Бесплатныя тэсты на ВІЧ у ПольшчыАд 5 траўня 2025 году тэсты на ВІЧ сталі даступныя ў межах POZ (Podstawowa opieka zdrowotna). Раней такая опцыя была даступная толькі ў спэцыялізаваных кабінэтах, цяпер гэта можна зрабіць праз сямейнага лекара.
Ранейшае выяўленьне ВІЧ дазваляе пачаць лячэньне на найранейшых этапах, паляпшае прагноз і зьмяншае рызыку перадачы вірусу іншым людзям.
Прайсьці тэставаньне на ВІЧ рэкамэндуецца кожнаму, хто:
– меў неабароненыя полавыя кантакты, асабліва з новым ці мала знаёмым партнэрам, або з чалавекам, чый ВІЧ-статус невядомы;
– перанёс захворваньне, што перадаецца полавым шляхам;
– ужываў ін’екцыйныя прэпараты (ПАР, стэроіды і г.д) і дзяліў прылады з іншымі;
– плянуе цяжарнасьць ці ўжо цяжарная — тэст уваходзіць у стандартны пералік абсьледаваньняў падчас цяжарнасьці і дапамагае запабегчы перадачы ВІЧ дзіцяці;
– атрымлівае імунасупрэсіўную тэрапію, прыкладам, пасьля трансплянтацыі ці пры лячэньні анкалягічных захворваньняў;
– рабіў татуяваньні ці пірсінг ва ўмовах, дзе магла быць парушаная стэрыльнасьць;
– адчувае сымптомы, якія могуць сьведчыць пра інфэкцыю ВІЧ: хранічная стомленасьць, падвышаная тэмпэратура, павелічэньне лімфавузлоў і г. д.;
– уваходзіць у групы падвышанай рызыкі: вядзе актыўнае полавае жыцьцё, мае некалькіх партнэраў ці працуе ў сфэрах, зьвязаных з кантактам з крывёю (прыкладна, мэдыкі);
– хоча пераканацца ў сваім статусе — нават пры адсутнасьці сымптомаў рэгулярнае тэставаньне рэкамэндавана ўсім дарослым, што вядуць палавое жыцьцё.
Крыніца —
https://www.doz.pl/czytelnia/a18270-Testy_na_HIV_dostepne_bezplatnie_w_POZ._Jak_przebiega_badanie#:~:text=Od%205%20maja%202025%20roku,nie%20jest%20%C5%9Bwiadomych%20swojej%20choroby.