Репост из: Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Актывіста Яўгена Афнагеля перавялі ў наваполацкую калонію. З ім ужо месяц няма сувязі
Палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі», асуджанага да 7 гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі амаль 3 гады і 9 месяцаў. Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, а потым яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму № 4.
Цяпер стала вядома, што па заканчэнні тэрміну турэмнага рэжыму Яўгена зноў перавялі ў Наваполацк. Там яго размеркавалі на працу па ачыстцы кабеля. Вядома, што яго адразу пазбавілі перадачы і спаткання. Акрамя гэтага, ад яго ўжо месяц няма ні лістоў, ні званкоў. Блізкія палітвязня мяркуюць, што яго змясцілі ў ШІЗА.
Нагадаем, за час у зняволенні ў Яўгена сапсаваўся зрок, таму цяпер ён вымушаны насіць акуляры. За кратамі ён шмат чытае і малюе. Вядома, што ў зняволенні на Яўгена аказваецца ціск з боку адміністрацыі папраўчых установаў.
💌Падтрымайце Яўгена: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю
💻Напісаць анлайн