📌Лёва Бі-2 выляцеў з Тайланда ў Ізраіль. Аднак яшчэ шэсць музыкаў застаюцца ў міграцыйнай турме.
Арганізатары ж канцэртаў «Бі-2» у Тайландзе пацвердзілі, што «візы для артыстаў былі аформленыя некарэктна»
«Хочам падкрэсліць, што адказнасць за афармленне віз згодна з умовамі кантракту ляжыць выключна на нашай кампаніі. Група Бі-2 не нясе адказнасці за дапушчаную памылку», – заявілі ў кампаніі VPI Event.
Таксама арганізатары адзначылі, што звычайна ў падобных сітуацыях міграцыйныя службы накладваюць штрафы на арганізатараў, аднак у выпадку з «Бі-2» адразу засяродзіліся на музыках.
«Мы прыкладаем усе намаганні для вызвалення артыстаў, але на ўсіх этапах сустракаем беспрэцэдэнтны ціск. Спадзяемся на спрыяльнае вырашэнне сітуацыі ў самы бліжэйшы час», – заявілі ў кампаніі.