Дайджэст №11
🧅У людзей і дабэрманаў аднолькавыя гены адказваюць за разьвіцьцё хваробы міякарду. Міжнародная група дасьледнікаў
вызначыла генэтычную аснову дылятацыйнай карыдыёміяпатыі – хваробы, якая характарызуецца павелічэньнем міякарду ў сабак і людзей. Такі паталягічны стан часта вядзе да сэрцавай няздатнасьці. На наборы дадзеных пра сабак (>500) аўтары вызначылі знаходжаньне «сапсаваных» генаў, якія ўплываюць на функцыі, энэргетычны абмен і структуру міякарду. Потым высьветлілася, што ў людзей ідэнтычныя гены рызыкі.
🧅З кавы вылучылі алкалёід, які палепшыў кагнітыўныя функцыі ў мышэй. Адмыслоўцы актыўна шукаюць функцыянальныя прыродныя злучэньні, якія б запаволілі ўзроставае зьніжэньне кагнітыўных функцый. Адным з кандыдатаў на ролю такога рэчыва быў алкалёід трыганэлін (ТГ). Яго можна знайсьці ў каве, радысцы й насеньні пажытніку. Цяпер навукоўцы
вывучылі ўплыў ТГ на памяць і прасторавае навучаньне на лініі грызуноў, схільных да прысьпешанага старэньня.
Цягам месяца жывёлам з кормам давалі пэўную колькасьць алкалёіду, а потым адпраўлялі на тэставаньне ў водны лябірынт. У выніку мышы з дасьледваемай групы паказалі значна лепшыя вынікі, чым іх суродзічы з кантрольнай. Далей аўтары высьветлілі, што такі эфэкт абумоўліваецца зьменамі ў сыгнальных шляхах, зьвязаных з функцыямі мітахондрый, запаленьнем і разьвіцьцём нэрвовай сыстэмы.
🧅Штучны інтэлект лепш за людзей спраектаваў гарадзкі квартал. Адмыслоўцы
распрацавалі сыстэму штучнага інтэлекту, якая б магла праектаваць кварталы так, каб жыхары маглі за 15 хвілінаў дабрацца ў любое месца. Такой канцэпцыяй карыстаюцца й адмыслоўцы, бо яна дазваляе значна павысіць якасьць жыцьця людзей праз скарачэньне часу ў дарозе й забруджваньня паветра.
У выніку аказалася, што пляны, распрацаваныя ШЫ, нічым не саступалі плянам, распрацаваным людзьмі, а ў некаторых выпадках былі нават лепшымі. Аднак стваральнікі сыстэмы не разглядаюць яе ў якасьці замены адмыслоўцам, а хутчэй як дадатковы інструмэнт.