Репост из: Białorusini.Krakow
⚫️ 29 кастрычніка — Ноч расстраляных паэтаў у Кракаве
Запрашаем далучыцца да нас на Чорную ноч. Гэта сустрэча, падчас якой мы згадаем пра падзеі 1937 года і зачытаем вершы ахвяраў таго дня.
Мы пачнем Ноч са збору каля Дрэва вольнасці (Google Maps) перад Ягелонскім універсітэтам. Яно расце на глебе, якую прывезлі з месцаў масавых рэпрэсіў, у тым ліку Курапатаў.
🎤 Пасля гэтага мы пачнем паэтычны вечар у Chicago Bar. Кожны і кожная з вас мае магчымасць прачытаць свой верш ці працу адной з ахвяр рэпрэсій. Таксама да нас з Варшавы едуць на выступ Вячаслаў Кміт і Данііл Вашкевіч!
Запрашаем правесці гэты вечар разам
⏰ Пачынаем а 19:45 каля Дрэва вольнасці
👉 Працягваем а 20:00 у Chicago Bar. Уваход вольны
⭐️ Форма для ахвотных выступіць з вершамі на мерапрыемстве