Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Студэнтку МДЛУ асудзілі да «хатняй хіміі» за расклейванне ўлёткі
Стала вядома, што яшчэ ў снежні 2022 году паводле арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) да 1,5 гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 19-гадовую студэнтку МДЛУ. Прысуд вынесла суддзя Савецкага раёну Мінска Вольга Емельянчанка.
Дзяўчыну прызналі вінаватай у тым, што 6 сакавіка 2022 году яна расклеіла ўлётку, якая ўтрымлівала паклёп на Лукашэнку, на рэкламным банэры на адной з вуліцаў Мінску. Згодна з пазіцыяй абвінавачання, такім чынам яна распаўсюдзіла ілжывыя звесткі ў адносінах да Лукашэнкі.
Дзяўчына прызнала віну і распавяла, што раздрукавала ўлётку і расклеіла яе разам са сваёй знаёмай, каб прыцягнуць увагу людзей да таго, што адбываецца ў свеце. Пра налепку ў міліцыю паведамілі сведкі. Дзяўчын выявілі па камерах відэаназірання.
Чытаць па спасылцы