TGStat
TGStat
Введите текст для поиска
Расширенный поиск каналов
  • flag Russian
    Язык сайта
    flag Russian flag English flag Uzbek
  • Вход на сайт
  • Каталог
    Каталог каналов и чатов Поиск каналов
    Добавить канал/чат
  • Рейтинги
    Рейтинг каналов Рейтинг чатов Рейтинг публикаций
    Рейтинги брендов и персон
  • Аналитика
  • Поиск по публикациям
  • Мониторинг Telegram
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

8 Aug, 15:34

Открыть в Telegram Поделиться Пожаловаться

01:35
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
ЕС хочуць зацягнуць на абед да Лукашэнкі, дзе блюдам будзе беларускі народ

«Думаю, што транзіт улады пачаўся 9 жніўня 2020 года, і ён пачаўся таму, што ў гэты момант беларускі народ пачуў сваю суб’ектнасць», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас дыскусійнай панелі «Не чакаць, а ствараць новае вакно магчымасцяў. Выклікі, стратэгія, прыярытэты» ў межах пятай Канферэнцыі «Новая Беларусь».

У дыскусіі таксама прынялі ўдзел прэзідэнтка-элект Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, беларускі грамадскі і палітычны лідар Віктар Бабарыка, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец, спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан.

Падчас выступу Павел Латушка адзначыў важнасць таго, каб беларускія дэмакратычныя сілы былі суб’ектам у патэнцыйных перамовах паміж рэжымам Лукашэнкі і ЕС, прывёўшы досвед перамоваў ЕС з Лукашэнкам у 2014—2016 гадах, калі Лукашэнка вызваліў усіх палітзняволеных, а ЕС са свайго боку пайшоў на беспрэцэдэнтнае збліжэнне з рэжымам Лукашэнкі.

«Але ўсё роўна ў 5 раз, я падкрэсліваю, у 5 раз Лукашэнка здрадзіў еўрапейскім партнёрам. Ён схлусіў, ён падмануў еўрапейскіх партнёраў і падмануў беларускі народ. Вось тады якраз было гэта акно магчымасцяў. Чаму гэта адбылося? Бо апазіцыя не была суб'ектам гэтых перамоваў.

Наша стратэгія павінна базавацца на суб'ектнасці дэмакратычных сілаў
. Нам трэба мець дакладную пазіцыю на перамовы. Наша задача не дапусціць, каб еўрапейскія партнёры пайшлі на здзелку з рэжымам узору 2016 года, калі дэмсілы былі выключаны. Нічога пра нас без нас. Мы суб'ект, а не аб'ект. Захад паверыў тады Лукашэнку, а Лукашэнка здрадзіў. І мы атрымалі жахлівыя 2020 і 2022 гады».

Павел Латушка падкрэсліў важную розніцу ў падыходзе прадстаўнікоў дэмакратычных сіл да перамоваў з рэжымам:

«На сённяшні дзень ёсць 2 пазіцыі ў дэмакратычных сілах. Я чую: адна пазіцыя — пачаць размаўляць з Лукашэнкам без удзелу беларускага грамадства, зацягнуць у амерыканскія перамовы Еўрапейскі саюз. Гэта робіцца фактычна для таго, каб зацягнуць усімі спосабамі ЕС на абед да Лукашэнкі, дзе блюдам будзе беларускі народ. І там нас будуць гатаваць. Не ведаю, як вы, я не хачу быць блюдам. Я супраць. Я хачу ў гэтай сітуацыі быць суб'ектам і працаваць на суб'ектнасць беларускага грамадства. Таму наша мэта — гэта нацыянальны дыялог. Перамовы наменклатуры і дэмакратычных інстытутаў пры фасілітацыі Еўрапейскага саюза, які мае велічэзныя інструменты».

Павел Латушка адзначыў 4 умовы транзіту ўлады ў Беларусі:
1. Наяўнасць моцнага, шматкомплекснага крызісу, які ў Беларусі сёння існуе.
2. Наяўнасць фундаменту, базавай аб’ядноўваючай падставы для выхаду з крызісу — гэта незалежнасць, бо 97% беларусаў хочаць жыць у незалежнай краіне.
3. Асэнсаванне прагматыкамі ўнутры рэжыму Лукашэнкі таго, што перамены неабходны.

«І я веру ў тое, бо ведаю шмат сённяшніх міністраў, намеснікаў міністраў, чыноўнікаў, з якімі мы размаўлялі раней, што яны прагматыкі. Зразумела, што выказаць сваю думку сёння не могуць, але яны ёсць».

4. Аслабленне донара нумар адзін.

«Хто з'яўляецца донарам нумар адзін? Расійская Федэрацыя. І мы зараз бачым з вамі дальнабойныя ўкраінскія санкцыі. Мы бачым назапашвальны эфект амерыканскіх і еўрапейскіх санкцый. І вось калі донар не зможа ўтрымліваць свайго проксі, гэта будзе выкананне 4 умовы. І гэтая сітуацыя набліжаецца».

Падчас выступу Павел Латушка прывёў гістарычны прыклад трансфармацыі ў Польшчы, калі камуністычныя ўлады Польшчы катэгарычна адмаўляліся ад дыялогу з грамадствам, але ўсё роўна былі вымушаны пайсці на яго:

«Мы настойваем на тым, каб працягваўся ціск на рэжым Лукашэнкі, каб павялічваліся санкцыі, каб ствараць яму найгоршыя ўмовы для функцыянавання. Бо набліжаецца гэта акно магчымасцяў».

1.8k 7 8 14
Каталог
Каталог каналов и чатов Подборки каналов Поиск каналов Добавить канал/чат
Рейтинги
Рейтинг каналов Telegram Рейтинг чатов Telegram Рейтинг публикаций Рейтинги брендов и персон
API
API статистики API поиска публикаций API Callback
Наши каналы
@TGStat @TGStat_Chat @telepulse @TGStatAPI
Почитать
Академия TGStat Исследование Telegram 2019 Исследование Telegram 2021 Исследование Telegram 2023
Контакты
Справочный центр Поддержка Почта Вакансии
Всякая всячина
Пользовательское соглашение Политика конфиденциальности Публичная оферта
Наши боты
@TGStat_Bot @SearcheeBot @TGAlertsBot @tg_analytics_bot @TGStatChatBot