Беларусы Грузии / BY in Georgia


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Путешествия


Інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.
Інст: https://www.instagram.com/by_in_georgia/
ФБ: https://www.facebook.com/share/Nxfygx7pjjR1UUsu/?mibextid=wwXIfr

Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio
Зваротная сувязь @Carlo

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


❕Тэрміновая дапамога!

Беларуска Марыя Каванцава з Батумі мае анкалогію — злаякасную пухліну левага яечніка (CS6). Страхоўка пакрывае лячэнне толькі часткова, таму тэрмінова патрэбныя грошы на далейшыя абследаванні і тэрапію.

Збор верыфікаваны “Беларускай дыяспарай Аджарыі”


📋 Вытрымка з медыцынскага заключэння:
▫️Прааперавана 14.01.2025 (апаплексія кісты яечніка)
▫️Дыягназ: няспелая тэратома → злаякасная пухліна
▫️ Рэкамендаваныя абследаванні: МРТ, КТ, аналізы, кансультацыя анколага

💰 Кошт лячэння:
▫️Хіміятэрапія — 6000 лары
▫️МРТ і КТ — 1250 лары
▫️Аналізы на анкамаркеры — 200 лары
Агулам: 7450 лары

💳 Як дапамагчы:
Карта (Credo Bank) 06/28: 5356 6101 1490 6261
Рахунак: GE81CD0360000042713538
Атрымальнік: MARYIA KAVANTSAVA

Крыптакашалёк (USDT): BNB SMART CHAIN (BEP20)
0xC81332421d8058923C118b20c63A5cA91BeB58F6

Мэта транзакцыi: Cancer treatment

Справаздачы, падрабязнасьці і прагрэс па зборы — у суполцы.

🙏Кожны лары — гэта крок да паратунку!

Дзякуй за падтрымку! ❤️


Усім прывітанне! 🖐

Калі вы любіце чытаць папяровыя кнігі, далучайцеся да «МнеНеШкада»! 🐝

«МнеНеШкада» - гэта сацыяльны праект, які аб'ядноўвае кнігалюбаў, якім важна дзяліцца, клапаціцца аб прыродзе і знаходзіць аднадумцаў. Мы ствараем суполку, дзе папяровыя кнігі атрымліваюць другое жыццё, а людзі – магчымасць чытаць, знаёміцца і падтрымліваць адзін аднаго, асабліва ў міграцыі ☺️

📚Дзякуючы «МнеНеШкада» можна знайсці кнігі на паліцах у іншых удзельнікаў праекта, узяць іх пачытаць на час або абмяняцца назаўжды.

❗️Праекту больш за 5 гадоў – ён пачаў сваю дзейнасць у Мінску і сабраў базу з больш чым 3,5 тысяч кніг.
У апошнія гады ініцыятыва пашырылася па ўсёй Беларусі, а таксама дзейнічае ў Польшчы, Літве, Чэхіі і Нямеччыне.
Цяпер «МнеНеШкада» стартуе і ў Грузіі! 🇬🇪

Больш інфармацыі пра праект і як гэта працуе можна знайсці на нашай старонцы ў Notion.

Далучайся - бо добрыя кнігі і добрыя людзі заўсёды знойдуць адзін аднаго! 🤗


✨Тбілісі | Беларускамоўны нэтворкінг у сераду 5 сакавіка 20:00 ў бары

🍻Замест afterparty у бары - гэтым разам збіраемся у бары адразу на сам нэтворкінг

👉Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна й утульна правесці час разам

✨Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы. Выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэтае папрасілі

🤝Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой і пашыраюць свой кругагляд. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню

Падчас нэтворкінгу і пасля на бары можна замовіць духмяныя настойкі, крафтавае піва і безліч смачных кактэйляў. Ёсці і безалкаголньыя напоі

🕖Калі: 05.03 (серада) 20:00
📍Месца: Crossroads bar
💰free donation

Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі


🌿🤍Сёння ў Грузіі – Дзень маці!

3 сакавіка – асаблівы дзень, калі ў Грузіі ўшаноўваюць маці, іх любоў, самаахвярнасць і вялікую ролю ў жыцці кожнага з нас. Гэта свята было заснавана ў 1991 годзе як альтэрнатыва 8 сакавіка, але зараз святкуюць абедзве даты.

🫶Для многіх беларусаў, якія жывуць у Тбілісі, гэта можа быць новая, але вельмі цёплая нагода яшчэ раз падзякаваць сваім матулям – незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца. Калі яшчэ не зрабілі гэтага сёння – напішыце, патэлефануйце, адправіце словы любові і падзякі!

💐Віншуем усіх мам – у Грузіі, у Беларусі і па ўсім свеце! Няхай вас заўсёды сагравае любоў дзяцей, а ў жыцці будзе шмат радасці, цяпла і шчасця!


👗 Garage sale ў Тбілісі

У нядзелю, 2 сакавіка, у бары 5327 ладзяць гаражны распродаж.

Файная магчымасць абнавіць гардэроб, правесці вечар у коле сяброў, а таксама:

🧥 Абнавіць старыя рэчы - Копанка прынясе тэрмапрэс і будзе ляпіць dtf ды патчы ўсім ахвочым

🗿 Набіць татуіроўку

🥞 Пакаштаваць вясковых блінцоў з мачанкай, якія смажацца на агні і пахнуць дымком

🥁 А пасля маркету, у 21:30, атрымаць асалоду ад Drum and bass сэту


Уваход вольны.

📆 Дата: 2 сакавіка
Час: з 15.00 (час мясцовы)
📍Месца: бар 5327°, 1 Giorgi Kuchishvili St, Тбілісі


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Мона-спектакль “Качка смерць і цюльпан” паводле кнігі В.Эльбруха.

🗓2 сакавіка | 19:00 | Тбілісі,, Silk Factory Theatre

🎫
КВІТКІ

Далікатны камерны спектакль з лялькамі, сучаснай клаўнадай і харэаграфіяй.

Качка сядзіць на сажалцы. Нябачная рабізна гойдаецца на вадзе, і нехта ледзь чутна садзіцца побач. Гэта Смерць. Яна тут не для таго, каб палохаць. Яна проста прыйшла паразмаўляць.

Гэта гісторыя — пра сустрэчу, сяброўства і развітанне. Аб ціхіх пытаннях, якія жывуць у нас з дзяцінства, і адказах, якія прыходзяць з часам. Аб страху, які становіцца менш, калі на яго глядзяць уважліва. Пра пяшчоту, якая застаецца нават пасля растання. 

"Качка, Смерць і цюльпан" — спектакль для разважання і суцяшэння, дзе можна адчуць, што ў развітанні ёсць не толькі страта, але і памяць.

•Спектакль для гледачоў ад 6ці гадоў. Білет патрэбны кожнаму гледачу. 
•Працягласць - 1 гадзіна
•Спектакль пройдзе на рускай мове

Рэжысёр - Маша Шышкіна
Актрыса і клоўн - Вара Кучка
Мастак - Марго Саяпіна
Голас - Стас Фядосаў
Тэкст - Вольф Эльбрух 
Прадзюсары - Вара Кучка, Марго Саяпіна


Беларускі журналіст, што жыве ў Грузіі, просіць дапамогі!

У сувязі з заканчэннем пашпарту ён планаваў пераехаць у Польшчу, але застаўся без працы і даходу. Ягоны працоўны праект прыпынілі з-за адсутнасьці фінансаваньня. Ён абвясьціў фінансавы збор.
Асоба беніфіцыяра і мэта збору верыфікаваныя адмінамі чату “Беларусы Батумі”.

Падрабязнасьці і рэквізіты для дапамогі ўнутры:
⬜️🟥⬜️
👉🏻падрабязьней👈🏻
🤍❤️🤍


☀️🎵Запрашаем на святочны канцэрт да юбілея студыі нацыянальнага грузінскага танца "Melita dance studio"!

⭐️Гэта будзе незабыўны вечар, напоўнены грацыяй, рытмам і сапраўдным грузінскім духам! Танцораў і слухачоў павіншуюць госці з Японіі, якія выканаюць грузінскія танцы!

Калі: 9 сакавіка
Час: а 19:00
Дзе: Канцэртная зала Вахтанга Саларідзэ

Танец — гэта мова, якая не патрабуе словаў. Калі вы не размаўляеце па-грузінску ці па-японску, вашае цела ўсё роўна можа выказваць пачуцці і наладжваць сувязь. Хіба гэта не цудоўна?


✔️Каб набыць квіткі пішыце паведамленні:
💬Facebook
📷Instagram
Кошт квітка — 35 лар.

Да сустрэчы на свяце танца❤️


🌨🏝 Сітуацыя ў Батумі пасля шторму застаецца складанай.

Сёння 24 лютага і пяты дзень зімы на Чарнаморскім узбярэжжы Грузіі. Яна, як бачым, не збіраецца адступаць: -1°, удзень да 0°, мора штарміць, вада +9°.

😶‍🌫️ Абяцанага апакаліпсісу ўчора не здарылася, але гэта не вельмі радуе. Усё вакол замярзае і заносіць снегам, з дахаў мясцамі звісаюць сапраўдныя ледзяшы. Вецер парывісты, снег працягвае ісці. Абяцаюць яшчэ больш снегу і яшчэ мацнейшы вецер.

🏫 У школах і дзіцячых садках гарадоў і вёсак адменены заняткі, транспарт не ходзіць. Без тэрміновай неабходнасці не выходзьце з дому, будзьце асцярожныя – з дахаў падае снег!

🌡 Заўтра крыху пацяплее на пару градусаў, а сонейка і заканчэнне снегападу чакаюцца толькі ў пятніцу.

Трымайцеся🤍




📣 Дзень роднай мовы ў Тбілісі!

Запрашаем усіх на святкаванне Дня роднай мовы ў Тбілісі! Беларусы і ўкраінцы сустрэнуцца, каб адзначыць гэта ўнікальнае і такое важнае для нашых народаў свята.

Будзе шмат цікавых падзей:

👥 Пугутарым і павесялімся
🏆 Квіз для ўсіх
🎶 Выступ гурта «Калита»
💬 Абмеркаванне актуальных тэм
❣️ Дабрачынны аўкцыён

Уваход вольны! Патрэбна рэгістрацыя https://docs.google.com/forms/d/1lBwdqxSQVB-K4w6NxK2R0iQ2_bdCHsu-YyO_9qhIWAk/edit

📆 Дата: 21 лютага
⏰ Час: 19:30 (мясцовы час)
📍 Месца: бар "Tiki", 5 Vashlovani St, Тбілісі

Будзем рады бачыць вас!


⚠️ Штармавое папярэджанне. Моцныя ападкі і мароз у Грузіі

🌧🌨 Паводле прагнозаў сіноптыкаў, да 21 лютага на поўначым захадзе, а затым і на ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У Тбілісі і Батумі таксама магчымы снег. У гарах павялічыцца лавінанебяспечнасць, магчымыя зачыненні дарог.
🌬 Часам узмацненне ветру да 14 метраў за секунду.

🌡 Зніжэнне тэмпературы паветра. У Тбілісі да канца тыдня чакаецца да -8 градусаў.

Моцныя ападкі могуць прывесці да павышэння ўзроўню вады ў рэках і актывацыі апоўзняў і лавінных працэсаў. Верхні Ларс можа быць зачынены на некалькі дзён.

⚠️ Будзьце асцярожныя за рулём і не рабіце рэзкіх манеўраў. Пры пагаршэнні бачнасці ўключайце бліжні святло фар ці праціўтуманныя агні. Пры моцных парывах ветру не стаяць побач з хісткімі канструкцыямі, дрэвамі і аварыйнымі будынкамі, забірайце рэчы з балконаў. Пры вялікіх хвалях не падыходзьце блізка да мора. Не спрабуйце ехаць на снезе на летняй гуме.

🆘 У экстраных выпадках тэлефануйце 112.

Беражыце сябе 🤍


📢 Дапамажыце Беларускаму Культурнаму Цэнтру ў Мінэапалісе!

🤝 Мы звяртаемся да мэра Jacob Frey і Гарадскога савета Мінэапаліса з просьбай надаць Беларускаму Культурнаму Цэнтру (2855 Park Avenue, Minneapolis, MN 55407) статус вызвалення ад маёмаснага падатку.

📍 Чаму гэта важна?
Беларускі Цэнтр – гэта некамерцыйная арганізацыя, якая:
🔹 Захоўвае беларускую мову, культуру і спадчыну.
🔹 Дапамагае беларускім уцекачам і сем’ям палітвязняў.
🔹 Праводзіць адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы для ўсёй супольнасці.

📜 Мы просім гарадскія ўлады падтрымаць нашу дзейнасць і вызваліць будынак ад падаткаў, каб больш сродкаў ішло на дапамогу людзям і развіццё праграм.

✍️ Падпішыце петыцыю і падзяліцеся ёй з іншымі!
👉 ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПЕТЫЦЫІ
🌐 праз VPN, можна без імёнаў і прозьвішчаў.

❤️Салідарнасць праз межы! Разам мы можам больш!


🌿 Сумеснае свята беларусаў і ўкраінцаў да Дня роднай мовы!

21 лютага свет адзначае Дзень роднай мовы — дзень, калі мы нагадаем сабе і свету, што мова — гэта наша ідэнтычнасць, наш стрыжань, наша сіла.

Абедзве нашыя мовы знаходзяцца пад пагрозай знішчэння, але пакуль ёсць тыя, хто размаўляе як на роднай беларускай, так і на роднай украінскай мове, то знішчыць іх ня зможа ніхто і нішто!

Запрашаем вас 21 лютага а 19:30 у Tiki бар, каб разам адзначыць гэты важны дзень:

👥 Пагутарым і павесялімся
🏆 Згуляем у квіз
🎶 Паслухаем выступ гурта «Калита»
💬 Паразважаем на актуальныя тэмы
❣️Далучымся да дабрачыннага аўкцыёну
Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя

Гэта будзе вечар яднання, падтрымкі і натхнення. Далучайцеся! Разам — мацней! 🤍❤️🤍💙💛

#ДзеньРоднайМовы #БеларусыІУкраінцы #МоваЖыве


👨‍🚒🛠 Энергетычная кампанія «Tbilisi Energy» працягнула тэрміны аднаўлення газазабеспячэння пасля аварыі.

Сталічны раён Ваке атрымае газ цалкам да 14:00 сённяшняга дня, а вось жыхарам Сабуртала давядзецца чакаць да 22:00. Паводле апытанняў у раённых чатах, у Ваке газ ужо аднавілі 87% абанентаў, у той час як у Сабуртала — толькі 37%.

ℹ️ Праз аварыю на магістральным газаправодзе без газу больш за двое сутак заставаліся 150 тысяч абанентаў. Начная тэмпература ў Тбілісі цяпер апускаецца да -2°.


❤️ Раману Кiсляку патрэбна дапамога

Раман зараз знаходзiцца ў вельмі складанай сітуацыі, звязанай з немагчымасцю легалізацыі ў Грузіі, дзе яму адмовілі ў прытулку нібыта "з прычыны пагрозы дзяржаўнай бяспецы".

Ён абскардзіў адмову ў судзе — 26 лютага наступнае судовае паседжанне. У выніку адмовы Раману пагражае дэпартацыя ў Беларусь, а там яго чакае арышт і вялікі тэрмін зняволення, улічваючы крымінальные артыкулы па якіх ён праходзіць. Верагодна, што спатрэбіцца тэрміновы пераезд у іншую краіну — на гэта патрэбны грошы.

Давайце разам дапаможам Раману стварыць фінансавую падушку, на якую ен зможа абаперціся ў сітуацыі невызначанасці!

PayPal Рамана: @Kisliak
№ карты 4315714004720791 
банк ТВС RAMAN KISLIAK  07/25
IBAN: GE26TB7752045064400003

Падрабязней пра кейс Рамана Кісляка:
👉 https://belsat.eu/83623120/belarusy-gruzia
👉 https://www.ekhokavkaza.com/a/gruziya-otkazala-v-mezhdunarodnoy-zaschite-belorusskomu-pravozaschitniku-romanu-kislyaku/33073720.html


15 лютага завітвай на наш Майстар-клас з беларускай мастачкай Марышкай.
Будзем вышываць гладдзю на нашыўках і прымацоўваць нашыўкі да цішотак

💜 Што трэба:

- для кастама набыць нашыўкі загадзя ці на майстар-класе (набор каштуе 23 лары)
- не трэба мець аніякіх навыкаў
- удзел безкаштоўны
- месца дашлем пасля рэгістрацыі

Дата: 15 лютага (Тбілісі)
Час: 14:00-17:00
Рэгістрацыя: па спасылцы

❤️ Майстар-клас - добрая ідэя для спаткання ці сумеснага часу з любімымі людзьмі, альбо з сабой!
🤍Усе сабраныя грошы з кампаніі «Каханне - мая рэлігія» пойдуць на падтрымку квір-людзей у крызісных абставінах у Беларусі


🛠Аварыйнае адключэнне газу ў Тбілісі: частка Ваке і Сабуртала без газазабеспячэння

У выніку пашкоджання 500-мм магістральнага газаправода без газу засталіся раёны Ваке і Сабуртала.

🔧 Тэхнічныя брыгады «Тбілісі Энерга» ўжо працуюць над аднаўленнем падачы газу.

❗️Паколькі пашкоджаны магістральны газаправод, ліквідацыя наступстваў запатрабуе больш часу.

⏳ Чаканы тэрмін поўнага аднаўлення:
📅 Панядзелак, 10 лютага.
⏰ Паэтапнае падключэнне пачнецца з 14:00 і працягнецца да 22:00.

Сачыце за абнаўленнямі!


Репост из: Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Загінуў наш паплечнік - Аляксандр «Розпад» Новік. Беларус, нацыяналіст, інтэлектуал. Браў удзел у шмат якіх ініцыятывах, добра разумеў, дзе сапраўднае і прытрымліваўся сапраўднага. У размовах, заўсёды прамы і шчыры, ён адзначаў неабходнасць быць карысным і эфектыўным на вайне.

Калі Аляксандр абіраў падроздзел, ён не разглядаў ПКК, як няблізкі для яго прект. Цікавіўся задачамі і перспектывамі БДК, і, у тым ліку па нашых парадах, абраў ідэйна блізкую структуру, Трэццюю Штурмавую.

«Розпад» загінуў 20 студзеня на Луганшчыне, каля вёскі Новаягораўка. Ягонае жыццё абарвалася ў баі, ва ўзросце 22 гадоў. Аляксандр Новік пахаваны на алее Славы Броварского Броварскіх могілак. Наш з вамі абавязак дапамагчы рэпрэсаванай сям’і Героя украінскай і беларускай нацыяў.

Монобанк:

«Мэта» не мае значэння. Збіраем столькі, колькі зможам.

🔗 Спасылка на банку:
https://send.monobank.ua/jar/2FtQrvcqTT 
💳 Нумар карты банкі:
4441 1111 2132 9654

PayPal:
💵 azazazplay@gmail.com

Данат крыптавалютай:
*Абавязкова пачніце мэту поызначэння з: "Сям’і Стадыі"!
🪙 https://tourniquet.app/donate/margo

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ


Вітанкі ад "Nastolki-band"!

Калі ты беларус_ка і любіш настольныя гульні ці хочаш з імі пазнаёміцца, калі табе цікава сабрацца разам у прыязнай кампаніі і хочаш проста весела збавіць вечар аўторка - то прыходзь да нас на настолкі 👾

Пачаткоўцам патлумачым усе правілы, а эксперты знойдуць адпаведнае кола👌

У бары вагон гульняў, але заўсёды можна прынесці сваю настолачку🎲

Дзе: бар D20, Amagleba 4 Tbilisi
Калі: нядзеля 09 лютага
Пачатак а 19:00 уваход вольны

Хадзі і перамагай! Да сустрэчы!

Показано 20 последних публикаций.