🎭 Гарадзенскія акторкі ў Вільні сыгралі спектакль пра Марыупальскі тэатр
Спектакль базуецца на тэкстах журналісткі Надзеі Сухарукавай. Яна была адной з тых, хто ратаваўся ў сутарэннях тэатра.
На канец лютага ў тэатры Марыупалю планавалі прэм’еру. Аднак пачалася вайна. Тэатр стаў сховішчам для жыхароў горада, а потым быў разбомблены. Пра тое, якія жыццёвыя драмы прайшлі праз тэатр замест запланаванай прэм’еры, паказалі ў пастаноўцы «Спектакль, які не адбыўся» акторкі «Тэатра Жніўня» Наталля Лявонава, Натэла Бялугіна і Ганна Іванова. Паставіў спектакль рэжысёр Андрус Дарала.
«Гэта пакуль эскізная работа. Гісторыя не скончана і п’еса толькі пішацца», - тлумачыць Наталля Лявонава.
☝️На сцэне большасць часу толькі тры акторкі. Але ў іх расповедах паўстаюць іншыя героі: хлопчык, што вядзе дзённік, стары, які чакае, каб на абед далі «другое», а не толькі суп і ваду, дзяўчынка, што крычыць, бо баіцца цемры.
«П'еса, як і вайна, пакуль не скончана», – кажа акторка Натэла Бялугіна.
Крыніца: HRODNA.LIFE