❗️ Польшча ўвяла забарону на вываз тавару ў Беларусь для фізічных асоб
Памежныя чаты паведамляюць, што фізічным асобам забаранілі вывозіць з Польшчы ў Беларусь цэлы спіс тавараў, а польская мытня перастала адзначаць Tax Free. Падрабязны дагляд робяць нават на зялёным калідоры.
Можна вывозіць прадукты, лекі.
Вось, што пішуць беларусы:

«14 пакет санкцый, беставарны выезд, новая змена сказала. Назад у РП разгортваюць усіх. Там спіс на 200 + лістоў, толькі пару найменняў прахадных. Блытаніна поўная.»
«Расклад такі (як у мяне).
Па зялёным паралельна мне людзі праязджалі з таварам (машыны былі з таварам).
Прыязджаеш на ватовы канал, мытня правярае што вязеш і вяртае назад у РП. Ужо хвілін 15-20 па зялёным ніхто не едзе, складана сказаць ці будуць далей з таварам прапускаць па зялёным.
Я на разварот.
Мытня кажа, што нічога нельга. Са слоў мытні, мытня павінна адбіць ват, адправіць на кантроль і выклікаць паліцыю. І тыпу робяць яны добрую справу, што проста вяртаюць-без паліцыі і штрафу.»