Belarus history


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: гадавіна падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа і «Маршу новай Беларусі»

23 жніўня 2020 году ў Менску і іншых гарадах адбыліся «Маршы новай Беларусі» — адны з самых масавых акцыяў у 2020 годзе.

У гэтыж дзень у 1939 годзе ў Маскве падпісалі пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, вядомы як пакт Молатава — Рыбэнтропа. Сакрэтны пратакол да гэтага пакту прадугледжваў падзел сфэраў уплыву паміж бальшавіцкай і нацысцкай імпэрыямі.

Пра іншыя падзеі 23 жніўня ў Беларусі, сьвеце і гісторыі можна пачытаць на сайце Свабоды.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
18 жніўня 1891 нарадзіўся Макар Краўцоў, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Краўцоў Макар — аўтар «Ваяцкага маршу», словаў гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Быў ворагам камуністаў, якога ратаваў вядомы пралетарскі паэт Міхась Чарот. Сапраўдны сябра, які маральна падтрымліваў Францішка Аляхновіча пасьля вяртаньня таго з Салаўкоў (многія лічылі, што Аляхновіч — агент ДПУ).

Шчыры праваслаўны — ён бліскуча выкладаў беларускім дзеткам-каталікам без аніякага прыгнёту для іхняй веры. Слуцкі паўстанец, які быў вымушаны за некалькі месяцаў да сваёй гібелі (калі ў 1939 г. Сталін заняў Вільню) працаваць у бальшавіцкай «Віленскай праўдзе».

20 нечаканых фактаў пра Макара Краўцова


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 70 гадоў Міколу Статкевічу

12 жніўня 1956 году нарадзіўся Мікола Статкевіч, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, палітычны вязень, які правёў у зьняволеньні больш за 12 гадоў толькі паводле крымінальных прысудаў:

1️⃣ 29.07.2005 — 22.05.2007 («хімія»),
2️⃣ 19.12.2010 — 22.08.2015,
3️⃣ 31.05.2020 — 19.02.2026.

11 верасьня 2025 году ўлады Беларусі вызвалілі і выправадзілі з краіны 52 зьняволеных. Мікола Статкевіч стаў адзіным з гэтай групы, хто адмовіўся выехаць зь Беларусі.

Яго зноў вярнулі за краты, там зь ім здарыўся інсульт, і толькі пасьля гэтага Статкевіча адпусьцілі дадому.

Радыё Свабода назвала Міколу Статкевіча Чалавекам 2025 году.

Пра іншыя гістарычныя падзеі чытайце на сайце Свабоды


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: у часе пратэстаў вайскоўцы стрэлілі ў патыліцу Генадзю Шутавуhttps://smarturl.click/6ZlOE

11 жніўня 2020 году ў Берасьці падчас пратэстаў капітан спэцназу Раман Гаўрылаў стрэліў у патыліцу мясцоваму жыхару Генадзю Шутаву. 19 жніўня ён памёр у рэанімацыі.

Сьведку забойства і сябра Шутава Аляксандру Кардзюкову асудзілі на 10 гадоў калёніі за «спробу забойства сілавікоў».

Гаўрылава і ягонага напарніка прызналі пацярпелымі.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 11 жніўня чытайце на сайце Свабоды.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Сёньня шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага

10 жніўня 2020 году ад стрэла сілавіка загінуў Аляксандар Тарайкоўскі, першы забіты ўдзельнік пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У яго стрэлілі, калі ён проста ішоў, падняўшы раскінутыя рукі, у бок сілавікоў у раёне станцыі мэтро «Пушкінская» ў Менску. На фота: скрын відэазапісу забойства Аляксандра Тарайкоўскага
Больш пра падзеі 10 жніўня ў гісторыі чытайце тут: https://smarturl.click/XQqBQ


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
6 жніўня 1965 нарадзіўся Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень. 30 сакавіка 2021 году яго затрымалі ў Жылічах, дзе ён рэстаўраваў палац і праз год асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня за партрэт антысавецкага падпольніка Аўгена Жыхара.

11 ліпеня 2023 году Алесь Пушкін памёр у горадзенскім шпіталі, куды яго прывезьлі непрытомнага пад канвоем з турмы.

Алесь Пушкін: фрагмэнты жыцьця. Фотагалерэя: https://smarturl.click/q0Qx


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкінаhttps://smarturl.click/J963L

6 жніўня 1517 году Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу «Псалтыр».

З гэтай даты вядзе адлік беларускае кнігадрукаваньне. Але нягледзячы на прапановы перанесьці на 6 жніўня Дзень друку, у Беларусі яго дагэтуль афіцыйна адзначаюць 5 траўня — у дзень выхаду першага нумара бальшавісцкай газеты «Правда».

Пра іншыя гістарычныя падзеі 5 жніўня чытайце на сайце Свабоды.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР

5 жніўня 1918 году бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Другі раз ён стаў дзяржаўным 19 верасьня 1991 году.​

Добрая нагода прыгадаць 50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 5 жніўня чытайце на сайце Свабоды.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
4 жніўня 1917 году нарадзіўся Янка Брыль, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

У 2002 годзе ён даў нам эксклюзыўнае інтэрвію

«Калі б беларусу загадалі быць беларусам, які б гэта быў выдатны беларус!» – Янка Брыль у інтэрвію Свабодзе: https://smarturl.click/zZv0E


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Гісторыя амэрыканкі Рут Уолер, якая памерла ў Менску 80 гадоў таму, выратаваўшы беларускіх дзяцейhttps://smarturl.click/RxGlW

4 жніўня 1946 году памерла Рут Уолер, місіянэрка ААН у справе дапамогі і аднаўленьня (ЮННРА).

У паваенным Менску яна выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў вадаёме, пасьля чаго захварэла і памерла.

Пра іншыя падзеі 4 жніўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі чытайце на сайце Свабоды.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч
 
3 жніўня 1926 (афіцыйна 3 верасьня 1927)* году нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.

👉 Падчас вайны Адамовіч удзельнічаў у партызанскім руху.
👉 Працаваў на катэдры беларускай літаратуры БДУ, у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце.
👉 У 1982-м у быў у складзе дэлегацыі БССР на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.
👉 У 1987 стаў дырэктарам навукова-дасьледчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве.
👉 З 1989-га сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і народны дэпутат СССР. Выступаў за перабудову, дэмакратызацыю і галоснасьць.
👉 Адамовіч стаў адным зь першых, хто падняў у літаратуры тэму чарнобыльскай катастрофы, яе сапраўдных маштабаў.
👉 Фільм на сцэнарый Алеся Адамовіча «Ідзі і глядзі» лічыцца адным з найлепшых фільмаў пра вайну.

https://smarturl.click/2qY3m


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
31 ліпеня 1802 году ў маёнтку Мядзьведка Наваградзкага павету нарадзіўся Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1830-31 гадоў і славуты чылійскі навуковец.

Ягоным імем названыя вульканічны ланцуг у Андах, мінэрал, кветка, горад, унівэрсытэт і нават плянэта!

Дзёньнік Ігната Дамейкі. Пра што пісаў беларускі герой Чылі


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.

Прычыны такой зьмены не абвяшчаліся: https://smarturl.click/Mm9lR


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Адкуль узялася Беларусь. Таемны сход на Нёмане. Тлумачым з Гурневічам

17 настаўнікаў сабраліся на беразе Нёмана ў 1906 годзе. Яны яшчэ не ведалі, што стануць часткай гісторыі. Сярод іх быў будучы Якуб Колас.

Гісторыю пра таемны сход, царскі перасьлед і нараджэньне беларускага нацыянальнага руху тлумачыць журналіст Дзьмітры Гурневіч.

https://www.youtube.com/watch?v=fAZmpR2oqq4


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Хто забіў Паўла Шарамета? Расказваем, што пра гэта вядома празь дзесяць гадоў і дзе цяпер асноўныя падазраваныя: https://smarturl.click/J3X9L

Беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст, крытык Лукашэнкі і Пуціна загінуў ад выбуху ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 году.

Паралельна з афіцыйным расьсьледаваньнем ва Ўкраіне ішло і журналісцкае. Расказваем, якім быў Павал Шарамет і што стала вядома пра яго забойства за гэты час.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 55 гадоў Зьмітру Вайцюшкевічу, 45 — Зьмітру Дашкевічу

20 ліпеня 1971 году нарадзіўся Зьміцер Вайцюшкевіч, кампазытар, сьпявак, музыка. А роўна празь 10 гадоў — Зьміцер Дашкевіч, палітык, былы палітвязень. Больш пра падзеі 20 ліпеня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце тут https://smarturl.click/n6dQp

Показано 16 последних публикаций.