i will show your illustrious lordship what a woman can do.
артэмізія джэнтылескі была адной з найвялікшых мастачак свайго часу. нарадзіўшыся ў 1593 годзе ў рыме, яна дасягнула поспеху па ўсей еўропе, дзе яе працы карысталіся попытам сярод арыстакратаў і каралеўскіх мецэнатаў.
навучальныя шляхі, адкрытыя для мастакоў, такія як вучоба ў акадэміі, былі недаступныя для жанчын. каб стаць практыкуючымі мастачкамі, жанчыны павінны былі знайсці іншыя шляхі да адукацыі, напрыклад, навучанне з членамі сям'і. гэта тычылася і артэмізіі, якой пашчасціла – яна была дачкой вядомага мастака арацыё джэнтылескі. дзяўчына вучылася ў майстэрні свайго бацькі, верагодна, з таго часу, калі ёй споўнілася 16 гадоў. і менавіта ў перыяд навучання, адбыўся жахлівы пералом у яе жыцці – згвалтаванне. злачынец ды сябар яе бацькі пасля ўчыненага ілжыва заявіў, што ажэніцца на артэмізіі, і яны завязалі адносіны. прыкладна праз год арацыё высунуў супраць таго абвінавачанне ў згвалтаванні, верагодна, надзеючыся прымусіць да шлюбу або выплаты пасагі. уцалелыя пратаколы суда расказваюць: артэмізію падвяргалі катаванням падчас перакрыжаванага допыту. у рэшце рэшт гвалтаўнік быў прызнаны вінаватым, але прысуд аб выгнанні з рыма не быў прыведзены ў выкананне.
артэмізія пакінула рым, апынулася ў фларэнцыі і пачала сваю кар'еру. сярод сюжэтаў мастачкі мы можам пабачыць – клеапатру, лукрэцыю, вірсавію, юдзіф, дыяну і сюзану. гэтыя фігуры ілюстраваліся ў мастацтве на працягу многіх гадоў, але яна малявала іх з значна большым натуралізмам і суперажываннем, чым яе папярэднікі і сучаснікі мужчыны. гісторыі, намаляваныя артэмізіяй, маглі мець для яе асаблівае значэнне, улічваючы ўласны досвед сэксуальнага гвалту.