Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага
Сайт Палка: www.kalinouski.org
Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot
Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


🎯 Мінамётчыкі Палка Каліноўскага збілі варожы ўдарны дрон "Молния-2"!

Гэта адна з найноўшых распрацовак акупантаў — двухматорны дрон, здольны несці 6 кг выбухоўкі і пераадольваць да 40 км. Але дзякуючы майстэрству нашага мінамётчыка з групы "Волат", варожы беспілотнік быў знішчаны звычайным аўтаматам!

Падтрымайце нашых мінамётчыкаў і дапамажыце сабраць сродкі на рамонт і абсталяванне аўтапрычэпу для баявой працы.

🎯 Мэта: 20 000 ₴
🔗 Банка: https://send.monobank.ua/jar/5zpbDwXRzR
💳 Банкаўская картка: 4441 1111 2139 1035


Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі. Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!


🗓 2 лютага – Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага ☺️

Сёння мы ўшаноўваем памяць Кастуся Каліноўскага — героя Беларусі, які змагаўся за свабоду нашай краіны. Ён узначаліў паўстанне 1863–1864 гадоў супраць Расейска імперыі. Каліноўскі хацеў, каб Беларусь была вольнай і незалежнай. Таго ж жадаем і мы.

Яго мара – вольная Беларусь – працягвае натхняць новых герояў. У яго гонар названы Полк імя Кастуся Каліноўскага — вайсковае падраздзяленне, якое сёння працягвае яго справу, змагаючыся за свабоду і незалежнасць Беларусі.

Справа Каліноўскага жыве! Жыве Беларусь! ✊


Наш выбар — гэта барацьба да самай перамогі!

😉 Далучайся да Палка імя Кастуся Каліноўскага! Пішы на: @Rekrut_PKK_bot

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X 🎵 TikTok


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Які выбар зробіш ты?

👍 Мы, добраахвотнікі Палка Каліноўскага, ужо зрабілі свой: мы змагаемся за свабоду і права на жыццё. Зло не спыніцца само, і час словаў скончыўся.

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🧍‍♂Знаёмцеся — Соня, камандзір пяхотнай групы Палка Каліноўскага

Вайна змяняе людзей. Нават тых, хто некалі жыў па прынцыпе "Мая хата з краю". У нашым новым відэа на YouTube Соня шчыра дзеліцца сваёй гісторыяй: ад бяздзейнага жыцця ў Менску да самай цяжкай баявой аперацыі ўлетку 2024 года. У эксклюзіўным матэрыяле вы пабачыце шматлікія кадры з фронту, якія мы раней не публікавалі.

Гэта гісторыя пра аднаго з нас. Пра тое, як звычайны хлопец стаў ваяром. Не прапусціце! Падпісвайцеся на наш YouTube-канал, каб пабачыць новыя відэа.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🔥 Працягваем біць ворага!

Аператары FPV-дронаў Палка Каліноўскага паспяхова выконваюць баявыя задачы на Запарожскім накірунку. У выніку:
знішчаны або выведзены з ладу некалькі 120-мм мінамётаў,
152-мм гаўбіца Д-20,
буйнакаліберны кулямёт ДШК.

Каб нашы пілоты і далей маглі эфектыўна знішчаць акупантаў, патрэбна ваша падтрымка!
Збор на дроны Mavic 3T.


Разам да перамогі!
Жыве Беларусь! Слава Украіне!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Адна з рэчаў, якая нас натхняе і дае сілы для далейшай барацьбы, — гэта ваша падтрымка.

Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырую падзяку беларусам Бельгіі за святочныя падарункі. Перададзеныя вамі прысмакі, шкарпэткі, сродкі гігіены і іншыя карысныя рэчы ўжо адпраўлены на фронт нашым ваярам.

Нас можна падтрымаць тут


🧍‍♂Ян Мельнікаў — 10 год на вайне

Ян — адзін з першых беларускіх добраахвотнікаў, якія ў 2014 годзе прыйшлі на дапамогу Украіне. Вось ужо 10 год ён знаходзіцца на вайне.

У нашым відэа вы даведаецеся:
🔸 Чым адрозніваецца першая фаза вайны ва Украіне ад паўнамаштабнай;
🔸 Ці стаміўся Ян ад вайны за гэтыя гады;
🔸 І што, на яго думку, нас чакае далей.

Глядзіце відэа, падпісвайцеся на наш 🎞 YouTube канал каб не прапусціць новыя цікавыя відэа і дзяліцеся з сябрамі!
✊ Жыве Беларусь! 🇺🇦 Слава Украіне!


«На фотаздымку відаць, як я выглядаў пасля аказання дапамогі і эвакуацыі параненых». Дзелімся з вамі гісторыяй байца Палка Каліноўскага з пазыўным «Салам». Далей ад яго асобы:

Уначы на суседзяў наляцелі варожыя дроны. Бліндаж загарэўся. Пакуль хлопцаў даставалі, наляцела другая хваля БПЛА. Адзін баец з апёкамі паспеў забегчы да нас і атрымаць ад мяне першую дапамогу. Другога абгарэлага вёў пабрацім. Па іх ударыў дрон. Сумежніка моцна пасекла аскепкамі: раненні абедзвюх рук, правай нагі, шматлікія аскепкавыя раненні ў вобласці спіны і бакоў. Ён дабег да нас. Я занёс яго ў бліндаж, дзе хутка аказаў дапамогу і разам з двума іншымі байцамі аднёс яго на пункт эвакуацыі. У выніку хлопец выжыў, а на фотаздымку відаць, як я выглядаў пасля аказання дапамогі і эвакуацыі параненых
🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X

Нас можна падтрымаць тут


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🎄 Ужо 11-ы сезон акцыя «Салат для солдат» падтрымлівае абаронцаў Украіны

«Салат для солдат» — гэта валанцёрская ініцыятыва, якая распачалася ў 2014 годзе. Гэтым разам беларускія і ўкраінскія валанцёры прыгатавалі каля 100 кг салата "Аліўе" і каля 100 кг імбірнага печыва для ваяроў Палка Каліноўскага. Акрамя таго, валанцёры напісалі лісты з падзякамі і цёплымі пажаданнямі для кожнага ваяра. Ініцыятарам мерапрыемства чарговы год з'яўляецца беларуская валанцёрка Святлана Шаціліна. Салаты, печыва і іншыя падарункі ваярам былі дастаўленыя на фронт перад Новым годам харужай службай палка.

Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто прыняў удзел у гэтай акцыі!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🎯 Акупанту нідзе не схавацца

Вашай увазе праца пілотаў FPV Палка імя Кастуся Каліноўскага на поўдні Украіны. Удары наносіліся па варожых пазіцыях: бліндажах і акопах з асабовым складам. Дзе б не хаваліся акупанты, мы іх усё адно дастанем!

Дапамажыце нашым ваярам знаходзіць і знішчаць ворагаў і далей! Падтрымайце збор для нашых пілотаў БПЛА: https://zrzutka.pl/5ucfvn

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
😉 Жыве вечна!




Волат, Брэст, Сябро. Выйшаў фільм пра герояў Палка імя Кастуся Каліноўскага

«Тры жыцці беларускіх ваяроў» – кранальны дакументальны фільм тэлеканала "Белсат", заснаваны на ўспамінах родных, сяброў і пабрацімаў. Героі не паміраюць, пакуль жыве памяць пра іх.

Паглядзець можна па гэтай спасылцы


✈️ «Перабінтавалі і зноў у бой!»

Так выглядаюць выведніцкія дроны нашых ваяроў пасля некалькіх гадзін працы на лініі фронту. Адны "птушкі" вяртаюцца прабітыя варожымі кулямі. Па іншых, "параненых", якія не змаглі даляцець да пазіцыі, даводзіцца выходзіць і шукаць на месцы падзення. «Перабінтавалі і зноў у бой!» — жартаўліва каментуюць нашы ваяры ізаленту на дроне, якой заклеілі дзірку ад кулі.

Але не ўсе дроны вяртаюцца з баявой працы. Таму звяртаемся з просьбай падтрымаць наш збор на дроны Mavic 3T. Гэтыя "птушкі" могуць працаваць як удзень, так і ўначы, бо маюць цеплавізійную камеру. Дроны — вочы вайны, што дбаюць пра бяспеку нашых ваяроў.

Збор можна падтрымаць з-за мяжы: https://zrzutka.pl/en/5ucfvn


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
❄️Раство ў акопах

Сёння хрысціяне ўсяго свету адзначаюць Раство Хрыстова. Ваяры Палка Каліноўскага, як і сотні тысяч абаронцаў Украіны, сустрэнуць гэтае свята не са сваімі сем'ямі, а ў акопах, на пазіцыях, на баявым дзяжурстве.

Узгадайце за сваім святочным сталом тых, хто дбае пра вашыя спакойныя святы 🎄

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X

Нас можна падтрымаць тут


Антэна, самалёт БПЛА, квадрант ды ўзровень: паказваем справаздачу і просім працягваць дапамагаць нам

Сябры, разам з вамі мы намагаемся закрываць патрэбы нашых падраздзяленняў. І ўжо атрымалась набыць частку неабходнага абсталявання. Аднак у нас заўжды ёсць бягучыя патрэбы. І вы можаце дапамагчы, даслаўшы грошы на адмысловую «банку»:

✈️ send.monobank.ua/jar/7icSu6s1RT

Таксама пералік можна зрабіць на банкаўскі рахунак або на картку:

Реквізити для поповнення банки «На БПЛА для ПКК»
Отримувач: Буряк Олена Святославівна
IBAN: UA633220010000026209346803712
ІПН/ЄДРПОУ: 3218010062
• Призначення платежу: Поповнення рахунку банкі

Картка: 5375411220037696

Дзякуем кожнаму за ўнёсак у барацьбу! Жыве Беларусь! Слава Украіне!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🔥 Атмасферныя кадры аднаго бою

Ваяры Палка Каліноўскага разам з пабрацімамі з ЗСУ вядуць стралковы бой з праціўнікам.

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X

Нас можна падтрымаць тут


Сябры! Святочны збор для дзяцей загінулых беларускіх добраахвотнікаў афіцыйна завершаны. Сабралі нават болей, чым было запланавана. Дзякуем усім, хто далучыўся!

Вядома, што ніякія падарункі не заменяць дзеткам бацькоў, але вельмі важна не пакідаць іх без увагі і дапамогі. У еднасці — наша сіла!

Асаблівая падзяка Фонду "Вольная Беларусь" за прадастаўленыя рахункі, а таксама ўсім СМІ, супольнасці і неабыякавым людзям за інфармацыйную падтрымку.

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X

Нас можна падтрымаць тут

Показано 20 последних публикаций.