🔔 Каго мы падтрымалі грантам #ArtPowerBelarus? Акселератар "Тут і цяпер!" пад ментарствам Валярыны Куставай, паэткі, культурніцкай менеджаркі, аўтаркі і вядоўцы шэрагу праектаў на "Белсат".
Цягам некалькіх месяцаў 20 адабраных удзельнікаў праходзілі адукацыйна-тэарытычную частку, падчас заняткаў і кансультацый распрацавалі свае ідэі. Амаль дзясятак ініцыятываў змог разам з ментарамі зладзіць уласныя імпрэзы і рэалізаваць ідэі.
– Я натхніўся на арганізацыю такога акселератара, бо бачу шмат цікавых, ініцыятыўных людзей навокал. У кожнай і кожнага ёсць свае задумкі, але амаль кожнаму і кожнай чагосьці не хапае для іх рэалізацыі, — кажа менеджар праекта Канстанцін Акінчыц — Я доўгі час займаўся арганізацыяй мерапрыемстваў, прычым не толькі музычных. Разумею, якія крокі трэба рабіць і часта бачу, якія памылкі здзяйсняюць нават мае знаёмыя. Шкада, калі на класны канцэрт праз недахопы арганізацыі можа ніхто не прыйсці. Таму задачамі акселератара былі сабраць людзей розных, даць ім веды і падтрымаць іх.
Праграма праекта ўключала:
▫️Блок тэарэтычных і практычных заняткаў
▫️Прыватныя і камандныя кансультацыі з адказамі на пытанні ўдзельнікаў
▫️Прэзентацыю праектаў і рэалізацыю найцікавейшых з іх
Як вынік — у выпускнікоў атрымалася зладзіць самыя розныя падзеі: ад майстар-класаў ці вандровак да ўласнага фестывалю.
Больш прыкладаў праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus, знойдзеце ў адмысловай галерэі (дапаўняецца)