✊Праваабаронца Раман Кісляк і актывістка, палітыкесса Марына Зялёная (Калініна) правялі пікет супраць дыскрымінацыі беларусаў па нацыянальнай прыкмеце ля будынка канцылярыі ўрада Грузіі.
Акцыя адбылася ў адказ на масавыя адмовы беларусам у міжнароднай абароне.
Ад 2020 году ні адзін беларус не атрымаў міжнароднай абароны ў Сакартвэла.
Больш за 60 чалавек іх сем’яў увайшлі ў працэдуру са спадзяваннямі атрымаць міжнародную абарону на тэрыторыі Сакартвэла.
На жаль, пасля людажэрнага ўказу лукашэнкі аб спыненні выдачы дакументаў за мяжой колькасць людзей (фактычна пазбаўленых грамадзянства праз гэты закон!) будзе толькі павялічвацца.
На пікеце актывісты выступілі з лозунгамі аб неабходнасці захавання правоў чалавека ў дачыненні да беларусаў у Грузіі.
🔖Нацыянальная прыналежнасць не павінна быць нагодай для прыніжэння і дыскрымінацыі.
Пікет прайшоў мірна, і яго ўдзельнікі спадзяюцца, што іх заклік да спынення дыскрымінацыі адгукнецца сярод грузінскага грамадства і ўладаў⬜️🟥⬜️