✊ «Сцяг мой вольны, Сцяг мой смелы, Сцяг мой Бел-Чырвона-Белы»
19 верасня 1991 году бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаныя дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь. Гэтыя гістарычныя сімвалы заслужана вярнуліся ў найноўшую гісторыю Беларусі.
Пад гэтай сімволікай рэкруты Палка даюць свой урачысты зарок. З гэтай сімволікай на бронекамізэльках, на рукавах уніформы, шлемах нашыя ваяры ідуць у бой. Бела-чырвона-белым сцягам накрываюць труны нашых загініулых герояў. Нашая нацыянальная сімволіка знаходзіцца на лагатыпе Палка імя Кастуся Каліноўскага і яна сімвалізуе тое, за што мы змагаемся – вольную і незалежную Беларусь. 😉