🇪🇺 ЭЎРА стартаваў і гаспадары ў матчы адкрыцці знішчылі зборную Шатландыі.
• Гэта быў вечар адной каманды, гаспадары турніра правялі бліскучы і натхняльны матч, прадэманстраваўшы ўсім спалучэнне досведу і моладасці. Спакойны пачатак сустрэчы завяршыўся голам Вірца, але тут варта адзначыць усю атаку на 10' хвіліне. На 19' Мусіала прадэманстраваў тэхніку і падвоіў перавагу. Перад самым перапынкам Шатландыя застаецца ў меншасці, а Хаверц робіць лік разгромным. Другая палова праходзіла ў спакойным тэмпе, пакуль на поле не выйшаў Фюлькруг і адразу ж грымнуў сваёй гарматай. Шатландцы парадавалі сваіх заўзятараў голам гонару. Праўда апошняе слова было за гульцамі з Нямеччыны, Эмрэ Чан забіў пяты гол сваёй каманды. Выбітны выступ, які павінен прыймацца ўсімі, як знак таго, што Германія разлічвае на самыя высокія месцы. Пэўная трывога лунала ў паветры, перад пачаткам ЭЎРА, але першы матч паказаў, што каманда гатовая і далей трэба працягваць на тым жа, ці нават вышэйшым узроўні. Шатландыя апынулася пад сур'ёзным ціскам, калі яны пацярпелі ганебнае паражэнне, але ў іх ёсць яшчэ два матчы, каб выправіць становішча і паспрабаваць упершыню выйсці ў плэй-оф.