Літаратура, якая даступна бясплатна, кожнаму і паўсюль. Амаль два гады мы з акторамі-купалаўцамі робім праект
“Малус”. Гэта падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя акторы. За гэты час ужо было створана 36 выпускаў, якія агучылі
Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш.
Самае галоўнае, што гэты праект пашырае магчымасці, дазваляе атрымліваць літаратуру/ новыя апавяданні хутка, бясплатна і ў любой кропцы свету.
Складанасці, якія паўсталі ў апошнія гады перад беларускай культурай (і знішчэнне выдавецтваў, крамаў, інфармацыйных каналаў, і геаграфічнае дыстанцыянаванне па розных краінах, ды шмат іншае) далі штуршок праекту, які не толькі пераадольвае гэтыя абмежаванні, але і значна пашырае магчымасці літаратурнага прадукту.
Мы яшчэ працягваем другі сезон, але і пачынаем ужо працу над трэцім сезонам на 2024 год.
З гэтай нагоды мы шукаем патронаў, якія б маглі падтрымаць праект “Малус”. Нам вельмі важная ваша дапамога! Калі ў вас саміх няма магчымасці стаць патронам, мы будзем вельмі ўдзячныя, калі зробіце рэпост або паспрыяеце праекту інфармацыйна іншым чынам.
Стаць патронам праекта “Малус” можна на нашым
Patreon , а падтрымаць
данатам на ko-fi. Усе падрабязнасці (дзе і як падтрымаць праект, а на якіх платформах слухаць) па
спасылцы.
❤️ Вялікі дзякуй за падтрымку!