Рупар БДМУ пераклаў на беларускую мову навуковы артыкул пра перасаджаныя чалавеку ныркі свінні:
"Свіныя ныркі былі перасаджаныя чалавеку, якому раней дыягназавалі смерць мозгу, з дазволу яго сям'і. Гістарычна асаблівая падзея ў медыцыне, бо донарскія органы не адторгліся і пачалі нармальна функцыянаваць, вырабляючы мачу і ачышчаючы арганізм новага гаспадара ад таксічных прадуктаў жыцця.
Дэталёвае апісанне гэтай унікальнай аперацыі было ацэнена навуковай супольнасцю і апублікавана ў навуковым часопісе JAMA Surgery на гэтым тыдні.
Гэты выпадак, хоць і адзін у сваім родзе, дорыць надзею дзясяткам тысяч пацыентаў, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў нырак і патрабуюць трансплантацыі".
Азнаёміцца з артыкулам вы можаце па спасылцы.
@belhalat_by