🌟 15 ліпеня 1876 года нарадзілася Алаіза Пашкевіч, больш вядомая як “Цётка”.
Гэта геніяльная паэтка, вершы якой дагэтуль абуджаюць беларусаў, таленавітая пісьменніца, якая заклала падмурак для беларускай псіхалагічнай прозы і нон-фікшн літаратуры, важная для Беларусі грамадская дзяячка, якая змагалася за нацыянальную і гендарную эмансіпацыю.
Акрамя гэтых іпастасяў, Цётка была выбітным педагогам, дзіцячай пісьменніцай і аўтаркай чытанак для маленькіх беларусаў, таму ў яе гонар названа ўзнагарода за найлепшую дзіцячую літаратуру і кніжную ілюстрацыю – "Прэмія Цёткі".
Алаіза Пашкевіч – адна з найвялікшых постацяў у гісторыі Беларусі, таму памятайма пра ейны ўнёсак у беларускае нацыянальнае адраджэнне і шануйма творчасць літаратаркі.
Глядзім выпуск Андрэя Хадановіча пра Цётку па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/j2ohRo29Rt4