ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Беларускі вызвольны рух Вольная Беларусь.
Сайт Руху:
https://www.bns-volnayabelarus.org
Чат:
https://t.me/chat_vb
Зваротная сувязь:
@vb_contact_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Зянон Пазьняк: аб сутнасьці мірнай палітыкі прэзідэнта Трампа

Матывы мірнай палітыкі прэзыдэнта Трампа зыходзяць з інтарэсаў Амэрыкі і, што немалаважна, з волі і эга самога спадара Трампа, які паабяцаў мір ва Украіне амэрыканскаму народу ў час выбарчай кампаніі. У Амэрыцы такія абяцаньні выконваюцца і зьвязаныя ня толькі з палітыкай, але і з гонарам прэзыдэнта. У рэчышчы гэтай палітыкі Трамп не спыняецца (і ня спыніцца) ні перад чым, каб дасягнуць выніку, ужываючы нават вельмі жорсткія і бязьлітасныя пагрозы ў прапагандзе, напрыклад, у дачыненьні да Украіны.

Украінскі народны погляд на заканчэньне вайны (які мы, беларусы, падтрымліваем) — гэта рашучая дапамога Украіне з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі і Эўропы, каб скончыць з маскоўскім мордарам і зьберагчы цывілізаваны сьвет ад вечнай маскоўскай агрэсіі і акупацыі. Але Захад, як заўсёды, ідзе сваім традыцыйным шляхам дыпляматыі, кампрамісаў і перамоваў без стварэньня рызыкі для сябе.

Чытаць артыкул цалкам: https://warta.media/2696




🥳10 сакавіка нарадзілася Галіна Пазьняк – беларуская нацыянальная і палітычная дзяячка.

Працавала на карысьць беларусізацыі адукацыі ў Беларусі ў 90-я гады, кіраўніца Камітэту Дзеці Чарнобыля БНФ, сябра Беларускага Народнага Фронту і Руху Вольная Беларусь, асьветніца і папулярызатар беларускай культуры, жонка Зянона Пазьняка.


Ва ўсіх СМІ ідзе хваля нянавісьці да Дональда Трампа. Часта вельмі ірацыянальная і неабгрунтаваная. Але ж хіба тое ўпершыню? Вось добрая ілюстрацыя таго, як лібэральныя СМІ скажалі рэчаіснасьць, вырывалі словы з кантэксту і дэманізавалі вобраз свайго апанента перад выбарамі.
(выбачаемся за расейскую)

https://youtu.be/6QBSp6-UUYI?feature=shared


Репост из: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Расейская акупацыя ў дзеяньні: праект, які дапамагае беларускамоўным настаўнікам, прызналі "экстрэмісцкім фармаваньнем" 🤯

Грамадскі праект Nastaunik.info (зараз працуе па адрасе https://nastaunik.eu/) быў створаны настаўнікамі ў 2005 годзе як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досьведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.

Сёньня стала вядома, што акупацыйны расейскі рэжым прызнаў пляцоўку "экстрэмсцкім фармаваньнем".

Гэта можна расцэньваць як форму этнацыду беларусаў: калі перасьлед адбываецца не па палітычных прыкметах, а па этнічных (бо па-беларуску).

На сайце няма ні палітыкі, ні "бэчэбэ" (як выражаюцца акупанты). Адзінае, што магло выклікаць такое рашэньне — беларуская мова.

Сайт прапануе сьвежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладаньня, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін. Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі.


Репост из: Зянон Пазьняк
ПОСТ СКРЫПТУМ

Тут яшчэ некалькі слоў дзеля разуменьня рацыянальнай пазыцыі міру паводле прэзыдэнта Трампа. Прэзыдэнт зыходзіць з факту беспэрспэктыўнай (зь ягонага гледзішча) ваенна-франтавой стагнацыі расейска-украінскай вайны, калі фронт, практычна, ня рухаецца, але кожны дзень з абодвух бакоў гінуць тысячы людзей. (Гэта нагадвае акопную стагнацыю 1-й Сусьветнай вайны).

У гэтым становішчы Трамп хоча спыніць ваенныя дзеяньні і заключыць перамір'е на аснове існуючага ваеннага статус-кво, сесьці за стол перамоваў аб міры, спыніць пагібель людзей і, фактычна, уратаваць украінскую нацыю ад вынішчэньня. (І, зразумела, засьведчыць сябе міратворцам.)

У выніку магла б быць выпрацавана нейкая сітуацыйная канцэпцыя міру з вызначэньнем часовага (ці абмежаванага) статусу акупаваных тэрыторый, з магчымасьцю адбудовы Украіны. (Нешта накшталт сітуацыі з колішнім мірам паміж СССР і Фінляндыяй.) Тут праяўленьне стратэгічнага думаньня з разьлікам на дзясяткі гадоў наперад. (Далёка ня кожны палітык і ня кожны народ валодае такім думаньнем).

Прэзыдэнт Трамп улічвае таксама, што, нягледзячы на стагнацыю фронту, ваенная ініцыятыва ў руках расейцаў. Таму першыя лагодныя кантакты ён пачаў з Пуціным. Існуе меркаваньне, што толькі Трамп можа пасадзіць Пуціна за стол перамоваў. Бо Пуцін рэальна не зацікаўлены ў спыненьні ваенных дзеяньняў. Ён мог бы пайсьці на перамовы, але на ўмовах Расеі (бо што істотна -- і ваенная перавага на баку Масквы і ваенныя дзеяньні вядуцца на тэрыторыі Украіны.).

Для ўкраінцаў (тут пазыцыя прэзыдэнта Зяленскага) такі варыянт міру ўспрымаецца як небясьпечны, бо не прадугледжвае надзейных гарантыяў бясьпекі і ўкраінскую нацыю не ўратуе. Атрымаўшы перадышку, Пуцін падрыхтуецца і адновіць ваенныя дзеяньні. Ніякім дамовам з Пуціным нельга давяраць. Ён ставіць задачу ліквідаваць Украіну і ўкраінскі народ. Стратэгічная пазыцыя ўкраінцаў тут такая -- атрымаць шмат дасканалай зброі ад ЗША і зрабіць пералом у вайне на карысьць Украіны, каб Масква выглядала паражэнцам. У гэтай сытуацыі можна было б прыступаць да перамоваў аб міры і аб вяртаньні акупаваных тэрыторый.

План добры і, у прынцыпе, ажыцьцявімы. Але пры адной істотнай умове: пры татальнай дапамозе Амэрыкі і ўсяго Заходняга дэмакратычнага сьвету. І вось тут прычына канфлікту прэзыдэнта Трампа з прэзыдэнтам Зяленскім і, фактычна, -- з Украінай.

Пэзыдэнт Трамп і ягоная адміністрацыя апасаюцца, што Амэрыка ўлезе ў новы В'етнам, у бясконцую вайну, куды будзе няспынна піхаць свае ваенныя нарыхтоўкі і мільярды даляраў, не здабываючы істотнай перавагі, бо рэсурсы Расеі велізарныя (плюс Паўночная Карэя, Іран і пры аказіі нават Кітай), а рэсурсы Украіны (дзе галоўнае -- людзі, салдаты, якіх не хапае) не вялікія, і без апоры на ЗША, пераламаць сітуацыю на фронце будзе цяжка (а з цягам часу яшчэ цяжэй).

Разумеючы гэта, прэзідэнт Трамп хоча пазьбегнуць разьвіцьця падзеяў, якія могуць рэальна прывесьці да пашырэньня вайны і перарастаньня яе ў 3-ю сусьветную. Пра гэта ён вымушаны быў нават сказаць адкрыта сп. Зяленскаму ў час спрэчкі ў Белым Доме. Яго вельмі раздражняе, нават выводзіць з сябе, што сп. Зяленскі тут яго ўпарта не разумее і настойвае на тэрміновых гарантыях бясьпекі (за кошт Амэрыкі) альбо да працягу вайны да перамогі і, зразумела, пры падтрымцы і зноў жа -- пры дапамозе Амэрыкі (інакш не атрымаецца).

Патрыятызм сп. Зяленскага тут добра зразумелы і варты пахвалы, гэтак жа як і рацыяналізм і адказнасьць прэзыдэнта Трампа. У прынцыпе справядліва было б, каб амэрыканцы моцна дапамаглі Украіне, на якую напаў агрэсар. Можна было б надоўга спыніць агрэсіўную палітыку Расеі. Але рацыянальнае рашэньне будзе прымаць прэзыдэнт Трамп, які (калі апаненты ня здолеюць паразумецца) ня спыніцца нават перад самымі нечаканымі дзеяньнямі. Ягоная пазыцыя тэрміновага міру і заканчэньня выйны застаецца нязьменнай. Чакаюцца перамены.

ЗП.


Репост из: Зянон Пазьняк
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СПАКОЙНА АБ ПЭРСПЭКТЫВЕ

У раскладцы мірнай палітыкі прэзыдэнта Трампа Украіна заняла зручную і пэрспэктыўную пазыцыю, дзякуючы каштоўнай прапанове прэзыдэнта Зяленскага аб сумеснай амэрыканска-украінскай здабычы і выкарыстаньні рэдказямельных металаў. У агульных рысах дамова была падрыхтавана з ухвалы абодвух бакоў, і ў пятніцу, 28 лютага, у Вашынгтоне, меркавалася яе рамачнае падпісаньне.

Умова выгадная абодвум бакам, і галоўнае -- яна (на думку амэрыканцаў) стварала б істотную базу для гарантыяў незалежнасьці Украіны, спыненьня вайны і пэрспэктывы для міру з прагрэсам для Украіны. Тым часам, украінскі бок хацеў больш канкрэтных і пераканаўчых гарантыяў бясьпекі. І гэтая пазыцыя была істотнай.

Перад заключэньнем дамовы на традыцыйным апавяшчэньні для прэсы і палітычнай грамадзкасьці нечакана, у выніку слоўных памылак з абодвух бакоў (маецца на ўвазе -- з боку спадара Зяленскага і найбольш спадара Вэнса, які ўключыўся ў размову прэзыдэнтаў) узьнікла вострая спрэчка, якая прывяла да адкладу справы аб падпісаньні дамовы. Прытым спадару Зяленскаму далі зразумець, што ён можа пакінуць Белы Дом, але зноў вярнуцца, калі захоча засьведчыць імкненьне да міру.

Атрымалася непрыгожа. Сварка выклікала буру абмеркаваньняў у розных сродках інфармацыі. Апускаем ажыятаж, які ўзьняўся сярод палітычных апанэнтаў і ў СМІ. Ён сацыяльна некарысны, нічога не вырашае па сутнасьці, і толькі спрыяе чарговым неабдуманым учынкам у палітыцы.

Станоўчы элемэнт гэтай эмацыйнай спрэчкі бакоў у тым, што яна (як і выступ спадара Д. Вэнса на канфэрэнцыі ў Мюнхене) стымулявала краіны Эўропы (НАТО і Эўразьвяз) да дэклярацыяў аб падтрымцы Украіны і да пошукаў практычнага эўрапейскага адзінства дзеяньняў перад небясьпекай пашырэньня расейскай агрэсіі.

Тым часам Эўра-Атлянтычны сьвет стратэгічна адзіны. Усе кансалідуючыя дзеяньні Эўропы без практычнай і моцнай дапамогі з боку Амэрыкі будуць недастаткова эфэктыўнымі. Гэта, здаецца, разумеюць усе. Таму сумесныя дзеяньні на новым якасным узроўні (пры пазыцыі самастойнай, адказнай і партнёрскай Эўропы) чакаюцца, вітаюцца і, гледзячы па настроях, -- спадзявана будуць.

Для Украіны (як і для Эўропы) партнёрская дапамога Амэрыкі -- гэта ў існуючых умовах ёсьць жыцьцёвая неабходнасьць. Прыкры інцыдэнт, які ўзьнік 28 лютага ў Вашынгтоне перад меркаваным падпісаньнем дамовы, не зачыняе, аднак, шляхоў да ўзаемадзеяньня і далейшага супрацоўніцтва ў імкненьні да міру, справядлівасьці і перамогі над агрэсіяй.

Увогуле, калі меркаваць разумна і па-чалавечы, то разыходжаньне магло б вырашыцца проста -- вяртаньнем да здаровага сэнсу, да падпісаньня дамовы аб рэдказемах (магчыма, ужо на ўзроўні іншых першых дзяржаўных асобаў).

Сітуацыя такая, што ні Украіна ня можа разьлічваць на посьпех міру без удзелу Злучаных Штатаў, ні Злучаныя Штаты ня змогуць засьведчыць справядлівую палітыку, ігнаруючы Украіну. Галоўная роля тут якраз у Амэрыкі. Дадам: у Амэрыкі здаровага сэнсу. Да гэтага сэнсу прыдзецца ўсё ж вярнуцца. Інакш расколам скарыстаецца толькі Расея.

У гэтым складаным для Украіны, Беларусі і для ўсяго вольнага сьвету становішчы імкнуся засьведчыць ад Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" нашу поўную і безумоўную падтрымку змагарнай Украіне і сябрам-украінцам у іхным справядлівым змаганьні за волю і незалежнасьць супраць расейскай агрэсіі і ворага чалавецтва.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

2 сакавік 2025 г.
Зянон ПАЗЬНЯК


Репост из: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
"Эўропа патраціла болей грошай на набыцьцё Расейскіх Нафты і Газу, чым на абарону Украіны — НАШМАТ БОЛЕЙ!" — напісаў Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social



2k 2 11 1 52

ДАПАМОГА

Сябры "Супольнасьці тэхнічнай творчасьці" ў складзе НВР "Вольная Беларусь" зрабілі на аснове дэталяў і набытых частак 12 лятальных апаратаў FPV. Восем зь іх ужо выпрабавалі і перадалі ў Полк Каліноўскага. Сябры Супольнасьці дзякуюць беларусам, якія праз Сеціва ахвяравалі сродкі на гэтую высокародную працу дзеля перамогі Украіны над расейскім ворагам чалавецтва.

Таксама сябры суполкі НВР "Вольная Беларусь" у Нямеччыне ўласнымі сіламі зрабілі 1600 васковак, для беларускіх ваяроў-дабраахвотнікаў ва Украіне і для тых людзей, каму яны будуць патрэбныя ў цяжкіх умовах жыцьця. Усё гэта перадаецца ва Украіну.

Тлумачэньне: "Васкоўкі" -- гэта вялікія васковыя сьвечкі зь вялікмі кнотам у спэцыяльных кубарках. Яны гараць бесперапынна на працягу шасьці гадзін, выдаюць сьвятло і цяпло. На агні можна разаграваць і гатаваць ежу ў паходных і акопных умовах. (Ніжэй сюжэт відэа)

28-02-2025
зп

Відэа:
https://youtu.be/t0yBfYmXeB8


Памёр ненавісьнік Беларусі Юры Азаронак

У 1995 годзе Зянон Пазьняк перамог гэтага перасанажа ў судзе за паклёп і хлусьню на БНФ.

Былі ж некалі часы...

На шчасьце, яшчэ жыве сын, прапагандыст, Грыша Азаронак. То маем каго судзіць у вольнай Беларусі 😉




Репост из: Першы Нацыянальны Іранічны Канал
Узровень 🤯

Насамрэч, проста ганьбуюць сакральнае імя нацыянальнай адраджэнскай газеты, якая выходзіла ў першай палове мінулага стагодзьдзя.


Репост из: Зянон Пазьняк
Местачковы нацыяналізм
—————————
"Местачковы нацыяналізм" -- гэта прымітыўнае бытавое ідэалагізаванае мысьленьне, характэрнае цяпер для найбольш палітычна адсталых групаў і ўвогуле для правінцыйнага захалусьця.
ЗП.

-------------------------------
Usau Pavel:

ПАГОНЯ была, ёсьць і будзе сымбалем беларускай нацыянальнай і незалежнай дзяржавы. ПАГОНЯ будзе дзяржаўным сымбалем незалежнай Беларусі.
Вялікае Княства Літоўскае было, ёсьць і будзе нацыянальнай, гістарычнай і палітычнай спадчынай Беларусі, як Полацкае княства і Рэч Паспалітая.
Спроба перапісаць, ці прыватызаваць гісторыю, у тым ліку гісторыю ВКЛ, навязаць іншаму народу свае вузкае і негістарычнае бачаньне, таго што ен павінен рабіць, а чаго не павінен - гэта нішто іншае як разбуральны, мястэчкавы шавінізм, асабліва на фоне расейскай агрэсіі і гібрыдных уплываў.

Больш таго, спроба нейкім чынам пераглялзець гісторыю, дапасаваць да ўласных, вузкіх патрэбаў - справа небясьпечная з непрадказальнымі наступствамі.

Відавочна, што вузкія палітычныя групы ў суседняй краіне адмыслова распальваюць культурна-палітычную варожасьць да Беларусаў і Беларусі, што з’яўляецца абслугоўваньнем выключна інтарэсаў Масквы.

Магчымв нехта думае, што зараз, калі Беларусь пад гібрыднай акупацыяй, а яе культура і гістарычная традыцыя вынішчаецца, то самы час яе дабіць і дзеля ўласнай карысьці завалодаць яе спадчынай і гістарычнымі правасі, тонаступствы такіх дзеяньняў будуць самымі драматычнымі.

Сучасная гісторыя ужо паказала, што будзе з краінамі-суседзямі, калі ў Беларусі запануе расейскі сьвет - ВАЙНА. І ні НАТА, ні іншыя структуры і блокі ўжо не ўратуюць.

І замест таго, каб салідарызавацца з беларусамі, замест таго, каб кансалідавацца ў культурным і палітычным адзінстве "абмежаваныя" палітычныя колы пачынаюць распальваць і падтрымваць канфлікты, правакаваць сутыкненьні.
У нацыянальных інтарэсах Беларусі і Літвы быць, ісьці і змагацца пад адзінай харугвай Вялікага Княства Літоўкага.

І місіяй культурных дзеячаў абедзьвух краін і супольнасьцяў узмацняць гэтае адзінства, а не разбураць яго.

Павел Усаў


БУДАПЭШЦКІ МЭМАРАНДУМ, п. 4

Тэкст: Belarusan Review, t. 6, Nr. 4, point 4; зіма 1994/1995, стар. 2-3.
Беларускі тэкст: Беларускія Ведамасьці № 3(49)/2003, стар 12. (Пераклад з анг. В. Зайкі). Ніжэй скан.


Репост из: Зянон Пазьняк
КАНФЭРЭНЦЫЯ. ПЕРШЫЯ ВЫНІКІ.

20 лютага 2025 года, адбылася важная прэсавая Канфэрэнцыя НВР "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ" для польскіх і замежных журналістаў з запрашэньнем супрацоўнікаў замежных амбасадаў. Задача "Вольнай Беларусі" — данесьці да палітыкаў Эўразьвязу гуманістычную пазыцыю выратаваньня палітычных закладнікаў рэжыму Лукашэнкі шляхам перамоваў з тэрарыстычным рэжымам аб вызваленьні іх з турмы ўзамен на скасаваньне шкодных для народа татальных эканамічных санкцыяў, выгадных Пуціну і Расеі.

На сёньняшні дзень такую добрую пазыцыю разумее і падтрымлівае новае прэзыдэнцкае кіраўніцтва Амэрыкі. (Шляхам непасрэдных перамоваў ужо вызвалілі некалькі вязьняў). Спадзяемся таксама на разумнае гуманнае рашэньнне Эўразьвязу, на станоўчае ўспрыняцьце нашай прапановы.
----------------------------

УДАР ПА ЭКСТРЭМІЗМУ

Першая рэакцыя на Канфэрэнцыю аказалася даволі кур'ёзнай і не з таго боку. 21-га лютага ў прасторы зявілася тэрміновая інфармацыя (працавалі, відаць, ноччу) ад лукашысцкага Міністэрства Унутраных спраў наступнага кшталту:

Решение МВД от 21.02.2025 № 3ЭК «О признании группы граждан экстремистским формированием и запрете его деятельности»

Экстремистское формирование
"Вольная Беларусь"

Группа граждан из числа руководителей национально-освободительного движения "Вольная Беларусь" осуществляет экстремистскую деятельность, в том числе посредством ряда сетевых ресурсов.

Далей пералічваецца 48 "сетевых ресурсов" (амаль палова зь якіх мне нават невядома) і асобы.

Здаецца дзіўным такі хуткі дэмарш, лукашызм у гэтых абставінах мог бы не сьпяшацца. Але, магчыма, вечарам пазванілі з Крамля (бо Маскве тое дрэнна), і ў Менску за ноч усё зрабілі.

Да ранейшай маёй крымінальнай спрвы дадалі "экстрэмізм". Зразумела, што гэта зроблена для тых, хто будзе ў Беларусі слухаць, глядзець і чытаць "Вольную Беларусь", каб кінуць іх за краты. Таму заклікаю быць разумна асьцярожнымі, ведаючы, што робіцца ў нашай краіне.

Што датычыць " апанэнтаў". Тут панове, гаспадары і таварышы, спадары і спадарыні і ўся засьведчаная шляхта на эміграцыйнай сцэне, -- хочаце верце, а хочаце -- не. Але далей цярпець нельга. Пракуратура "Вольнай Беларусі " ў асобе Генэральнага пракурора тройчы саветніка юстыцыі сп. В. Лысагорскага з пачуцьцём грамадзянскага абавязку ўсчала сьледзтва па факту тэрарыстычнай дзейнасьці арганізацыяў пад назовам "Міністэрства Унутраных Справаў Рэспублікі Беларусь", "Галоўнае Упраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй", "Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь", "Комитет Государственной Безопасности Республики Беларусь". Сьледчыя дзеяньні праводзяцца па факту групавога тэрарызму і ўдзеле ў ім з выкарыстаньнем дзяржаўных структур спадароў Кубракова Івана Ўладзімеравіча, Карпенкова Мікалая Мікалаевіча, Антоненкі Андрэя Валерыявіча, Тэртэля Івана Станіслававіча.

Клаўзула юрыспрудэнцыі: Нават калі некаторым набяжыць на пажыцьцёўку -- мужайцеся, бо суд будзе справядлівы.

ЗП.
21-02-2025.


Репост из: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
❗️Абвешчаны конкурс на памятны знак у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве

Размяшчацца знак будзе ў скверы імя Кастуся Каліноўскага.

Арганізатары конкурсу пішуць:
"У гонар Кастуся Каліноў‌скага, які быў аднім з суарганізатараў антыімперскага паўстаньня супраць Расіі 1863-1864 гг. мы ("Беларусы Кіева" — https://t.me/beldom_ua і "Беларускі Грамадзянскі цэнтр") аб'яўляем конкурс на лепшы памятны знак у скверы Каліноўскага (Кіеў). З наступным вырабам і ўсталяваньнем яго ў дадзеным скверы.

Працэдуру па пераназваньні скверу прайшлі, рашэньне Кіеўскай адміністрацыі ёсьць.

Вы можаце прыняць удзел у дадзеным конкурсе альбо донатам альбо сваёй прапановай памятнага знака.

Абмежаваньняў няма (мінімальна 1 эскіз з памерамі і матэрыялам выгатаваньня), прапановы будуць прымацца да 27.02.2025, а абрана будзе шляхам галасаваньня на адным з незалежных медыя рэсурсаў.

Пераможцу будзе чакаць прыз, які наданацяць усе зацікауленыя"

Як можна падтрымаць і далучыцца?
1) Даслаць макет памятнага знака да 27.02.2025 на пошту belaruskiev@gmail.com
2) Выслаць данат на рэквізіты https://zrzutka.pl/7e2pzx (на дадзеным этапе зьбіраем 1500 еўра для конкурсу)

«Мы можам прасіць гарадскую адміністрацыю Кіева дапамагчы з паляпшэньнем сквера, але ва Украіне ідзе вайна, і кожная грыўня ідзе на фронт. Калі гэта трэба Беларусам – мы самі павінны знайсці рэсурсы для нашай ідэі, для нашай гісторыі, для нашага героя! Мы можам сказаць гучна – нашы героі нам патрэбныя! Мы іх шануем і пра іх памятаем! На першым этапе нам неабходна сабраць 1500 еўра на конкурс для ўзгадненьня макета памятнага знака», – гаворыць арганізатар Валеры Сляпухін.

Аўтары конкурсу просяць падтрымаць ідэю распаўсюдам інфармацыі і данатамі.


Репост из: Беларускае Радыё Рацыя
👥 У Варшаве адсвяткавалі Дзень роднай мовы

Імпрэзу арганізаваў нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь».

https://racyja.com/by/kultura/u-varsave-adsvjatkavali-dzen-rodnaj-movy/


Репост из: ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
❗️СУБОТА, 22 ЛЮТАГА, ВАРШАВА

✍️БЕЛАРУСКАЯ ДЫКТОЎКА ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

Запрашаем на беларускую дыктоўку прымеркаваную да Міжнароднага Дня Роднай (Беларускай) Мовы.
Таксама будзе выступ Зянона Пазьняка пра Беларускую Мову і чытаньне вершаў беларускіх паэтаў і палітвязьняў.

📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом”

КАЛІ: 22 лютага (субота), 14:00

Арганізатары: НВР "Вольная Беларусь", Беларускі Дом у Варшаве.


21 лютага — Дзень роднай мовы

Показано 20 последних публикаций.