У цэнтры гэтага фотаздымка - усё, што засталося ад модуля Вікрам індыйскай месяцавай місіі Чандраян-2. У верасьні бягучага году сувязь з модулем была страчана, потым высьветлілася, што сыстэма тармажэньня спрацавала некарэктна. Зараз аматар знайшоў месца, дзе адбылася няўдача, а NASA афіцыйна пацьвердзіла гэтую інфармацыю.