WebStorm і Rider цяпер бясплатныя для некамерцыйнага выкарыстання
JetBrains абвясціла, што інтэграваныя асяроддзі распрацоўкі WebStorm і Rider цяпер можна выкарыстоўваць бясплатна для некамерцыйных мэт.
Сёлета JetBrains ужо зрабілі бясплатнымі для некамерцыйнага выкарыстання IDE RustRover і Aqua. Зараз гэтая мадэль распаўсюджваецца на WebStorm і Rider, што дазваляе карыстальнікам бясплатна выкарыстоўваць іх для навучання, open-source праектаў, стварэння кантэнту і ўласных хобі.
Для камерцыйных праектаў ліцэнзійныя ўмовы не змяніліся, і новаўвядзенне не закранае іншыя IDE ад JetBrains. У будучыні кампанія плануе ацаніць вынікі бясплатнага ліцэнзавання для некамерцыйнага выкарыстання і разглядзець магчымасць пашырэння мадэлі.
Чаму выбралі WebStorm і Rider?
Паводле даследаванняў, каля 68% распрацоўшчыкаў займаюцца кодам па-за працай як хобі, а амаль 40% робяць гэта для прафесійнага росту або самастойнага навучання. Асабліва папулярныя гэтыя напрамкі ў галіне вэб- і гульнявой распрацоўкі, што і стала прычынай для выбару WebStorm і Rider для новай ліцэнзійнай мадэлі.
Адрозненне камерцыйнага і некамерцыйнага выкарыстання
У адпаведнасці з Пагадненнем аб падпісцы на некамерцыйнае выкарыстанне, камерцыйныя праекты — гэта праекты, якія прадаюцца або выкарыстоўваюцца ў бізнес-дзейнасці. Некамерцыйнае выкарыстанне ўключае навучанне, стварэнне кантэнту, распрацоўку open-source праектаў і хобі.
https://blog.jetbrains.com/blog/2024/10/24/webstorm-and-rider-are-now-free-for-non-commercial-use/