Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Падтрымка беларускіх артыстаў тэатра ў Польшчы

Падтрымка беларускіх артыстаў тэатра ў эміграцыі і рэалізацыя праектаў «Вольных Купалаўцаў» былі абмеркаваныя падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы, прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета Паўла Латушкі з Юстынай Чарнотай-Мішталь, новай дырэктаркай Тэатральнага інстытута ім. Збігнева Рашэўскага. На сустрэчы таксама прысутнічалі дырэктарка Музея Вольнай Беларусі, чаліня Каардынацыйнай рады Наталля Задзяркоўская і кіраўнік фундацыі «Вольныя Купалаўцы», чалец Каардынацыйнай рады Алег Гарбуз.

Тэатральны інстытут ім. Збігнева Рашэўскага – нацыянальная ўстанова Польшчы, якая займаецца падтрымкай дзейнасці тэатральных калектываў і артыстаў у краіне.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з:

- арганізацыяй рэзідэнцыі для беларускіх артыстаў тэатра;
- фінансавай падтрымкай новых пастановак беларускіх артыстаў тэатра;
- магчымымі стажыроўкамі і адукацыйнымі праграмамі для тэатральных калектываў.

Павел Латушка як былы гендырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разам з кіраўніком фундацыі «Вольныя Купалаўцы» Алегам Гарбузам распавялі аб дзейнасці калектыву, а таксама аб падрыхтоўцы да правядзення з 26 па 30 сакавіка Тыдня Тэатра з «Вольнымі Купалаўцамі» ў Варшаве.

Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета будзе аказваць падтрымку дзейнасці Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў кірунках, звязаных са спрыяннем развіццю беларускай культуры.

@CabinetBelarus


Прадстаўнікі фракцыі прынялі ўдзел у Касцюшкаўскім форуме ў Гданьску

Прадстаўнікі фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Cвабоду"» Павел Латушка, Юрый Губарэвіч, Уладзімір Астапенка, Арцём Брухан, Наталля Задзяркоўская, Яна Латушка, Алег Гарбуз, Юлія Гарачая, а таксама спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава прынялі ўдзел у Касцюшкаўскім форуме, які прайшоў 3-4 лютага ў Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці ў Гданьску.

«Касцюшкаўскі форум — гэта важны палітычны мэсэдж нам, беларусам, але і выразнае пасланне рэжыму Лукашэнкі. Гэта адказ дыктатару, а таксама яго Міністэрству замежных спраў, знак таго, што Польшча — на баку дэмакратычных памкненняў беларусаў», — адзначыў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Cвабоду"» Павел Латушка.

Касцюшкаўскі форум, арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Польшчы і Еўрапейскім Цэнтрам Салідарнасці — платформа для дыскусіі аб будучыні Беларусі, падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і ўзмацненні еўрапейскай інтэграцыі. Гэта важная міжнародная падзея, прысвечаная дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі і рэгіёне, з удзелам міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, міністра замежных спраў Літвы Кястуціса Будрыса, міністаркі па справах ЕС Швецыі Джэсікі Розенкранц, намесніка міністра замежных спраў Украіны Аляксандра Мішчанкі і інш.

«Гэты форум — не проста дыскусія, гэта знак падтрымкі. Палітыкі, эксперты і грамадскія дзеячы абмяркоўвалі будучыню і тое, як мы можам падтрымліваць адно аднаго ў гэтай барацьбе», — падкрэсліла спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава.


Плануецца, што Каардынацыйная Рада будзе прадстаўлена на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў

Падчас ўдзелу дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў сэсіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Мэцью Моры.

У cустрэчы прынялі ўдзел сябры дэлегацыі Каардынацыйнай Рады: спікерка КР і чаліня фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Анжаліка Мельнікава, кіраўніца дэлегацыі Аляксандра Мамаева («Еўрапейскі выбар»), лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду”» Павел Латушка, Маргарыта Ворыхава («Моладзевы наступ»), Валер Мацкевіч («Еўрапейскі выбар») і Павел Церашковіч («Наша Справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты»).

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў — гэта пастаянна дзеяючы інстытут Савета Еўропы, які адказвае за ўмацаванне мясцовай і рэгіянальнай дэмакратыі ў 46 краінах-удзельніцах і ацэнку выканання Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Як голас муніцыпалітэтаў і рэгіёнаў Еўропы, ён спрыяе кансультацыям і палітычнаму дыялогу паміж нацыянальнымі ўрадамі і мясцовымі ды рэгіянальнымі ўладамі праз супрацоўніцтва з Камітэтам міністраў Савета Еўропы.

Падачас сустрэчы было адзначана, што ў бліжэйшы час плануецца накіраваннне запрашэння для афіцыйнай дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў складзе шасці чалавек для ўдзелу ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў.

Удзел у дзейнасці Кангрэса створыць дадатковыя магчымасці для Каардынацыйнай Рады, такія як:

– далейшае прызнанне Каардынацыйнай Рады як прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл Беларусі і беларускай грамадзянскай супольнасці;
– больш глыбокае супрацоўніцтва з органамі мясцовага самакіравання ў Еўропе;
– магчымасць стварэння і супрацоўніцтва ў рамках сумесных ініцыятыў і праектаў з Саветам Еўропы;
– атрыманне досведу ў пытаннях павышэння ўзроўню аўтаноміі мясцовых улад і паляпшэння ўзаемадзеяння паміж цэнтрам і рэгіёнамі.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Як ваяры паўстання Каліноўскага адрознівалі сваіх ад чужых?

Чаліня фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» Кацярына Ваданосава распавяла ў сваім праекце «Нітка Зорка» пра моду паўстанцаў 1863 года і тое, як яны ратаваліся ад холаду.

Паўстанне Каліноўскага пачалося акурат сярод зімы, калі для паўстанцаў былі найцяжэйшыя ўмовы. У той час не існавала ні тэрмабялізны, ні мембраннай вопраткі, ні тэрмасаў ці сучасных намётаў. Верхняе адзенне шылі найчасцей сваячніцы, а ўніформы як такой тады проста не было. Аднак ваяры мелі адметныя рысы ў адзенні, каб адрозніваць сваіх ад чужых.

Папулярнымі прадметамі адзення для паўстанцаў, а часам і для паўстанак былі чамара і, асабліва, канфедэратка (рагатыўка). Заклікам насіць іх вызначаўся нават паэт Адам Міцкевіч, які паходзіў з Наваградка.

«Вы, маладыя і старыя, мусіце насіць паўстанскія чамары, бо ўсе вы — салдаты паўстання Радзімы!» — пісаў Міцкевіч у тыя часы.

А як выглядалі чамара і канфедэратка? І ці былі гэтыя адзенні толькі мужчынскімі? Глядзіце ў відэа.


Магчымасці Украіны па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці

Магчымасці Украіны па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці былі абмеркаваныя падчас сустрэчы ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы дэлегацыі Каардынацыйнай Рады з дэлегацыяй Украіны ў ПАРЕ.

Падчас знаходжання ў Страсбуры дэлегацыя Каардынацыйнай Рады таксама правяла двухбаковыя сустрэчы з членамі дэлегацый Швецыі, Фінляндыі, Украіны, Літвы, Польшчы і іншых краін.

Падчас асобнай сустрэчы з членамі дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны ў ПАРЕ Павел Латушка ў рамках рэалізацыі праграмы фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», якая адным з галоўных прыярытэтаў ставіць пытанне адказнасці Лукашэнкі за здзейсненыя злачынствы, прапанаваў украінскім парламентарыям разглядзець магчымасць садзейнічання ў прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці па трох накірунках:
– за ваеннае злачынства, звязанае з незаконным вывазам украінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь і пазнейшай іх індактрынацыяй;
– за злачынствы супраць чалавечнасці ў адносінах да беларускага народа;
– за акт агрэсіі.

Павел Латушка праінфармаваў аб працы каманды НАУ па перадачы доказаў па здзяйсненні злачынстваў супраць украінскіх дзяцей-сірот, звярнуўся з просьбай лабаваць падтрымку з боку МЗС Украіны зварота Урада Літвы ў МКС па разглядзе беларускай сітуацыі ў судзе, таксама былі абмеркаваныя перспектывы стварэння Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Украінскія парламентарыі падчас сустрэчы выказалі просьбу аб пашырэнні супрацоўніцтва па павелічэнні санкцыйнага ціску ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, звярнуўшыся з просьбай накіроўваць адпаведныя прапановы ў тым ліку дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны. З украінскага боку асабліва была падкрэслена важнасць сінхранізацыі санкцый у адносінах да Расіі і рэжыму Лукашэнкі.

Павел Латушка прапанаваў разгледзіць магчымасць прыцягнення да адказнасці міністра замежных спраў Лукашэнкі Максіма Рыжанкова за яго выказванні пра «патрэбы дэнацыфікацыі Украіны». Таксама дасягнута дамоўленасць аб тым, што будуць перададзены прапановы па персанальных санкцыях у адносінах да суддзяў і пракурораў, якія займаліся незаконным асуджэннем беларускіх партызан, якія рабілі дзеянні па спыненні расійскіх цягнікоў у 2022 годзе.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Беларускі народ — гэта еўрапейская нацыя

Спікерка Каардынацыйнай Рады і чаліня фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Анжаліка Мельнікава выступіла на пленарным пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы:

Спадар Прэзідэнт, Паважаныя Члены Парламенцкай Асамблеі,


Гэта сапраўды ганарова стаяць сёння перад вамі і выступаць ад імя Каардынацыйнай Рады — выбранага прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл Беларусі. Дзякуй вам за рашэнне запрасіць нашу дэлегацыю на сесію ПАСЕ. Для нас гэта надзвычай важная матывацыя і выразны сігнал вашай падтрымкі ў нашай барацьбе за свабоду. Вітаю ўсіх вас, а таксама маіх беларускіх калег, у тым ліку кіраўніцу нашай дэлегацыі Аляксандру Мамаеву і лідара большасці Каардынацыйнай Рады, амбасадара Паўла Латушку.

Так званыя «выбары» ў Беларусі не былі ні справядлівымі, ні свабоднымі

Яны парушылі ўсе без выключэння дэмакратычныя стандарты выбарчага працэсу. Сёння ў беларускіх турмах знаходзяцца больш за 1200 палітвязняў, прынамсі сем з іх былі замучаны да смерці. За апошнія гады:

– Усе 11 апазіцыйных партый былі забаронены.
– Больш за 1800 НДА і ўсе незалежныя СМІ былі ліквідаваны.
– Як мінімум 300 000 беларусаў былі вымушаныя з’ехаць у выгнанне.
– Нашых грамадзян, якія пражываюць за мяжой, пазбавілі права голасу на выбарах.

У краіне свядома створана атмасфера страху і тэрору.

У такой сітуацыі абвешчаныя вынікі гэтых так званых «выбараў» не могуць быць прызнаныя. Мы заклікаем вас не прызнаваць гэтае махлярства, адмовіцца ад прызнання легітымнасці Лукашэнкі і рашуча асудзіць гэты фарс.

Наша дэлегацыя цалкам падтрымлівае рэзалюцыю Асамблеі, якая заклікае да «Неадкладнай неабходнасці свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі». Я зараз агучваю сумесную пазіцыю Каардынацыйнай Рады, Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, большасці грамадзянскіх арганізацый і беларусаў унутры краіны, якія працягваюць супраціў рэжыму.

Сёння мы змагаемся за захаванне незалежнасці нашай краіны, якая сутыкнулася з экзістэнцыйнай пагрозай з боку Крамля і ідэалогіі «рускага міру». Расія актыўна рэалізуе стратэгію неваеннай акупацыі Беларусі. Але мы разумеем, што толькі свабодны народ можа эфектыўна супрацьстаяць пагрозам сваёй суверэннасці.

Немагчыма ўявіць свабодны народ пад кіраваннем злачынцы

Таму адзін з нашых ключавых прыярытэтаў — прыцягненне Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці. Ён працягвае здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў, а таксама ваенныя злачынствы і акты агрэсіі супраць Украіны. Дэмакратыя пераможа толькі тады, калі адбудзецца справядлівы суд.

Беларускі народ — гэта еўрапейская нацыя

Наша гісторыя і культура — неад’емная частка еўрапейскай гістарычнай спадчыны. Але не менш важна для нас стаць поўнавартаснай часткай еўрапейскай будучыні.

Мы ўдзячныя за вашу салідарнасць і працягнем нашу барацьбу за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю. Дзякуй вам. Жыве Беларусь!


Репост из: Павел Латушка
ПАСЕ не прызнае «выбары» Лукашэнкі

Падчас сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, на якой упершыню ў гісторыі прысутнічала дэлегацыя Каардынацыйный Рады Беларусі, была аднагалосна прынята рэзалюцыя «Тэрміновая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі», у якую дэлегаты ад фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ўнесла дзве істотныя праўкі.

Перш за ўсё рэзалюцыя ясна падкрэслівае непрызнанне таго фарсу, які арганізаваў Лукашэнка пад выглядам выбараў, а таксама Асамблея падкрэслівае адсутнасць падстаў прызнаваць легітымнасць Лукашэнкі. У тэксце рэзалюцыі гаворыцца:

«У кантэксце, дзе абмежаваны свабоды слова, сходаў і асацыяцый; апазіцыйныя палітычныя партыі распускаюцца, а іх лідары пераследуюцца; свабода СМІ не захоўваецца; адсутнічаюць механізмы абскарджання гэтых парушэнняў, а незалежнае нацыянальнае і міжнароднае назіранне за выбарамі не дапускаецца — відавочна, што свабодныя і справядлівыя выбары немагчымыя».

«Асамблея заклікає дзяржавы-члены Савета Еўропы адхіліць легітымнасць так званых выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года, ясна заявіць аб нявызнанні абрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі і прыняць рашучыя крокі па пашырэнні і ўмацаванні мэтавых санкцый супраць рэжыму і тых, хто падтрымлівае яго незаконную дзейнасць».

«Лічым, што няма падстаў прызнаваць легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта».

У рэзалюцыі ПАСЕ асабліва падкрэслена важнасць спынення рэпрэсій і вызвалення палітычных зняволеных:

«Асамблея заклікае спыніць усе рэпрэсіўныя меры, накіраваныя на падаўленне іншадумства, забяспечыць безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і іх рэабілітацыю. Абвясціць амністыю для ўсіх, арыштаваных па палітычных матывах».

Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду» за свабоду ўнесла 2 праўкі ў рэзалюцыю, якія датычацца падтрымкі альтэрнатыўных рэжыму Лукашэнкі інстытутаў і прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.

Першая: «Асамблея зноў пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць падтрымцы правоў, свабод і бяспекі беларускага народа, выказваючы салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Яна таксама пацвярджае сваю падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, якія ўзначальвае Святлана Ціханоўская, і іх структур — Офісу Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады як абранага прадстаўнічага органа беларускага дэмакратычнага грамадства, якія вядуць намаганні па пабудове дэмакратычнага будучыні Беларусі».

Другая: «cадзейнічаць справядлівасці і прыцягненню да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя супраць беларусаў вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам Беларусі. Падтрымаць перадачу ўрадам Літвы сітуацыі ў Беларусі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда».

«Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду" вядзе сістэмную працу па выкананні праграмы, прадстаўленай на выбарах у Каардынацыйную Раду, — дабівацца прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа», — падкрэсліў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка.


Упершыню дэлегацыя КР прымае ўдзел у сесіі ПАСЕ

Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады Беларусі на гэтым тыдні ўдзельнічае ў сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Галоўнай задачай падчас першых дзён з’яўляецца ўстанаўленне двухбаковага супрацоўніцтва з усімі палітычнымі групамі ПАСЕ.

Дэлегаты ўжо правялі сустрэчы з SOC – Сацыялісты, дэмакраты і зялёныя, EPP/CD – група Еўрапейскай народнай партыі, EC/DA – група еўрапейскіх кансерватараў і дэмакратычны альянс, ALDE – Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу, і UEL – група аб’яднаных еўрапейскіх левых.

Падчас гэтых сустрэч спікерка КР і чаліня фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» Анжаліка Мельнікава падкрэсліла важнасць дэмакратычных перамен у Беларусі з мэтай забеспячэння сапраўднай рэгіянальнай бяспекі і дасягнення міру ў рэгіёне. Спікерка таксама адзначыла, што Каардынацыйная Рада як прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці будзе садзейнічаць працы Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў дасягненні гэтай мэты, выкарыстоўваючы інструменты, якія знаходзяцца ў распараджэнні ПАСЕ.

Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду”» Павел Латушка падчас прэзентацыі акцэнтаваў увагу на прыярытэтным пытанні — садзейнічанні краін-удзельніц Савета Еўропы і іх парламентаў у прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці праз механізмы Міжнароднага крымінальнага суда за злачынствы супраць чалавечнасці ў адносінах да беларускага народа, учыненыя Лукашэнкам.

У сэсіі ПАСЕ таксама прымаюць удзел кіраўніца дэлегацыі Аляксандра Мамаева («Еўрапейскі выбар»), Маргарыта Ворыхава («Моладзевы наступ»), Валер Мацкевіч («Еўрапейскі выбар») і Павел Церашковіч («Наша Справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты»).


Перапрызначэнне Лукашэнкі — гэта не выбар беларусаў

26 студзеня, у дзень так званых «выбараў» у Беларусі, у Варшаве адбыліся падзеі, якія аб’ядналі беларусаў, што прагнуць дэмакратычнай, вольнай і еўрапейскай Беларусі.

Раніцай у Музеі Вольнай Беларусі прайшоў брыфінг з удзелам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай, яе намесніка Паўла Латушкі і спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай. Больш за 40 прадстаўнікоў беларускіх і замежных медыя асвятлялі гэтую падзею.

Адной з ключавых падзей дня стаў марш беларусаў і беларусак па цэнтральных вуліцах Варшавы. Пад бела-чырвона-белым сцягам даўжынёю 330 метраў удзельнікі выказалі пратэст супраць рэжыму Лукашэнкі. У шэсце таксама прынялі ўдзел чальцы і чаліні «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"»: Павел Латушка, Анжаліка Мельнікава, Алег Кулеша, Арцём Брухан, Юлія Камінская, Ігар Сігоў, Яна Латушка і іншыя.

«Гэта не наш выбар. Гэта не выбар беларусаў. Гэта не выбары. Гэта спецаперацыя па чарговай спробе Лукашэнкі перапрызначыцца на ўзурпаваную пасаду. Ён ужо прайграў. Ужо да 26 студзеня шматлікія міжнародныя арганізацыі і прадстаўнікі дэмакратычных краінаў заявілі аб непрызнанні Лукашэнкі і непрызнанні яго “выбараў”. Лукашэнка — няўдачнік», — заявіў у фінале маршу Павел Латушка.

Пасля маршу адбыўся форум «Беларусы годныя лепшага», які адкрыла Святлана Ціханоўская. У форуме прынялі ўдзел чальцы і чаліні фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», у тым ліку Павел Латушка і Анжаліка Мельнікава.

Гэты дзень стаў яскравым сведчаннем таго, што беларусы працягваюць змагацца за вольную, незалежную і дэмакратычную Беларусь, і не губляюць надзеі на перамогу.


Репост из: Каардынацыйная рада
Каардынацыйная рада прыняла дэкларацыю па выніках парламенцкіх слуханняў аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, якія адбыліся 23 студзеня ў Варшаве па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух за Свабоду”.

Лідэр фракцыі Павел Латушка падкрэсліў важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым пытанні:
Лукашэнка здзейсніў злачынствы не толькі супраць народа Беларусі, але і супраць міжнароднага парадку. Мы павінны выкарыстаць усе даступныя механізмы, каб забяспечыць справядлівасць і прыцягнуць яго да адказнасці. Гэта наш маральны і палітычны абавязак перад будучыняй Беларусі.”

Слуханні трансляваліся ў прамым эфіры і даступныя па спасылцы:
https://www.youtube.com/channel/UCk_eAy3XuzgLDUJj0X0B2xQ

“Гэтая старонка гісторыі не будзе перагорнута. Дыктатар не зможа легітымавацца праз так званыя выбары. Як прадстаўнічы орган беларускага дэмакратычнага грамадства мы афіцыйна зафіксавалі, што Лукашэнка - злачынца, і мы будзем працягваць дабівацца справядлівасці”, - падкрэсліла спікер Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.

Дэкларацыя:
Беларуская версія
English version



Показано 11 последних публикаций.