унутранай камеры НКУС 28 кастрычніка 1937 году. За дзень да растрэлу.


#dissidentby

✔️ Даведнік па працаўладкаванні для былых палітзняволеных, якія былі вымушаны пакінуць краіну

Мы разумем, як шмат складанасцей узнікае, калі вы вымушаны з'язджаць у іншыя краіны і наноў пачынаць свой шлях у працы і новым асяроддзі. Для гэтага мы падтрыхтавалі інфармацыю па трох краінах, куды часцей за ўсё едуць беларус_кі: Літва, Польшча і Грузія. У даведніку вы можаце знайсці карысную інфармацыю для сваіх першых крокаў.

Матэрыял даступны на двух мовах:
Беларускамоўны варыянт
Расейскамоўны варыянт

Для каго падыходзіць?
- для былых палітвязн_іц і іх сямей у вымушанай эміграцыі
- для рэпрэсаваных у эміграцыі

🖥 Калі вы адбывалі пакаранне па палітычнай справе і вам патрэбна дапамога ў працаўладкаванні, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што нам будзе неабходна правесці размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.


#dissidentby

📣 Сёння Дзмітрый Плескачоў быў на допыце ў пракуратуры. Мы як dissidentby разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Ленідам Марозавым прыйшлі падтрымаць актывіста. Адвакатам pro bono выступіў мясцовы юрыст.

Па выніках допыту, Дзмітрый даведаўся, што ў ягонай справе 23 эпізоды. Наступным крокам будзе суд, на якім выдадуць рашэнне ў справе экстрадыцыі. Суд адбудзецца прыблізна праз тры тыдні.

Нагадаем, што ў Беларусі хлопец унесены ў “спіс тэрарыстаў”, на яго ўзбуджана справа па пяці артыкулах КК РБ за актыўную дзейнасць у 2020 годзе. У Польшчы Дзмітрыя шукалі людзі без апазнавальных знакаў па месцы пражывання. Вядома, што Польшча прадаставіла хлопцу статус дадатковай аховы ў сувязі з пераследам. Медыязона паведамляла, што нядаўна Дзмітрый атрымоўваў паведамленне ў WhatsApp з прапановай звярнуцца ў "камісію па памілаванні".

Показано 20 последних публикаций.